https://bel.sputnik.by/20220602/ataprabeg-brest-sevastopal-startava-u-brestskay-krepasts-1063186589.html
Аўтапрабег Брэст-Севастопаль стартаваў у Брэсцкай крэпасці
Аўтапрабег Брэст-Севастопаль стартаваў у Брэсцкай крэпасці
Sputnik Беларусь
Гэта другі этап міжнароднага праекта "Садружнасць", прысвечанага Дню Перамогі. У мінулым годзе ўдзельнікі аўтапрабегу пераадолелі шлях ад Брэста да Іркуцка і... 02.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-02T15:24+0300
2022-06-02T15:24+0300
2022-06-02T15:24+0300
аўтапрабег
брэст
брэсцкая крэпасць
севастопаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063186238_0:59:1150:706_1920x0_80_0_0_c08fb46ee2b79070d42b2780d90c9891.jpg
БРЭСТ, 2 чэр – Sputnik. У Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" сёння стартаваў аўтапрабег Брэст-Севастопаль, паведамляе Sputnik.У аўтапрабегу бярэ ўдзел каманда з шасці чалавек. На трох аўтамабілях яны пераадолеюць адлегласць ад Брэста да Севастопаля. Удзельнікаў аўтапрабегу чакаюць сустрэчы ў шэрагу расійскіх гарадоў: Варонежы, Растове-на-Доне, Ейску, Керчы, Сімферопалі і іншых.У канчатковы пункт - у Севастопаль - удзельнікі аўтапрабегу плануюць прыбыць 10 чэрвеня. Там у музей горада яны перададуць капсулу са свяшчэннай зямлёй Брэсцкай крэпасці.Яшчэ адна важная падзея аўтапрабегу адбудзецца ў расійскім горадзе Ейск. Там перададуць капсулу з зямлёй з месца пахавання ўраджэнца Ейска, Героя Савецкага Саюза Сяргея Рамана, які 24 чэрвеня 1944 года ў Гомельскай вобласці паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, закрыўшы сваім целам амбразуру варожага дзота.Ёсць верагоднасць, што ўдзельнікі аўтапрабегу падоўжаць свой маршрут ад Севастопаля да Грознага. Зараз наконт гэтага вядуцца перагаворы.Ад Брэста ў Іркуцк і назадЛетась, напярэдадні 9 мая, у аўтапрабег па маршруце Брэст-Іркуцк-Брэст ад сцен легендарнай Брэсцкай крэпасці адправіліся чатыры машыны з дзесяццю ўдзельнікамі. У цэлым - туды і назад - яны пераадолелі 15 тысяч кіламетраў.У рамках аўтапрабегу, прысвечанага памяці аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, таксама была перададзена свяшчэнная зямля знакамітай цытадэлі - гораду Іркуцку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
брэст
севастопаль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063186238_65:0:1085:765_1920x0_80_0_0_d6eeefc94186b4b37f31e40fa1914970.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўтапрабег, брэст, брэсцкая крэпасць, севастопаль
аўтапрабег, брэст, брэсцкая крэпасць, севастопаль
Аўтапрабег Брэст-Севастопаль стартаваў у Брэсцкай крэпасці
Гэта другі этап міжнароднага праекта "Садружнасць", прысвечанага Дню Перамогі. У мінулым годзе ўдзельнікі аўтапрабегу пераадолелі шлях ад Брэста да Іркуцка і назад.
БРЭСТ, 2 чэр – Sputnik. У Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" сёння стартаваў аўтапрабег Брэст-Севастопаль, паведамляе Sputnik.
У аўтапрабегу бярэ ўдзел каманда з шасці чалавек. На трох аўтамабілях яны пераадолеюць адлегласць ад Брэста да Севастопаля. Удзельнікаў аўтапрабегу чакаюць сустрэчы ў шэрагу расійскіх гарадоў: Варонежы, Растове-на-Доне, Ейску, Керчы, Сімферопалі і іншых.
У канчатковы пункт - у Севастопаль - удзельнікі аўтапрабегу плануюць прыбыць 10 чэрвеня. Там у музей горада яны перададуць капсулу са свяшчэннай зямлёй Брэсцкай крэпасці.
Яшчэ адна важная падзея аўтапрабегу адбудзецца ў расійскім горадзе Ейск. Там перададуць капсулу з зямлёй з месца пахавання ўраджэнца Ейска, Героя Савецкага Саюза Сяргея Рамана, які 24 чэрвеня 1944 года ў Гомельскай вобласці паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, закрыўшы сваім целам амбразуру варожага дзота.
Ёсць верагоднасць, што ўдзельнікі аўтапрабегу падоўжаць свой маршрут ад Севастопаля да Грознага. Зараз наконт гэтага вядуцца перагаворы.
Ад Брэста ў Іркуцк і назад
Летась, напярэдадні 9 мая, у аўтапрабег па маршруце Брэст-Іркуцк-Брэст ад сцен легендарнай Брэсцкай крэпасці адправіліся чатыры машыны з дзесяццю ўдзельнікамі. У цэлым - туды і назад - яны пераадолелі 15 тысяч кіламетраў.
У рамках аўтапрабегу, прысвечанага памяці аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, таксама была перададзена свяшчэнная зямля знакамітай цытадэлі - гораду Іркуцку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь