https://bel.sputnik.by/20220601/stan-pershym-festyval-evraziyadoc-pacha-prym-zayavak-1063141211.html
Стань першым: фестываль "Евразия.DOC" пачаў прыём заявак
Стань першым: фестываль "Евразия.DOC" пачаў прыём заявак
Sputnik Беларусь
Насуперак санкцыям VII Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" аб’яднае ўдзельнікаў з розных краін. 01.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-01T09:17+0300
2022-06-01T09:17+0300
2022-06-01T09:17+0300
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc"
фестываль
культура
грамадства
снд
кіно
санкцыі
sputnik
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1f/1063138877_0:49:1281:769_1920x0_80_0_0_9fc61c88d607c344a3468ca5ee8e53f2.jpg
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Сёмы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" традыцыйна пройдзе ў звыклых лакацыях – у Смаленску і Мінску.Творчы форум стаў своеасаблівым брэндам двух гарадоў у Расіі і Беларусі. Аб асаблівасцях новага сезона расказалі арганізатары і члены журы фестывалю ў рамках відэамоста Масква-Мінск у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Праграмны дырэктар фестывалю "Евразия.DOC" Валерый Шэхаўцоў аб’явіў аб пачатку прыёму заявак. Паводле яго слоў, за шэсць гадоў фестываль стаў аўтарытэтнай творчай пляцоўкай. Напрыклад, у мінулым годзе, насуперак абмежаванням, звязаным з пандэміяй, на ўдзел у конкурсе было пададзена каля 200 заявак з 21 краіны, у тым ліку з ЕС, Украіны і Прыбалтыкі.Геаграфія, на думку ўдзельнікаў круглага стала, у творчым конкурсе не павінна залежаць ад палітычнай кан’юнктуры."Еўразія.DOC" - гэта пляцоўка па-за палітыкай, але яна заклікана паказваць свет такім, які ён ёсць. Каб, як адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі, член журы фестывалю Генадзь Давыдзька, "свет стаў лепшым і не паўтаралася тое, што адбываецца ў нашых суседзяў сёння".Пункт гледжання падтрымаў старшыня Праўлення ГА "Беларускі саюз журналістаў", выканаўчы дырэктар фестывалю "Евразия.DOC" Андрэй Крывашэеў."Евразия.DOC" запрашае сяброў – відэа >>>"Ніякі палітычны ціск не перашкодзіць аўтарам з Сербіі, Украіны, Венгрыі, Прыбалтыкі прыехаць на фестываль і прадставіць свае работы", - дадаў ён.Арганізатары аб’явілі тэмы будучых карцін. Тэмы надзённыя, хвалюючыя грамадства. Сярод іх: "Каму і навошта патрэбна адраджэнне нацызму ў XXI стагоддзі", "100-годдзе стварэння СССР", "Памятныя даты Вялікай Айчыннай вайны" і іншыя. Кожная, па меркаванні ўдзельнікаў відэамоста, агаляе цэлы пласт праблем.Прыём заявак пачаўся. Наперадзе карпатлівая і ўдумлівая работа журы. Фестываль адбудзецца з 3 да 7 кастрычніка. У праграме паказы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, круглыя сталы і тэматычныя дыскусіі, майстар-класы.Фестываль "Евразия.DOC" праводзіцца ў Смаленску і Мінску з 2016 года. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці. Апошнія чатыры гады кінафорум праходзіць пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС). Сярод асноўных мэт праекта – падтрыманне адзінай культурнай, гістарычнай, інфармацыйнай і творчай прасторы, а таксама фарміраванне супольнасці дакументалістаў-аднадумцаў, якія працуюць над актуальнымі праблемамі мінулага і бліжэйшай будучыні краін СНД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
расія
мінск
смаленск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1f/1063138877_94:0:1185:818_1920x0_80_0_0_2cd36f56f14b9a22a0d8674e494875ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", фестываль, культура, грамадства, снд, кіно, санкцыі, sputnik, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, беларусь, расія, мінск, смаленск
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", фестываль, культура, грамадства, снд, кіно, санкцыі, sputnik, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, беларусь, расія, мінск, смаленск
Стань першым: фестываль "Евразия.DOC" пачаў прыём заявак
Насуперак санкцыям VII Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" аб’яднае ўдзельнікаў з розных краін.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Сёмы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" традыцыйна пройдзе ў звыклых лакацыях – у Смаленску і Мінску.
Творчы форум стаў своеасаблівым брэндам двух гарадоў у Расіі і Беларусі. Аб асаблівасцях новага сезона расказалі арганізатары і члены журы фестывалю ў рамках відэамоста Масква-Мінск у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Праграмны дырэктар фестывалю "Евразия.DOC" Валерый Шэхаўцоў аб’явіў аб пачатку прыёму заявак. Паводле яго слоў, за шэсць гадоў фестываль стаў аўтарытэтнай творчай пляцоўкай. Напрыклад, у мінулым годзе, насуперак абмежаванням, звязаным з пандэміяй, на ўдзел у конкурсе было пададзена каля 200 заявак з 21 краіны, у тым ліку з ЕС, Украіны і Прыбалтыкі.
"Спадзяемся, у гэтым годзе заявак будзе больш, а геаграфія пашырыцца", - сказаў Шэхаўцоў.
Геаграфія, на думку ўдзельнікаў круглага стала, у творчым конкурсе не павінна залежаць ад палітычнай кан’юнктуры.
"Еўразія.DOC" - гэта пляцоўка па-за палітыкай, але яна заклікана паказваць свет такім, які ён ёсць. Каб, як адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі, член журы фестывалю Генадзь Давыдзька, "свет стаў лепшым і не паўтаралася тое, што адбываецца ў нашых суседзяў сёння".
Пункт гледжання падтрымаў старшыня Праўлення ГА "Беларускі саюз журналістаў", выканаўчы дырэктар фестывалю "Евразия.DOC" Андрэй Крывашэеў.
"Ніякі палітычны ціск не перашкодзіць аўтарам з Сербіі, Украіны, Венгрыі, Прыбалтыкі прыехаць на фестываль і прадставіць свае работы", - дадаў ён.
Арганізатары аб’явілі тэмы будучых карцін. Тэмы надзённыя, хвалюючыя грамадства. Сярод іх: "Каму і навошта патрэбна адраджэнне нацызму ў XXI стагоддзі", "100-годдзе стварэння СССР", "Памятныя даты Вялікай Айчыннай вайны" і іншыя. Кожная, па меркаванні ўдзельнікаў відэамоста, агаляе цэлы пласт праблем.
"Калі ўзяць тэму нацызму, то нашы аўтары сталі ў нейкім сэнсе прарокамі. Яшчэ шэсць гадоў таму яны ўздымалі тэму закрыцця ў ЕС рускамоўных школ, зносу помнікаў воінам-вызваліцелям. Ужо тады казалі, да чаго гэта можа прывесці – адраджэнню нацызму, што мы бачым на Украіне ", - сказаў Крывашэеў.
Прыём заявак пачаўся. Наперадзе карпатлівая і ўдумлівая работа журы. Фестываль адбудзецца з 3 да 7 кастрычніка. У праграме паказы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, круглыя сталы і тэматычныя дыскусіі, майстар-класы.
Фестываль "Евразия.DOC" праводзіцца ў Смаленску і Мінску з 2016 года. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці. Апошнія чатыры гады кінафорум праходзіць пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС). Сярод асноўных мэт праекта – падтрыманне адзінай культурнай, гістарычнай, інфармацыйнай і творчай прасторы, а таксама фарміраванне супольнасці дакументалістаў-аднадумцаў, якія працуюць над актуальнымі праблемамі мінулага і бліжэйшай будучыні краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь