Забароны на наведванне лясоў аслаблены ў Беларусі

© Sputnik / Альфред МикусВосень у Беларусі
Восень у Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
Падпісацца
Дажджы, якія прыйшлі ў Беларусь, зменшылі небяспеку пажараў у лясах рэспублікі, абмежаванні былі аслаблены.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. У Беларусі працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванне на наведванне лясоў: на дадзены момант яны ўведзены ў 15 раёнах, сведчаць звесткі Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Самы высокі ўзровень небяспекі "чырвоны" дзейнічае толькі ў Гомельскай вобласці: лясы катэгарычна нельга наведваць у Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Гомельскім, Лоеўскім, Брагінскім, Нараўлянскім, Мазырскім і Ельскім раёнах.
У Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах устаноўлены "жоўты" ўзровень небяспекі. Гэта значыць, што ў лясы ў гэтых раёнах нельга хадзіць у пэўныя гадзіны. У якія менавіта, можна ўдакладніць у раённай ці гарадской адміністрацыі, а таксама ў лясгасах.
Такі ж узровень небяспекі ўстаноўлены ў Столінскім, Пінскім, Іванаўскім і Маларыцкім раёнах Брэстчыны.
У астатніх рэгіёнах наведванне лясоў дазволена.
Першыя абмежаванні былі ўведзены ў канцы сакавіка, калі ў лясных угоддзях пачалі фіксавацца ўзгаранні.
Як тлумачыць Мінлясгас, ключавым фактарам пры прыняцці рашэння аб забароне або абмежаванні на наведванне лесу з’яўляюцца ўмовы надвор’я: тэмпература паветра, адсутнасць ападкаў, ветру. Пры ўстанаўленні спрыяльных умоў надвор’я забароны і абмежаванні звычайна аператыўна здымаюцца.
"Чырвоны" ўзровень забароны азначае, што наведванне лясоў забаронена для пікнікоў і нават прагулак, нельга збіраць грыбы і ягады, забаронены ўезд транспарту.
У кожным раёне абмежаванні ўстанаўлівае мясцовая адміністрацыя, таксама яна вызначае ўзровень забарон: на нейкі канкрэтны дзень або працяглы час.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Бэз, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 28.05.2022
Халодная вясна-2022: ці будзе пабіты рэкорд надвор'я?
Стужка навiн
0