Патрыярх Кірыл узначаліў урачыстасці ў Полацку
10:44 05.06.2022 (абноўлена: 18:06 05.06.2022)
© SputnikПатрыярх Кірыл на богаслужэнні ў Полацку
© Sputnik
Падпісацца
У найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі.
ПОЛАЦК, 5 чэр – Sputnik. У другі дзень афіцыйнага візіту ў Беларусь Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Полацк, дзе ўзначаліў святочнае богаслужэнне ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, - перадае карэспандэнт Sputnik.
5 чэрвеня Руская праваслаўная царква адзначае Дзень памяці святой княгіні Еўфрасінні Полацкай, заснавальніцы манастыра.
На ўрачыстым богаслужэнні ў Полацку, якое ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, прысутнічаў увесь беларускі епіскапат, а таксама члены Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРуская праваслаўная царква адзначае 5 чэрвеня Дзень памяці святой княгіні Еўфрасінні Полацкай
Руская праваслаўная царква адзначае 5 чэрвеня Дзень памяці святой княгіні Еўфрасінні Полацкай
© Sputnik / Виктор Толочко
Свята ўсяе Русі
"Боскае адзінства - залог нашага збаўлення. Кожнае раздзяленне, якое разбурае наша адзінства з Хрыстом і Яго Царквой, учыненае дзеля любых палітычных, сацыяльных ці іншых чалавечых мэт, ёсць раскол і не можа быць апраўдана. Яно з'яўляецца сапраўднай катастрофай, паколькі пазбаўляе чалавека самага галоўнага - зносін з Богам", - сказаў Патрыярх Кірыл.
Ён павіншаваў усіх прысутных са святам і адзначыў, што гэта свята не толькі гэтай зямлі, якая адной з самых першых прыняла хрысціянства на прасторах Русі. Гэта свята ўсяе Русі.
"Менавіта таму я сёння з вамі. Прыняцце хрысціянства тут, у гэтым месцы, паслужыла вельмі моцным штуршком да распаўсюджвання веры Хрыстовай ва ўсіх ускраінных землях", - падкрэсліў Патрыярх.
Няпростая гісторыя
Пасля завяршэння святочных богаслужэнняў быў здзейснены Хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. На працягу многіх гадоў малітоўнае шэсце, прысвечанае вялікай падзвіжніцы зямлі беларускай – прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, праходзіць па нязменным маршруце, які паўтарае яе зямны шлях.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПатрыярх Кірыл у Полацку
Патрыярх Кірыл у Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
У Сафійскім саборы пачаўся духоўна-асветніцкі шлях Божай угодніцы і працягнуўся ў Спаскай абіцелі, якую заснавала прападобная Еўфрасіння – тут і дагэтуль знаходзяцца святыя мошчы прападобнай. На працягу ўжо больш чым сямі стагоддзяў вернікі беражліва захоўваюць памяць аб вялікім духоўным подзвігу святой.
"Гісторыя гэтай епархіі зусім няпростая, як і гісторыя зямлі. Тут праходзілі франты, самы страшны і цяжкі з якіх - гэта фронт, які склаўся ў час Вялікай Айчыннай вайны, але і шмат іншых было нашэсцяў іншапляменнікаў", - сказаў Патрыярх.
Ён адзначыў, што Беларусь і полацкая зямля ў прыватнасці была памежнай часткай вялікай Русі і прыняла на сябе шмат удараў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Полацк на ўрачыстасці прыбыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
У Полацк на ўрачыстасці прыбыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэтая зямля прыняла на сябе многія ўдары, але, як часам гавораць: для таго, каб чалавек сапраўды загартаваўся, ён павінен навучыцца прымаць удары. Людзі, выхаваныя ў цяплічных умовах, гэта людзі без належнага вопыту, а таму вельмі ўразлівыя. Я вельмі спадзяюся, што старажытная віцебская зямля, якая явіла нам святых угоднікаў і ў першую чаргу найвялікшую ўгодніцу Божую - святую Еўфрасінію княгіню Полацкую, гэтак жа як і раней будзе яўляць прыклад веры і набожнасці", - падкрэсліў Патрыярх Кірыл.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПрыхаджане на богаслужэнні ў Полацку
Прыхаджане на богаслужэнні ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Месца зараджэння Праваслаўя на беларускіх землях
Полацк па праве можна лічыць калыскай Праваслаўя на беларускай зямлі. Тут у 992 годзе, роўна 1030 гадоў таму, была створана першая на тэрыторыі Беларусі Полацкая епіскапская кафедра. Ужо праз стагоддзе пасля прыняцця хрысціянства пачаўся росквіт Полацкай зямлі. Неабвержнымі доказамі таму служаць імёны вялікіх падзвіжнікаў – прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, свяціцеляў Міна і Сімяона, епіскапаў Полацкіх, першадрукара Францыска Скарыны, драматурга і перакладчыка Сімяона Полацкага.
Гісторыя памятае часы, калі значнасць Полацкай зямлі пачала прымяншацца, але сёння яна зноў адраджаецца і ўмацоўваецца, вяртаючыся да сваіх жыватворных духоўных вытокаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Патрыярх Маскоўскі Кірыл узначаліў богаслужэнне ў галоўным саборы Мінска
Ускладанне кветак і служба: першы дзень Патрыярха Кірыла ў Мінску – фота
Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь
Пуцін узнагародзіў Патрыярха Кірыла вышэйшай узнагародай Расійскай Федэрацыі