Беларускі экспарт пераводзяць на кэш

© Pixabay / NikolayFrolochkinДолары і еўра, архіўнае фота
Долары і еўра, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2022
Падпісацца
Заходнія санкцыі прымушаюць улады рэспублікі шукаць усё новыя спосабы падтрымаць айчынных экспарцёраў і абысці рэстрыкцыі.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Беларускім юрыдычным асобам дадзены дазвол атрымліваць наяўную валюту па дагаворах аб экспартных пастаўках, аб гэтым у сераду паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Цяпер беларускія экспарцёры могуць атрымліваць наяўныя долары, еўра і юані пры пастаўках тавараў і паслуг на экспарт, але з забеспячэннем залічэння атрыманых сродкаў на банкаўскія рахункі ў Беларусі.
У прэс-службе ўрада ўпэўнены, што гэтае рашэнне дасць магчымасць прадпрыемствам ажыццяўляць сваю дзейнасць ва ўмовах санкцый.
Абмежавальныя меры, уведзеныя заходнімі краінамі, ствараюць складанасці правядзення разлікаў у безнаяўнай форме па валютных экспартных дагаворах.
"Гэта мера з'яўляецца часовай, дзейнічае па 31 снежня 2023 г. і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы", - адзначылі ва ўрадзе.

Меры падтрымкі эканомікі

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамі ўрада, якая была прысвечана мерам падтрымкі эканомікі ва ўмовах санкцый.
Прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка прэзентаваў тады праект закона, закліканы ўдасканаліць сацыяльную і эканамічную палітыку ў рэспубліцы.
Эканамічны блок урада ўшчыльную займаецца пытаннямі працы прадпрыемстваў ва ўмовах рэстрыкцыяў, а пры ўрадзе працуе сітуацыйны штаб. Цяпер урад рэгулярна дае справаздачу аб новых мерах падтрымкі айчыннай эканомікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Акрамя Расіі: Беларусь істотна зменшыла пастаўкі ў краіны СНД
Гродзенскі мясакамбінат пастаўляе штомесяц 150 тон прадукцыі ў Расію
Захад падштурхнуў Мінск і Маскву займацца сваёй эканомікай – Лукашэнка
Стужка навiн
0