Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў ацаніў перспектывы сустрэчы Пуціна і Зяленскага

© Sputnik / МИД РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на расійска-турэцкіх перамовах у Анкары
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на расійска-турэцкіх перамовах у Анкары
 - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2022
Падпісацца
Украінскі бок настойвае, што ўмовай для аднаўлення перагаворнага працэсу аб мірным урэгуляванні з'яўляецца адвод сіл і сродкаў на пазіцыі па стане на 24 лютага.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Рэакцыі ў адказ афіцыйнага Кіева на прапановы Расіі аб мірным урэгуляванні мы не атрымлівалі, сказаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пасля сустрэчы з турэцкім калегам Меўлютам Чавушоглу.
У адказ на пытанне журналіста аб перспектывах сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з ягоным украінскім калегам расійскі міністр канстатаваў, што "Зяленскі хоча сустрэчы дзеля сустрэчы. У яго сем пятніц на тыдні".
"Зыходзім з таго, што спачатку трэба, каб перагаворныя каманды аднавілі працу - мяч на баку ўкраінцаў ужо амаль два месяцы", - нагадаў Сяргей Лаўроў.
Пасля чаго дадаў, што расійскі бок перадаў прадстаўнікам афіцыйнага Кіева ўласную прапанову па праекце дамоўленасцей аб мірным урэгуляванні яшчэ ў красавіку.
"З таго часу ніякіх зваротных рэакцый мы не атрымлівалі", - звярнуў асаблівую ўвагу расійскі міністр.
Кіраўнік МЗС РФ пракаментаваў заяву ўкраінскага прэзідэнта аб тым, што для аднаўлення перамоваў з расійскім бокам трэба, каб Расія адвяла свае войскі на лінію 24 лютага.
"Гэта абсалютна несур'ёзны падыход, да таго ж цалкам супярэчыць тым ініцыятывам, якія сама ўкраінская дэлегацыя вылучала 29 сакавіка тут жа (у Турцыі - Sputnik). Таму такія кіданні мы назіраем штодня некалькі разоў", - падсумаваў ён.

Перамовы Расіі і Украіны

Нагадаем, у першы ж дзень расійскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы.
Першы раўнд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што перамовы з Украінай фактычна прыпыненыя.
Уладзімір Зяленскі неаднаразова гаварыў аб тым, што хоча прамых перагавораў з расійскім лідэрам. Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні застаецца нязменнай: сустрэча двух прэзідэнтаў не мае сэнсу, пакуль не будзе выпрацаваны дакумент для падпісання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Апрыёры не выключана: Пяскоў назваў умовы сустрэчы Пуціна і Зяленскага
Сустрэча дэлегацый Расіі, Украіны і ААН можа прайсці ў Стамбуле
Перамовы Расіі з Украінай замарожаны па рашэнню Кіева - Пяскоў
Стужка навiн
0