https://bel.sputnik.by/20220608/pa-novamu-yak-zaraz-peshnk-zmoguts-razlchvatstsa-na-wildberries-1063418103.html
Па-новаму: як зараз іпэшнікі змогуць разлічвацца на Wildberries?
Па-новаму: як зараз іпэшнікі змогуць разлічвацца на Wildberries?
Sputnik Беларусь
У прэс-службе папулярнай інтэрнэт-крамы растлумачылі, што новая фінансавая палітыка дапаможа прадпрымальнікам мінімізаваць магчымыя страты з-за курсавых... 08.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-08T13:19+0300
2022-06-08T13:19+0300
2022-06-08T13:19+0300
іп
гандаль
інтэрнэт
крама
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:173:1920:1253_1920x0_80_0_0_2663964ac3ebd1c78469f0dd1ae3676d.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. У расійскага маркетплэйсу Wildberries новая фінансавая палітыка: інтэрнэт-крама перайшла на разлікі ў нацыянальных валютах з міжнароднымі партнёрамі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.Цяпер платформа, на якой можна купіць моднае адзенне, абутак, тавары для дома, тэхніку, касметыку і нават прадукты харчавання, будзе працаваць з бізнесменамі з Беларусі ў беларускіх рублях. З партнёрамі з Казахстана - у тэнге, Арменіі - у драмах, Узбекістана - у сумах, Кыргызстана - у іх нацыянальнай валюце сомах.Да гэтага прадпрымальнікі, заказваючы або прадаючы той ці іншы тавар у маркетплэйсе, разлічваліся ў расійскіх рублях. Новая фінансавая палітыка тычыцца як прадаўцоў, так і ўладальнікаў партнёрскіх пунктаў выдачы заказаў і партнёрскіх сартавальных цэнтраў.У кампаніі адзначаюць, што разлікі ў нацвалютах умацуюць іх пазіцыі на біржавым рынку. А іпэшнікам гэта дапаможа мінімізаваць магчымыя страты з-за ваганняў валютных курсаў і неабходнасці іх канвертавання.Як мянялася фінансавая палітыка Wildberries?На рынак Беларусі Wildberries выйшаў у 2012 годзе, аплата за пакупкі тады была прывязана да расійскай валюты. Праз некалькі гадоў разлік за аперацыі перавялі ў беларускія рублі, але напрыканцы 2020-га зноў вярнулі ў расійскія. Пры куплі беларускай картай з'яўлялася курсавая розніца - тавар, як правіла, ацэньваўся ў большы бок.У сакавіку 2022 года магазіны, якія працуюць у нашай краіне, зноў перайшлі на разлікі ў беларускай нацвалюце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_da15a6e7555c566c72f626d3c9b4736c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іп, гандаль, інтэрнэт, крама, грамадства
іп, гандаль, інтэрнэт, крама, грамадства
Па-новаму: як зараз іпэшнікі змогуць разлічвацца на Wildberries?
У прэс-службе папулярнай інтэрнэт-крамы растлумачылі, што новая фінансавая палітыка дапаможа прадпрымальнікам мінімізаваць магчымыя страты з-за курсавых розніц.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. У расійскага маркетплэйсу Wildberries новая фінансавая палітыка: інтэрнэт-крама перайшла на разлікі ў нацыянальных валютах з міжнароднымі партнёрамі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Цяпер платформа, на якой можна купіць моднае адзенне, абутак, тавары для дома, тэхніку, касметыку і нават прадукты харчавання, будзе працаваць з бізнесменамі з Беларусі ў беларускіх рублях. З партнёрамі з Казахстана - у тэнге, Арменіі - у драмах, Узбекістана - у сумах, Кыргызстана - у іх нацыянальнай валюце сомах.
Да гэтага прадпрымальнікі, заказваючы або прадаючы той ці іншы тавар у маркетплэйсе, разлічваліся ў расійскіх рублях. Новая фінансавая палітыка тычыцца як прадаўцоў, так і ўладальнікаў партнёрскіх пунктаў выдачы заказаў і партнёрскіх сартавальных цэнтраў.
У кампаніі адзначаюць, што разлікі ў нацвалютах умацуюць іх пазіцыі на біржавым рынку. А іпэшнікам гэта дапаможа мінімізаваць магчымыя страты з-за ваганняў валютных курсаў і неабходнасці іх канвертавання.
Як мянялася фінансавая палітыка Wildberries?
На рынак Беларусі Wildberries выйшаў у 2012 годзе, аплата за пакупкі тады была прывязана да расійскай валюты. Праз некалькі гадоў разлік за аперацыі перавялі ў беларускія рублі, але напрыканцы 2020-га зноў вярнулі ў расійскія. Пры куплі беларускай картай з'яўлялася курсавая розніца - тавар, як правіла, ацэньваўся ў большы бок.
У сакавіку 2022 года магазіны, якія працуюць у нашай краіне, зноў перайшлі на разлікі ў беларускай нацвалюце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Як зараз будуць працаваць у Беларусі
AliExpress, Wildberries і Uber?ОZONатэрапія: як платформа паўплывае на
рынак інтэрнэт-крам у Беларусі"ВКонтакте" падтрымлівае
малы і сярэдні бізнес у новых умовах