Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія зробіць высновы, калі Кіеву паставяць ракеты далёкага дзеяння – Пуцін

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2022
Падпісацца
Расійскі лідар лічыць, што новыя пастаўкі замежнага ўзбраення звязаны з папаўненнем страчанай украінскай баявой тэхнікі, аднак гэта нічога не мяняе.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У выпадку, калі ЗША паставяць ва Украіну ракеты далёкага дзеяння, Расія зробіць свае высновы і нанясе ўдары па аб’ектах, па якіх яшчэ не наносіла, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"З гэтага мы будзем рабіць адпаведныя высновы і прымяняць свае сродкі паражэння, якіх у нас дастаткова, для таго, каб наносіць удары па тых аб’ектах, па якіх мы пакуль не наносім", - сказаў ён падчас інтэрв’ю ў праграме "Москва. Кремль. Путин" на тэлеканале "Россия 1".
Каменціруючы рашэнні ЗША паставіць Украіне новыя сістэмы залпавага агню, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў іх няма нічога новага. Падобнае ўзбраенне савецкай і расійскай вытворчасці ўжо ёсць ва ўкраінскай арміі – "Грады", "Смерчи", "Ураганы".

Вялікія страты

Расійскі лідар канстатаваў, што пастаўкі амерыканскага ўзбраення Кіеву звязаны з жаданнем аднавіць знішчанае падчас баявых дзеянняў. Па словах Пуціна, гэта нічога не мяняе.
"А ёсць і заяўкі на пастаўку, скажам, артылерыі – тут, ну, прыкладна, тое ж самае – мяркуючы па ўсім, размова ідзе таксама аб аднаўленні страчанага, знішчанага ў ходзе баявых дзеянняў", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт РФ паведаміў, што ў складзе ўкраінскай арміі на момант пачатку расійскай спецаперацыі знаходзілася каля 515 ракетных сістэм. З іх 380 былі знішчаны. Аднак некаторая баявая тэхніка была адноўлена ці ўзята з запасаў. У дадзены момант у Кіева ёсць каля 360 РСЗА.
Улады ЗША раней пацвердзілі, што найбліжэйшым часам збіраюцца паставіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. У амерыканцаў, аднак, ёсць умовы: ракеты не павінны выкарыстоўвацца для нанясення ўдараў па Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Наступствы абстрэлу ўкраінскімі "Градамі" Данецка – відэа
Самалёты РФ знішчылі вучэбны артылерыйскі цэнтр УСУ у Сумскай вобласці
Пяскоў распавёў, ці ёсць кантакты паміж Крамлём і Белым домам
Зяленскі распавёў, колькі салдат губляе Украіна кожны дзень
Сустрэча дэлегацый Расіі, Украіны і ААН можа прайсці ў Стамбуле
Стужка навiн
0