https://bel.sputnik.by/20220603/tseny-na-mpartnyya-lek-znzlsya-paslya-rekamendatsyy-dzyarzhkantrolyu-1063216534.html
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Sputnik Беларусь
Цэнаўтварэнне ў аптэках знаходзіцца пад жорсткім кантролем. Падчас маніторынгу ўдаецца зменшыць кошт важных прэпаратаў, часам нават на траціну. 03.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-03T15:44+0300
2022-06-03T15:44+0300
2022-06-03T15:44+0300
лекі
кдк рб
аптэка
маніторынг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102507/21/1025072111_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_ef1cfce0fa5dd8e65fccc5fd28345047.jpg
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Буйныя імпарцёры лекаў знізілі кошты пасля таго, як адпаведную рэкамендацыю выдаў ім Камітэт Дзяржкантролю, паведамляе прэс-служба ведамства.З канца лютага і ў сакавіку з-за росту курсу валют падаражэлі і многія лекавыя прэпараты. Заканадаўства гэта зрабіць дазваляе: можна правесці пераацэнку лекаў па тых пазіцыях, разлікі па якіх не завершаны. КДК адзначыў, што цэннік павялічыўся тады ў сярэднім на 30%."Аднак, як правіла, аптовыя пастаўшчыкі праводзяць яе толькі ў сувязі з павелічэннем кошту пастаўляемай прадукцыі. Пры зніжэнні курсу валют пераацэнка тавараў не праводзіцца, што з'яўляецца несправядлівым у адносінах да пакупнікоў", - адзначылі ў ведамстве.Раней начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юлія Аўхукова паведамляла, што пасля праверак пастаўшчыкам было прапанавана перагледзець цэннікі. Вось вынік:Іншыя імпарцёры таксама памянялі кошты сваіх тавараў."Змяншэнне разліковай адпускной цаны лекаў паўплывала на зніжэнне кошту лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы. Цэны зменшаны практычна на ўсе імпартныя лекі, па асобных пазіцыях вельмі істотна", - паведамілі ў Дзяржкантролі.Цэны на лекі Раней у Міністэрстве аховы здароўя адзначалі, што рэгулятарыка коштаў на лекавыя прэпараты і вырабы медыцынскага прызначэння ў Беларусі вельмі жорсткая.Пасля 24 лютага КДК не раз заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі. У камітэце зазначаюць, што, калі курс беларускага рубля ўпаў, сеткі кошт лекаў павысілі. А калі нацыянальная валюта пачала ўмацоўвацца, прадаўцы не спяшаюцца пераглядаць кошты.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102507/21/1025072111_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_bd062f07a34bd27834c87364d45d17e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лекі, кдк рб, аптэка, маніторынг
лекі, кдк рб, аптэка, маніторынг
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Цэнаўтварэнне ў аптэках знаходзіцца пад жорсткім кантролем. Падчас маніторынгу ўдаецца зменшыць кошт важных прэпаратаў, часам нават на траціну.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Буйныя імпарцёры лекаў знізілі кошты пасля таго, як адпаведную рэкамендацыю выдаў ім Камітэт Дзяржкантролю, паведамляе прэс-служба ведамства.
З канца лютага і ў сакавіку з-за росту курсу валют падаражэлі і многія лекавыя прэпараты. Заканадаўства гэта зрабіць дазваляе: можна правесці пераацэнку лекаў па тых пазіцыях, разлікі па якіх не завершаны. КДК адзначыў, што цэннік павялічыўся тады ў сярэднім на 30%.
"Аднак, як правіла, аптовыя пастаўшчыкі праводзяць яе толькі ў сувязі з павелічэннем кошту пастаўляемай прадукцыі. Пры зніжэнні курсу валют пераацэнка тавараў не праводзіцца, што з'яўляецца несправядлівым у адносінах да пакупнікоў", - адзначылі ў ведамстве.
Раней начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юлія Аўхукова паведамляла, што пасля праверак пастаўшчыкам было прапанавана перагледзець цэннікі. Вось вынік:
у "Уніфарм" правялі пераацэнку па 365 найменняў лекаў, кошты знізіліся ад 2% да 22, 8%;
у "Медвакс" 194 найменняў прэпаратаў зменшыліся ў кошце ад 5,9% да 22,8%;
у "Інтэрфармакс" кошт знізілася ад 1,5% да 23% па 786 найменняў лекавых сродкаў;
у кампаніі "Брытытрэйд" патаннелі 368 лексрэдстваў на 7-29%.
Іншыя імпарцёры таксама памянялі кошты сваіх тавараў.
"Змяншэнне разліковай адпускной цаны лекаў паўплывала на зніжэнне кошту лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы. Цэны зменшаны практычна на ўсе імпартныя лекі, па асобных пазіцыях вельмі істотна", - паведамілі ў Дзяржкантролі.
Раней у Міністэрстве аховы здароўя адзначалі, што рэгулятарыка коштаў на лекавыя прэпараты і вырабы медыцынскага прызначэння ў Беларусі вельмі жорсткая.
Пасля 24 лютага КДК не раз заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі. У камітэце зазначаюць, што, калі курс беларускага рубля ўпаў, сеткі кошт лекаў павысілі. А калі нацыянальная валюта пачала ўмацоўвацца, прадаўцы не спяшаюцца пераглядаць кошты.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Долар упаў, а цэны?
Дзяржкантроль праверыў аптэкі і расказаў аб шэрых схемах
КДК заклікаў аптавікоў
знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры
КДК заклікаў аптавікоў
знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры