https://bel.sputnik.by/20220602/maskva-ne-planue-zachynyats-akno--eropu-adkrytae-pyatrom-i---pyasko-1063184067.html
Масква не плануе зачыняць акно ў Еўропу, адкрытае Пятром I - Пяскоў
Масква не плануе зачыняць акно ў Еўропу, адкрытае Пятром I - Пяскоў
Sputnik Беларусь
Па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы з'яўляецца глыбокім знаўцам гісторыі. 02.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-02T14:18+0300
2022-06-02T14:18+0300
2022-06-02T14:18+0300
масква
дзмітрый пяскоў
расія
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063183828_0:0:3277:1844_1920x0_80_0_0_a2c367da9ec0748f3362bf52b10eaae8.jpg
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вельмі шануе асобу Пятра I, аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.Паводле яго слоў, Пуцін - глыбокі знаўца гісторыі. Прэзідэнт мае намер узяць удзел у мерапрыемствах 9 чэрвеня, прысвечаных 350-годдзю з дня нараджэння расійскага імператара. Падрабязнасці прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы паабяцаў паведаміць пазней."І не толькі Пётр I, вядома ж, пакінуў цэлы шэраг заслуг – многія кіраўнікі дзяржавы расійскай на працягу ўсёй гісторыі. І ўсіх іх Пуцін вельмі добра ведае. Калі казаць пра Пятра I, то, сапраўды, Пуцін вельмі высока цэніць ролю гэтай асобы ў гісторыі нашай краіны," - сказаў Пяскоў.Адказваючы на пытанне журналістаў, ён удакладніў, што ніхто не плануе зачыняць "акно ў Еўропу", якое "прасек" першы расійскі імператар.Указ аб святкаванні ў 2022 годзе 350-годдзя з дня нараджэння Пятра І быў падпісаны Пуціным у кастрычніку 2018 года.Пётр I, празваны Вялікім - апошні цар усяе Русі (з 1682 года) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721 года).Фраза "У Еўропу прасекчы акно" прыйшла ва ўжытак з паэмы Аляксандра Пушкіна "Медный всадник", прысвечанай засанавнню Пятром I горада Санкт-Пецярбурга. З таго часу яна мела розныя варыяцыі і як метафара абазначала гандлёвыя ці культурныя сувязі Расіі і Еўрапейскіх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063183828_272:0:3003:2048_1920x0_80_0_0_f5666f11e6e6ee3ffbd70667effb61c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масква, дзмітрый пяскоў, расія, гісторыя
масква, дзмітрый пяскоў, расія, гісторыя
Масква не плануе зачыняць акно ў Еўропу, адкрытае Пятром I - Пяскоў
Па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы з'яўляецца глыбокім знаўцам гісторыі.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вельмі шануе асобу Пятра I, аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пуцін - глыбокі знаўца гісторыі. Прэзідэнт мае намер узяць удзел у мерапрыемствах 9 чэрвеня, прысвечаных 350-годдзю з дня нараджэння расійскага імператара. Падрабязнасці прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы паабяцаў паведаміць пазней.
"І не толькі Пётр I, вядома ж, пакінуў цэлы шэраг заслуг – многія кіраўнікі дзяржавы расійскай на працягу ўсёй гісторыі. І ўсіх іх Пуцін вельмі добра ведае. Калі казаць пра Пятра I, то, сапраўды, Пуцін вельмі высока цэніць ролю гэтай асобы ў гісторыі нашай краіны," - сказаў Пяскоў.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ён удакладніў, што ніхто не плануе зачыняць "акно ў Еўропу", якое "прасек" першы расійскі імператар.
Указ аб святкаванні ў 2022 годзе 350-годдзя з дня нараджэння Пятра І быў падпісаны Пуціным у кастрычніку 2018 года.
Пётр I, празваны Вялікім - апошні цар усяе Русі (з 1682 года) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721 года).
Фраза "У Еўропу прасекчы акно" прыйшла ва ўжытак з паэмы Аляксандра Пушкіна "Медный всадник", прысвечанай засанавнню Пятром I горада Санкт-Пецярбурга. З таго часу яна мела розныя варыяцыі і як метафара абазначала гандлёвыя ці культурныя сувязі Расіі і Еўрапейскіх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь