https://bel.sputnik.by/20220607/urad-belarus-paabyatsa-padatkovyya-lgoty-na-zyamlyu--nerukhomasts-1063371274.html
Урад Беларусі паабяцаў падатковыя льготы на зямлю і нерухомасць
Урад Беларусі паабяцаў падатковыя льготы на зямлю і нерухомасць
Sputnik Беларусь
Гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у абароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі. 07.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-07T14:53+0300
2022-06-07T14:53+0300
2022-06-07T14:53+0300
урад беларусі
льготы
нерухомасць
зямля
грамадства
падаткі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104439/50/1044395087_0:174:3020:1873_1920x0_80_0_0_60a9f760e3f98d2c8f0c3fba9f30ba85.jpg
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. У Беларусі прыпыняць прымяненне павялічаных памераў ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць, гаворыцца ў Telеgram-канале беларускага ўрада.Так, мясцовыя ўлады па просьбе ўрада могуць прыбраць павышаныя стаўкі, але гэта закране не ўсе, а толькі пэўныя бізнесы.Падрабязнасці гэтага рашэння пакуль невядомыя.Як адзначылі ў Саўміне, гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у абароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі.Падтрымка прадпрыемстваўРаней прэм'ер-міністр Беларусі даў абяцанне прадпрыемствам прадаставіць адтэрміноўку на выплату падаткаў і ўвазных мытных пошлін. У прыватнасці, размова аб прадастаўленні адтэрміновак па плацяжах ПДВ для прадпрыемстваў."Скарачэнне тэрмінаў вяртання ПДВ. Цяпер гэта расцягваецца на некалькі месяцаў, гэта замарожвае абаротныя сродкі прадпрыемства, таму паставілі задачу, што ў бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне па кардынальным скарачэнні гэтых тэрмінаў, каб у прадпрыемстваў не было гэтага касавага разрыву, звязанага з выплатай падатку на дабаўленую вартасць", - адзначыў Раман Галоўчанка.Што датычыцца прадастаўлення растэрміновак і адтэрміновак выплаты падаткаў і ўвазных мытных пошлін, то цяпер такое рашэнне рыхтуецца ў Саўміне. У дадатак да гэтага раней прынята рашэнне аб непавышэнні базавай арэнднай стаўкі. Яна зафіксаваная ў беларускіх рублях, зараз яе памер складае 16 рублёў 90 капеек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
зямля
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104439/50/1044395087_146:0:2875:2047_1920x0_80_0_0_80a4937901ea5d1846272a1323ac3970.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урад беларусі, льготы, нерухомасць, зямля, грамадства, падаткі
урад беларусі, льготы, нерухомасць, зямля, грамадства, падаткі
Урад Беларусі паабяцаў падатковыя льготы на зямлю і нерухомасць
Гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у абароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. У Беларусі прыпыняць прымяненне павялічаных памераў ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць, гаворыцца ў Telеgram-канале беларускага ўрада.
Так, мясцовыя ўлады па просьбе ўрада могуць прыбраць павышаныя стаўкі, але гэта закране не ўсе, а толькі пэўныя бізнесы.
Падрабязнасці гэтага рашэння пакуль невядомыя.
Як адзначылі ў Саўміне, гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у абароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі.
Раней прэм'ер-міністр Беларусі даў абяцанне прадпрыемствам прадаставіць адтэрміноўку на выплату падаткаў і ўвазных мытных пошлін. У прыватнасці, размова аб прадастаўленні адтэрміновак па плацяжах ПДВ для прадпрыемстваў.
"Скарачэнне тэрмінаў вяртання ПДВ. Цяпер гэта расцягваецца на некалькі месяцаў, гэта замарожвае абаротныя сродкі прадпрыемства, таму паставілі задачу, што ў бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне па кардынальным скарачэнні гэтых тэрмінаў, каб у прадпрыемстваў не было гэтага касавага разрыву, звязанага з выплатай падатку на дабаўленую вартасць", - адзначыў Раман Галоўчанка.
Што датычыцца прадастаўлення растэрміновак і адтэрміновак выплаты падаткаў і ўвазных мытных пошлін, то цяпер такое рашэнне рыхтуецца ў Саўміне. У дадатак да гэтага раней прынята рашэнне аб непавышэнні базавай арэнднай стаўкі. Яна зафіксаваная ў беларускіх рублях, зараз яе памер складае 16 рублёў 90 капеек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусы з 1 чэрвеня будуць
плаціць падаткі па-новамуПадатак на кватэры толькі ўвялі, але ўжо плануюць узняць