https://bel.sputnik.by/20220605/kubak-pasolstva-rf-zavayavala-kamanda-ras-1063287074.html
Кубак пасольства РФ заваявала каманда Расіі
Кубак пасольства РФ заваявала каманда Расіі
Sputnik Беларусь
У беларускай сталіцы адбыўся міжнародны турнір па міні-футболе, прымеркаваны да святкавання Дня Расіі. 05.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-05T15:46+0300
2022-06-05T15:46+0300
2022-06-05T15:46+0300
дзень расіі
футбол
кубак пасольства рф па міні-футболе
палітыка
спорт
грамадства
пасольства
пасольства рф у беларусі
расія
турнір
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/05/1063285274_0:40:1280:760_1920x0_80_0_0_35f8e0cdef9a318c99e33abad69c827c.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Каманда Расіі заваявала Кубак пасольства РФ па міні-футболе, матчы прайшлі ў нядзелю ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Папярэдні раз расійская дыпмісія праводзіла такі турнір у 2018 годзе, калі ў Расіі праходзіў Чэмпіянат свету па футболе.У першынстве ў гэтым годзе ўдзельнічалі восем каманд – зборныя, якія складаюцца са спартсменаў, дыпламатаў, дэпутатаў, чыноўнікаў і бізнесменаў.Знакамітыя госціГонар адкрыць турнір далі праслаўленаму футбалісту і трэнеру Эдуарду Малафееву, які днямі адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей.У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў выказаў надзею, што ўсе сёння атрымаюць здавальненне ад турніру, таму што спорт аб’ядноўвае ўсіх нас."Сённяшні дзень павінен запомніцца ўсім: і спартсменам, і гледачам", - выказаў упэўненасць кіраўнік расійскай дыпмісіі.Пасля чаго нагадаў, як у 1982 годзе мінскае Дынама пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева перамагло ў саюзным першынстве. Тады яго выхаванцамі было залатое пакаленне беларускіх футбалістаў – Алейнікаў, Зыгмантовіч, Кандрацьеў, Гурыновіч, Пракапенка.Перамога ў пяці матчахСтарт першынству далі Эдуард Малафееў і Барыс Грызлоў у прыгожым розыгрышы мяча ў цэнтры поля на стадыёне ФК "Мінск".Турнірная сетка была выбудавана так, што ўсе каманды былі разбіты на дзве групы, дзе ў паўфіналы выходзілі дзве найлепшыя дружыны з кожнай. Для таго, каб заваяваць Кубак Пасольства Расіі трэба было атрымаць верх у пяці матчах.Да фіналу пасля ўпартай барацьбы дайшлі каманды Расіі і Міністэрства спорту і турызму. Паколькі турнір аматарскі, то футбалісты згулялі ў кожным паядынку па два таймы па 10 хвілін.Каманду самага спартыўнага ведамства рэспублікі, як і належыць узначаліў асабіста міністр Сяргей Кавальчук, які адыграў ва ўсіх паядынках.Праўда, як ні імкнуліся расійскія гранды і беларускія службоўцы ад спорту, а першы тайм завяршыўся без забітых мячоў. Прычым у гэты ж час каманда парламента здолела забіць гол Dream Team у суцяшальным паядынку за трэцяе месца.Балельшчыкі тым часам не маглі вызначыцца за каго ж яны хварэюць: па чарзе з трыбун час ад часу даносілася, то "Россия", то "Беларусь".Каментатар тут быў просты ў ацэнках – і Расія, і Беларусь – гэта добра. А Dream Team тым часам забіла мяч у адказ дэпутатам."Кожная атака на вагу кубка, хто першы заб’е, той і пераможа", - падбадзёрваў фіналістаў каментатар, але асноўны час завяршыўся з лікам 0:0.Лёс кубка трэба было вырашыць серыі з пяці пенальці. Па гэтым жа сцэнарыі пайшла і гульня ў дэпутатаў з Dream Team.Пенальці выйшлі драматычнымі і спачатку каманды ішлі нараўне, але класнасць узяла верх. Расіяне білі без промаху, а спартыўныя функцыянеры двойчы спатыкнуліся.Такім чынам, Кубак пасольства Расіі аказаўся ў расійскай каманды. Ну, а трэцяе месца дасталася парламенту Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/05/1063285274_0:0:1280:961_1920x0_80_0_0_d4c2770816bf2e4036d3fe96d1ae2157.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень расіі, футбол, кубак пасольства рф па міні-футболе, палітыка, спорт, грамадства, пасольства, пасольства рф у беларусі, расія, турнір
дзень расіі, футбол, кубак пасольства рф па міні-футболе, палітыка, спорт, грамадства, пасольства, пасольства рф у беларусі, расія, турнір
Кубак пасольства РФ заваявала каманда Расіі
У беларускай сталіцы адбыўся міжнародны турнір па міні-футболе, прымеркаваны да святкавання Дня Расіі.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Каманда Расіі заваявала Кубак пасольства РФ па міні-футболе, матчы прайшлі ў нядзелю ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Папярэдні раз расійская дыпмісія праводзіла такі турнір у 2018 годзе, калі ў Расіі праходзіў Чэмпіянат свету па футболе.
У першынстве ў гэтым годзе ўдзельнічалі восем каманд – зборныя, якія складаюцца са спартсменаў, дыпламатаў, дэпутатаў, чыноўнікаў і бізнесменаў.
Гонар адкрыць турнір далі праслаўленаму футбалісту і трэнеру Эдуарду Малафееву, які днямі адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей.
"Кожны з нас тут, усе мы любім прыгожы футбол, каб наш лепшы сябар – балельшчык быў з намі", - выказаў пажаданне знакаміты спартсмен.
У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў выказаў надзею, што ўсе сёння атрымаюць здавальненне ад турніру, таму што спорт аб’ядноўвае ўсіх нас.
"Сённяшні дзень павінен запомніцца ўсім: і спартсменам, і гледачам", - выказаў упэўненасць кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пасля чаго нагадаў, як у 1982 годзе мінскае Дынама пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева перамагло ў саюзным першынстве. Тады яго выхаванцамі было залатое пакаленне беларускіх футбалістаў – Алейнікаў, Зыгмантовіч, Кандрацьеў, Гурыновіч, Пракапенка.
"Сёння нашымі гасцямі з’яўляюцца легенды расійскага футбола – Дзмітрый Аленічаў, Андрэй Ціханаў, Ягор Цітоў. Без перабольшання можна сказаць, што яны тварылі гісторыю расійскага футбола", - адзначыў пасол РФ Барыс Грызлоў.
Старт першынству далі Эдуард Малафееў і Барыс Грызлоў у прыгожым розыгрышы мяча ў цэнтры поля на стадыёне ФК "Мінск".
Турнірная сетка была выбудавана так, што ўсе каманды былі разбіты на дзве групы, дзе ў паўфіналы выходзілі дзве найлепшыя дружыны з кожнай. Для таго, каб заваяваць Кубак Пасольства Расіі трэба было атрымаць верх у пяці матчах.
Да фіналу пасля ўпартай барацьбы дайшлі каманды Расіі і Міністэрства спорту і турызму. Паколькі турнір аматарскі, то футбалісты згулялі ў кожным паядынку па два таймы па 10 хвілін.
Каманду самага спартыўнага ведамства рэспублікі, як і належыць узначаліў асабіста міністр Сяргей Кавальчук, які адыграў ва ўсіх паядынках.
Праўда, як ні імкнуліся расійскія гранды і беларускія службоўцы ад спорту, а першы тайм завяршыўся без забітых мячоў. Прычым у гэты ж час каманда парламента здолела забіць гол Dream Team у суцяшальным паядынку за трэцяе месца.
"Штанга – гэта рукі варатара!", - сказаў у сэрцах каментатар пасля таго, як расіяне пяты раз расстралялі штангу беларускіх варот.
Балельшчыкі тым часам не маглі вызначыцца за каго ж яны хварэюць: па чарзе з трыбун час ад часу даносілася, то "Россия", то "Беларусь".
Каментатар тут быў просты ў ацэнках – і Расія, і Беларусь – гэта добра. А Dream Team тым часам забіла мяч у адказ дэпутатам.
"Кожная атака на вагу кубка, хто першы заб’е, той і пераможа", - падбадзёрваў фіналістаў каментатар, але асноўны час завяршыўся з лікам 0:0.
Лёс кубка трэба было вырашыць серыі з пяці пенальці. Па гэтым жа сцэнарыі пайшла і гульня ў дэпутатаў з Dream Team.
Пенальці выйшлі драматычнымі і спачатку каманды ішлі нараўне, але класнасць узяла верх. Расіяне білі без промаху, а спартыўныя функцыянеры двойчы спатыкнуліся.
Такім чынам, Кубак пасольства Расіі аказаўся ў расійскай каманды. Ну, а трэцяе месца дасталася парламенту Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь