https://bel.sputnik.by/20220602/belarus--talya-realzuyuts-yashche-shmat-uzaemavygadnykh-praekta---lukashenka-1063175421.html
Беларусь і Італія рэалізуюць яшчэ шмат узаемавыгадных праектаў - Лукашэнка
Беларусь і Італія рэалізуюць яшчэ шмат узаемавыгадных праектаў - Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт выказаў падзяку за прыём дзяцей з Беларусі і "шматлікія італьянскія галасы ў падтрымку" нашай краіны. 02.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-02T10:49+0300
2022-06-02T10:49+0300
2022-06-02T10:49+0300
аляксандр лукашэнка
італія
палітыка
прэзідэнт
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101379/66/1013796626_0:61:1300:792_1920x0_80_0_0_9d37d17c6345725a223d1106c5dcd7cf.jpg
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Італіі з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі, паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.У гэтым годзе адзначаецца 30 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.У віншаванні гаворыцца, што сувязі паміж Беларуссю і Італіяй былі правераны часам, і зараз можна сказаць аб моцнай і шчырай дружбе народаў дзвюх краін.Ён таксама падзякаваў народу Італіі за гасціннасць і цеплыню, з якой на працягу многіх гадоў яны прымалі дзяцей з Беларусі, а таксама за "шматлікія італьянскія галасы ў падтрымку Беларусі ў няпросты час, за добрае сэрца і светлыя пачуцці".Беларускі лідэр выказаў перакананасць, што насуперак усім выпрабаванням Беларусь і Італія ў будучым яшчэ рэалізуюць яшчэ шмат буйных узаемавыгадных праектаў у самым шырокім спектры супрацоўніцтва - ад гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі да турызму, адукацыі і культурнага абмену.Лукашэнка таксама пажадаў народу Італіі міру, згоды і росквіту.Дзень абвяшчэння Італьянскай РэспублікіДзень Рэспублікі (Festa della Repubblica Italiana) у Італіі адзначаецца 2 чэрвеня. У гэты дзень у 1946 годзе краіна пасля агульнанацыянальнага рэферэндуму перастала быць манархіяй і перайшла на рэспубліканскі лад праўлення.Свята з'яўляецца дзяржаўным. Гэта выхадны дзень, у час якога праводзіцца шэраг мерапрыемстваў: парадаў, шэсцяў, канцэртаў, шоу і іншых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
італія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101379/66/1013796626_118:0:1274:867_1920x0_80_0_0_c36fecb526f4bda9705ea0bf39d2bbb9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, італія, палітыка, прэзідэнт, віншаванне
аляксандр лукашэнка, італія, палітыка, прэзідэнт, віншаванне
Беларусь і Італія рэалізуюць яшчэ шмат узаемавыгадных праектаў - Лукашэнка
Беларускі прэзідэнт выказаў падзяку за прыём дзяцей з Беларусі і "шматлікія італьянскія галасы ў падтрымку" нашай краіны.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Італіі з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі, паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
У гэтым годзе адзначаецца 30 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.
У віншаванні гаворыцца, што сувязі паміж Беларуссю і Італіяй былі правераны часам, і зараз можна сказаць аб моцнай і шчырай дружбе народаў дзвюх краін.
"Гэтае адзінства не можа быць разбурана ні кан'юнктурнымі амбіцыямі палітыкаў, ні геапалітычным супрацьстаяннем, якое, на жаль, апошнім часам набывае самыя жорсткія рысы", - мяркуе Лукашэнка.
Ён таксама падзякаваў народу Італіі за гасціннасць і цеплыню, з якой на працягу многіх гадоў яны прымалі дзяцей з Беларусі, а таксама за "шматлікія італьянскія галасы ў падтрымку Беларусі ў няпросты час, за добрае сэрца і светлыя пачуцці".
Беларускі лідэр выказаў перакананасць, што насуперак усім выпрабаванням Беларусь і Італія ў будучым яшчэ рэалізуюць яшчэ шмат буйных узаемавыгадных праектаў у самым шырокім спектры супрацоўніцтва - ад гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі да турызму, адукацыі і культурнага абмену.
Лукашэнка таксама пажадаў народу Італіі міру, згоды і росквіту.
Дзень абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі
Дзень Рэспублікі (Festa della Repubblica Italiana) у Італіі адзначаецца 2 чэрвеня. У гэты дзень у 1946 годзе краіна пасля агульнанацыянальнага рэферэндуму перастала быць манархіяй і перайшла на рэспубліканскі лад праўлення.
Свята з'яўляецца дзяржаўным. Гэта выхадны дзень, у час якога праводзіцца шэраг мерапрыемстваў: парадаў, шэсцяў, канцэртаў, шоу і іншых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь