https://bel.sputnik.by/20220607/pyasko-dakladnykh-damolenastsey-pa-vyvaze-zbozhzha-z-adesy-nyama-1063381260.html
Пяскоў: дакладных дамоўленасцей па вывазе збожжа з Адэсы няма
Пяскоў: дакладных дамоўленасцей па вывазе збожжа з Адэсы няма
Sputnik Беларусь
Раней паведамлялася, што міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Турцыю будзе абмяркоўваць пытанні, звязаныя з вывазам украінскага збожжа. 07.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-07T16:08+0300
2022-06-07T16:08+0300
2022-06-07T16:08+0300
збожжа
дзмітрый пяскоў
адэса
сяргей лаўроў
дамоўленасці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062218784_0:161:3042:1872_1920x0_80_0_0_587e5435060fb05f261cc39a65d7a433.jpg
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Дакладных дамоўленасцяў па вывазе ўкраінскага збожжа з Адэсы на дадзены момант няма, заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Ён нагадаў, што раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці размініраваць падыходы да партоў - гэта павінен зрабіць украінскі бок.Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што судам неабходна будзе прайсці праверку расійскімі ваеннымі на прадмет таго, што яны не завозяць зброю на тэрыторыю Украіны, пасля чаго "ўвайсці ў порт, загрузіцца збожжам і потым пры неабходнасці нават з нашай дапамогай прайсці ў бок міжнародных вод"."Больш дакладных абрысаў пакуль няма", – заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля, дадаўшы пры гэтым, што раней расійскі лідэр заяўляў, што РФ не будзе выкарыстоўваць размініраваныя калідоры для нейкіх наступальных дзеянняў у дачыненні да прыморскіх гарадоў.Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў, што Расія гатова забяспечыць бяспечны выхад судоў з украінскім збожжам, але толькі пасля таго, як Кіеў размініруе мора.Абмяркуюць у ТурцыіУ пятніцу, 3 чэрвеня, Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Турцыю будзе абмяркоўваць пытанні, звязаныя з вывазам украінскага збожжа.У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Марыя Захарава праінфармавала, што візіт Сяргея Лаўрова ў Анкару адбудзецца 8 чэрвеня.ААН падключыласяГенеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш раней заклікаў забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў. У адказ на гэта ён папрасіў расейскія ўлады не перашкаджаць выхаду грузаў збожжа з украінскіх чарнаморскіх партоў.Генеральны сакратар арганізацыі правёў шэраг перагавораў па гэтым пытанні з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.У сваю чаргу намеснік міністра расійскага МЗС Андрэй Рудэнка заявіў, што для вырашэння пытання з пастаўкамі ўкраінскага збожжа Масква заклікае адмяніць усе санкцыі супраць расійскага экспарту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
адэса
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062218784_311:0:3042:2048_1920x0_80_0_0_409a7c906a9f358ce8d65efd9bf4a5e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
збожжа, дзмітрый пяскоў, адэса, сяргей лаўроў, дамоўленасці
збожжа, дзмітрый пяскоў, адэса, сяргей лаўроў, дамоўленасці
Пяскоў: дакладных дамоўленасцей па вывазе збожжа з Адэсы няма
Раней паведамлялася, што міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Турцыю будзе абмяркоўваць пытанні, звязаныя з вывазам украінскага збожжа.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Дакладных дамоўленасцяў па вывазе ўкраінскага збожжа з Адэсы на дадзены момант няма, заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Ён нагадаў, што раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці размініраваць падыходы да партоў - гэта павінен зрабіць украінскі бок.
Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што судам неабходна будзе прайсці праверку расійскімі ваеннымі на прадмет таго, што яны не завозяць зброю на тэрыторыю Украіны, пасля чаго "ўвайсці ў порт, загрузіцца збожжам і потым пры неабходнасці нават з нашай дапамогай прайсці ў бок міжнародных вод".
"Больш дакладных абрысаў пакуль няма", – заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля, дадаўшы пры гэтым, што раней расійскі лідэр заяўляў, што РФ не будзе выкарыстоўваць размініраваныя калідоры для нейкіх наступальных дзеянняў у дачыненні да прыморскіх гарадоў.
"Ёсць словы недаверу з боку ўкраінскіх прадстаўнікоў, мы чулі такія заявы", – падкрэсліў Пяскоў.
Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў, што Расія гатова забяспечыць бяспечны выхад судоў з украінскім збожжам, але толькі пасля таго, як Кіеў размініруе мора.
У пятніцу, 3 чэрвеня, Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Турцыю будзе абмяркоўваць пытанні, звязаныя з вывазам украінскага збожжа.
У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Марыя Захарава праінфармавала, што візіт Сяргея Лаўрова ў Анкару адбудзецца 8 чэрвеня.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш раней заклікаў забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў. У адказ на гэта ён папрасіў расейскія ўлады не перашкаджаць выхаду грузаў збожжа з украінскіх чарнаморскіх партоў.
Генеральны сакратар арганізацыі правёў шэраг перагавораў па гэтым пытанні з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.
У сваю чаргу намеснік міністра расійскага МЗС Андрэй Рудэнка заявіў, што для вырашэння пытання з пастаўкамі ўкраінскага збожжа Масква заклікае адмяніць усе санкцыі супраць расійскага экспарту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: танней
вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі
Лаўроў у Турцыі будзе абмяркоўваць
пытанні вывазу ўкраінскага збожжа - Пяскоў