Інфаграфіка

БМПТ "Терминатор" – характарыстыкі і ўзбраенне

Падпісацца
Баявая машына падтрымкі танкаў (БМПТ) "Терминатор" з'явілася ў расійскай арміі адносна нядаўна. Што яна сабой уяўляе – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
"Терминаторов" прынялі на ўзбраенне ў Расіі ў 2018 годзе. Гэты від ваеннай тэхнікі прызначаны для баявых дзеянняў у складзе танкавых фарміраванняў, а задачы БМПТ – паражаць супрацьтанкавыя сродкі і падаўляць пяхоту, узброеную гранатамётамі або супрацьтанкавымі комплексамі.
Здольны "Терминатор" змагацца таксама з верталётамі і беспілотнікамі.
БМПТ аснашчана даволі магутнай бранёй, нават лепш, чым у танка Т-90А за кошт прымянення дынамічнай абароны "Реликт". Рухавік магутнасцю 735 конскіх сіл дапамагае 48-тоннай машыне развіваць хуткасць 65 кіламетраў за гадзіну. "Терминатор" здольны пераадольваць і водныя перашкоды.
Узброены "Терминатор" дзвюма 30-міліметровымі гарматамі 2А42, чатырма ўстаноўкамі кіраваных ракет 9М120-1 тыпу "Атака" з лазернай сістэмай навядзення, двума гранатамётамі АГС-17 і 7,62-міліметровым мадэрнізаваным танкавым кулямётам Калашнікава. За працу "Атак" адказваюць два аператары, усяго ў экіпажы БМПТ - пяць чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійскія УС падавілі над Чорным морам беспілотнік НАТА
Артылерыя РФ нанесла ўдар па суднабудаўнічым заводзе "Океан" у Мікалаеве
Расійскія знішчальнікі збілі МіГ Украіны каля Краматорска – Мінабароны РФ
Стужка навiн
0