Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вялікі канцэрт да Дня Расіі адбудзецца ў цэнтры Мінска ў суботу

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкСпявак Алег Газманаў
Спявак Алег Газманаў - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2022
Падпісацца
Напярэдадні аднаго з найважнейшых дзяржаўных свят Расійскай Федэрацыі ў сталіцы Беларусі выступяць зоркі эстрады і творчыя калектывы з саюзнай краіны, не абыдзецца і без марской пяхоты.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Канцэрт, прымеркаваны да Дня Расіі, адбудзецца ў Мінску 11 чэрвеня каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў.
Канцэртная праграма прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада – яна абяцае быць вялікай і вельмі разнапланавай. Са сцэны прагучаць і рускія народныя песні, і класічныя творы. Перад гледачамі таксама выступяць ансамбль марской пяхоты і піцерскі ВІА.
Ну і, вядома ж, не абыдзецца без зорак расійскай эстрады.
У праграме:
Заслужаны калектыў народнай творчасці Расіі "Псковский русский народный хор" (г. Пскоў);
Ансамбль народнай музыкі Бранскай абласной філармоніі "Ватага" (г. Бранск);
Фолк-група "Кудесы" (г. Смаленск);
Канцэртны ансамбль марской пяхоты "Черные береты" (г. Калінінград);
Вакальна-інструментальны ансамбль "Пульс города" (г. Санкт-Пецярбург);
Лаўрэат міжнародных конкурсаў, спявачка (сапрана) Аліса Федарэнка (г. Масква);
Юрый Розум;
Сяргей Рагожын;
SHAMAN;
Васіль Герэла;
Аляксандр Буйноў;
Алена Ваенга;
Алег Газманаў.
Пачатак канцэрта – у 17:00.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0