Лукашэнка абмеркаваў з арабскім інвестарам будаўніцтва "Паўночнага берага"

© Photo : пресс-служба президента БеларусиСустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым дырэктарам кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым дырэктарам кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2022
Падпісацца
На сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю праекта "Паўночны бераг" і супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў аўторак з кіруючым дырэктарам кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю праекта "Паўночны бераг" і супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
Сустракаючы дырэктара Emaar Properties, беларускі лідар адзначыў, што ён ужо даўно стаў сябрам Беларусі, часта бывае ў краіне.
"Мы, вядома, асноўны час сёння надаём нашаму галоўнаму праекту – "Паўночны бераг", які вы маеце намер пабудаваць. Гэта найбуйнейшы праект. Думаю, буйнейшага праекта ў нас у Беларусі яшчэ не было", - заявіў Лукашэнка.
Беларускі лідар таксама адзначыў, што ААЭ значна рушылі наперад у плане развіцця інфармацыйных тэхналогій, Беларусі ж ёсць што развіваць у галіне распрацоўкі штучнага інтэлекту.
"Акрамя гэтых буйных праектаў я памятаю нашы сустрэчы і дамоўленасці, разважанні наконт іншых праектаў, якія маглі б ажыццявіць тут, у Беларусі, прадстаўнікі буйнога бізнесу Эміратаў. Мы гатовы вярнуцца, калі ёсць цікавасць, да гэтых праектаў – і ў галіне сельскай гаспадаркі, харчавання (вельмі актуальнае цяпер пытанне) і многіх іншых, якія мы некалі абмяркоўвалі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Што вядома аб "Паўночным беразе"

Нагадаем, аб планах па будаўніцтве комплексу "Паўночны бераг" стала вядома восенню 2020 года. Рэалізаваць праект, які ацэньваецца ў 4 млрд еўра, збіраюцца ў бліжэйшыя 20 гадоў.
Інвестыцыйная дамова аб будаўніцтве комплексу "Паўночны бераг" падпісана ў Мінску ў чэрвені 2021 года.
Прадугледжваецца ўзвядзенне 6 млн кв. м жылля з усёй неабходнай інфраструктурай. Таксама плануецца будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.
Тэрыторыя комплексу абмежавана МКАД, двума вадасховішчамі: Цнянскім (з усходу) і Дразды (з захаду), а таксама землямі паблізу прыватнага сектара. Прадугледжана высокая шчыльнасць жылой забудовы: яна зойме 93% з амаль 1 000 гектараў, астатняе адвядуць пад грамадскія і сацыяльныя аб’екты.

Што вядома аб забудоўшчыку

Узвядзеннем "Паўночнага берага" зоймецца кампанія Emaar Properties, кіраўніком якой з’яўляецца адзін з самых буйных бізнесменаў ААЭ Махамед Алі Алабар.
Яму належыць ідэя канцэпцыі сучаснага Дубая. Будынак Бурдж-Халіфа і адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў "Дубай Мол" былі пабудаваны Emaar Properties. Кампанія забудоўвае Эканамічны горад караля Абдалы ў Саудаўскай Аравіі.
У Emaar Properties больш за 60 даччыных структур у больш за 35 краінах на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Інвестдагавор аб будаўніцтве комплексу "Паўночны бераг" падпісаны ў Мінску
Разбой сярод белага дня: Лукашэнка выказаўся пра даўгабуды
Лукашэнка спытаў у арабскага інвестара, ці ёсць жаданне працаваць у Беларусі
"Паўночны бераг": Галоўчанка распавёў пра лёс інвестыцый з ААЭ
Што будзе з цэнамі на жыллё ў Беларусі
Стужка навiн
0