Беларуская тэнісістка Дзмітрук выйшла ў фінал турніру ў Тбілісі

© БТФКрысціна Дзмітрук
Крысціна Дзмітрук - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Падпісацца
Прызавы фонд турніру катэгорыі ITF-W25, які праходзіць зараз у грузінскай сталіцы, складае 25 тысяч долараў.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Тэнісістка з Беларусі Крысціна Дзмітрук здолела прабіцца ў лік фіналістаў турніру катэгорыі ITF-W25 у Тбілісі, паведамляе Sputnik.
У сённяшнім паўфінальным матчы беларуская спартсменка адолела паўднёвакарэйскую тэнісістку Со Хен Пак (362) з лікам 7:6 (7:4), 6:4.
У пятніцу, 3 чэрвеня, у чвэрцьфінале Дзмітрук удалося вельмі ўпэўнена выйграць у дзвюх партыях у іншай прадстаўніцы Беларусі Веры Лапко – 6:2, 6:1. Дарэчы, у сусветным рэйтынгу Лапко займае пазіцыю значна вышэй – зараз яна на 359-м месцы, у той час як Дзмітрук – на 712-м, але гэта не перашкодзіла ёй абгуляць саперніцу.
У нядзелю ў вырашальным паядынку Дзмітрук трэба будзе згуляць са спартсменкай з Расіі Анастасіяй Захаравай (205), якая ў паўфінале абыграла баснійскую тэнісістку Нефісу Берберовіч (292) – 6:4, 6:4.
Фінал парнага разраду пройдзе ў суботу, у ім згуляюць беларуска Ганна Кубарава і расіянка Дар'я Астахава супраць пары расійскіх тэнісістак – Ангеліны Габуевай і Анастасіі Захаравай.
Прызавы фонд турніру катэгорыі ITF-W25, які праходзіць зараз у Тбілісі, складае 25 тысяч долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Ралан Гарос": далей без беларусаў
Сабаленка ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA
Першая ракетка свету Барці аб'явіла аб завяршэнні кар'еры
Стужка навiн
0