Беларусы змогуць атрымаць адтэрміноўку на пагашэнне крэдытаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2022
Падпісацца
Беларускія банкі паступова аднаўляюць некаторыя спажывецкія крэдытныя праграмы для прыватных кліентаў, а таксама выдачу крэдытаў на нерухомую маёмасць.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Беларускія банкі змогуць прадастаўляць фізічным асобам адтэрміноўку на пагашэнне крэдытаў, такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне, паведаміла прэс-служба ўрада.
Цяпер, каб атрымаць адтэрміноўку на пагашэнне ўзятага раней крэдыту, трэба звярнуцца ў банк. Калі крэдыт быў узяты на спажывецкія патрэбы, адтэрміноўка можа быць выдзелена на паўгода. Калі ж грошы былі ўзяты ў пазыку ў банка на вырашэнне кватэрнага пытання, то адтэрміноўка можа скласці адзін год з прадаўжэннем тэрміну пагашэння крэдыту на гэты ж тэрмін.

Аднаўленне крэдытавання

Раней беларускія банкі на фоне паслаблення курсу беларускага рубля да долара і еўра істотна абмежавалі крэдытаванне фізічных асоб на спажывецкія патрэбы.
Цяпер банкі паступова пачынаюць аднаўляць крэдытаванне прыватных кліентаў. Так, напрыклад, "Белаграпрамбанк" з сярэдзіны мая зноў стаў афармляць крэдыт анлайн пад назвай "Лёгкія пакупкі". Працэнтная стаўка па ім складае 24% гадавых, выдаецца ён на тэрмін ад 6 да 36 месяцаў.
Таксама аднавіў выдачу спажывецкіх крэдытаў МТБанк - пяць відаў даступныя кліентам з 25 мая.
"Альфа-Банк" таксама аднавіў выдачу крэдытаў прыватным асобам - з 26 мая грамадзяне могуць тут аформіць любы з прапанаваных крэдытных прадуктаў на суму да 30 тысяч беларускіх рублёў, многія - з мінімальным наборам дакументаў і без даведак аб даходах.
У "Тэхнабанка" з трох варыянтаў крэдытаў на спажывецкія патрэбы магчымы для афармлення толькі адзін - крэдыт пад назвай "Звычайны крэдыт".
У "Парытэтбанку" зараз на любыя мэты, без паручыцеляў і даведках аб даходах можна ўзяць крэдыт наяўнымі да 15 тысяч беларускіх рублёў. Але працэнтная стаўка па гэтай крэдытнай прапанове пачынаецца ад 42,74% гадавых.
А днямі "Белінвестбанк" аднавіў крэдыты на набыццё жылля як на першасным, так і на другасным рынках. Гэта сведчыць аб тым, што магчымасцяў для фізічных асоб узяць у банка грошы ў пазыку становіцца істотна больш.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Адзін з банкаў вярнуў крэдыты на набыццё жылля ў Беларусі
Беларусбанк знізіў працэнты па крэдытах на нерухомасць
Галоўчанка распавёў, ці будуць зніжацца працэнты па крэдытах
Стужка навiн
0