https://bel.sputnik.by/20220608/belarus-apyaredzla-germanyu-pa-ekspartse--rasyu-1063418743.html
Беларусь апярэдзіла Германію па экспарце ў Расію
Беларусь апярэдзіла Германію па экспарце ў Расію
Sputnik Беларусь
Увядзенне абмежавальных мер заходнімі краінамі прывяло да таго, што імпарт на беларускі і расійскі рынак скараціўся ў разы, чым скарысталіся прамысловыя... 08.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-08T14:25+0300
2022-06-08T14:25+0300
2022-06-08T14:25+0300
германія
экспарт
расія
беларусь
эканоміка
абмежаванне
рынак
вытворчасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/02/1061792234_0:0:3061:1722_1920x0_80_0_0_ff0c30db546dd1f44187eb75efbebe65.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Беларусь упершыню абыйшла ФРГ па пастаўках на рынак Расіі ў грашовым выражэнні пасля таго, як нямецкі экспарт у красавіку скараціўся на дзве трэці ў параўнанні з 2021 годам, паведамляе РБК.Атрымліваецца, што пастаўкі асноўных гандлёвых партнёраў, якія ажыццяўлялі экспарт у Расію ў мінулым годзе, і чыя доля дасягала паловы ад усіх паставак, упалі ў гэтым годзе на 40%.Пасля ўвядзення заходнімі краінамі санкцый Расія стала больш актыўна гандляваць з Беларуссю. Мінпрам рэспублікі паведамляў раней, што за першыя 4 месяцы бягучага года прамысловы экспарт у Расію вырас на 30%. У вартасным выражэнні ў красавіку ён вырас больш як на 100%.У мінулым годзе Расія больш за ўсё імпартавала тавары з Кітая ($72,7 млрд). Германія была на другім месцы ($27,3 млрд), ЗША – на трэцім ($16,9 млрд). Беларусь з $15,6 млрд заняла чацвёртае месца.У канцы красавіка стала вядома аб рашэнні Федэральнай мытнай службы Расіі адмовіцца на нявызначаны час ад публікацый даных аб імпарце і экспарце.Заходнія рэстрыкцыі прывялі да абмежавання паставак на расійскі рынак такіх тавараў, як кветкі, папера, транспартныя сродкі, алкаголь, парфумерыя і касметыка, тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і шмат чаго іншага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
германія
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/02/1061792234_216:0:2947:2048_1920x0_80_0_0_56ef52b2b53305da5243d37b43417ddf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
германія, экспарт, расія, беларусь, эканоміка, абмежаванне, рынак, вытворчасць
германія, экспарт, расія, беларусь, эканоміка, абмежаванне, рынак, вытворчасць
Беларусь апярэдзіла Германію па экспарце ў Расію
Увядзенне абмежавальных мер заходнімі краінамі прывяло да таго, што імпарт на беларускі і расійскі рынак скараціўся ў разы, чым скарысталіся прамысловыя вытворцы рэспублікі.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Беларусь упершыню абыйшла ФРГ па пастаўках на рынак Расіі ў грашовым выражэнні пасля таго, як нямецкі экспарт у красавіку скараціўся на дзве трэці ў параўнанні з 2021 годам, паведамляе
РБК.
Атрымліваецца, што пастаўкі асноўных гандлёвых партнёраў, якія ажыццяўлялі экспарт у Расію ў мінулым годзе, і чыя доля дасягала паловы ад усіх паставак, упалі ў гэтым годзе на 40%.
Пасля ўвядзення заходнімі краінамі санкцый Расія стала больш актыўна гандляваць з Беларуссю. Мінпрам рэспублікі паведамляў раней, што за першыя 4 месяцы бягучага года прамысловы экспарт у Расію вырас на 30%. У вартасным выражэнні ў красавіку ён вырас больш як на 100%.
У мінулым годзе Расія больш за ўсё імпартавала тавары з Кітая ($72,7 млрд). Германія была на другім месцы ($27,3 млрд), ЗША – на трэцім ($16,9 млрд). Беларусь з $15,6 млрд заняла чацвёртае месца.
У канцы красавіка стала вядома аб рашэнні Федэральнай мытнай службы Расіі адмовіцца на нявызначаны час ад публікацый даных аб імпарце і экспарце.
Заходнія рэстрыкцыі прывялі да абмежавання паставак на расійскі рынак такіх тавараў, як кветкі, папера, транспартныя сродкі, алкаголь, парфумерыя і касметыка, тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і шмат чаго іншага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Акрамя Расіі: Беларусь істотна
зменшыла пастаўкі ў краіны СНДТавараабарот паміж РФ і Беларуссю
кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў