https://bel.sputnik.by/20220609/lukashenka-prapanue-stvaryts-sumesnyya-vytvorchasts--kurskay-voblasts-1063452652.html
Лукашэнка прапануе стварыць сумесныя вытворчасці ў Курскай вобласці
Лукашэнка прапануе стварыць сумесныя вытворчасці ў Курскай вобласці
Sputnik Беларусь
Расійская дэлегацыя наведала буйныя прамысловыя беларускія вытворчасці – Мінскі аўтамабільны завод, Белкамунмаш і агракарпарацыю БНБК, поўны запуск якой... 09.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-09T11:06+0300
2022-06-09T11:06+0300
2022-06-09T11:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
курская вобласць
супрацоўніцтва
саюзная дзяржава
вытворчасць
мінскі аўтамабільны завод
бнбк
белкамунмаш
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062642367_30:0:1189:652_1920x0_80_0_0_4438b0d46b7957f31cf3ca9015a90616.png
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца ў чацвер у Мінску з губернатарам Курскай вобласці Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларускі лідар цёпла прывітаў кіраўніка расійскага рэгіёна і адзначыў, што шчыра рады магчымасці абмеркаваць перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння.Спачатку ён звярнуў увагу на тавараабарот паміж рэспублікай і расійскім рэгіёнам. Паводле яго слоў, па выніках мінулага года ён склаў крыху больш за 205 млн долараў. За чатыры месяцы 2022-га – больш за 88 млн долараў.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Курская вобласць – вельмі важны гандлёва-эканамічны партнёр для Беларусі. Абодвум бакам трэба засяродзіцца на перспектыўных кірунках – будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, АПК.На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусі і Курскай вобласці трэба пераходзіць ад простага гандлю да сумесных вытворчасцей. Перспектыўным уяўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў."Можа, пачынаючы са зборкі нейкай тэхнікі, якая патрэбна будзе ў вашым рэгіёне", - растлумачыў беларускі лідар.Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае практычны вопыт рэалізацыі кааперацыйных праектаў па выпуску практычна ўсёй тэхнікі – трактароў, камбайнаў і іншай сельгастэхнікі, аўтамабільнай і гэтак далей.Эканамічныя сувязі Беларусі і Курскай вобласціТавараабарот Беларусі і Курскай вобласці ў студзені-красавіку 2022 года склаў 88,2 млн долараў – амаль у два разы больш, чым за той жа перыяд у 2021-м. Рэспубліка імпартуе з рэгіёна свініну, пшаніцу, соевыя бабы, тлушч свіны і свойскай птушкі, тару з кардону, пліты, а таксама лісты і плёнку з пластмас.Аснову паставак у Курскую вобласць складаюць інсектыцыды і гербіцыды, ніткі комплексныя сінтэтычныя, пліты, лісты і плёнка з пластмас, а таксама спецыфічныя тавары.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
курская вобласць
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062642367_175:0:1044:652_1920x0_80_0_0_b0b13c538fa7f75c783d4315be85de8a.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, курская вобласць, супрацоўніцтва, саюзная дзяржава, вытворчасць, мінскі аўтамабільны завод, бнбк, белкамунмаш, беларусь, расія, прэзідэнт, эканоміка, палітыка
аляксандр лукашэнка, курская вобласць, супрацоўніцтва, саюзная дзяржава, вытворчасць, мінскі аўтамабільны завод, бнбк, белкамунмаш, беларусь, расія, прэзідэнт, эканоміка, палітыка
Лукашэнка прапануе стварыць сумесныя вытворчасці ў Курскай вобласці
11:06 09.06.2022 (абноўлена: 11:26 09.06.2022) Расійская дэлегацыя наведала буйныя прамысловыя беларускія вытворчасці – Мінскі аўтамабільны завод, Белкамунмаш і агракарпарацыю БНБК, поўны запуск якой плануецца ў пачатку ліпеня.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца ў чацвер у Мінску з губернатарам Курскай вобласці Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларускі лідар цёпла прывітаў кіраўніка расійскага рэгіёна і адзначыў, што шчыра рады магчымасці абмеркаваць перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння.
Спачатку ён звярнуў увагу на тавараабарот паміж рэспублікай і расійскім рэгіёнам. Паводле яго слоў, па выніках мінулага года ён склаў крыху больш за 205 млн долараў. За чатыры месяцы 2022-га – больш за 88 млн долараў.
"Няхай мы не дасягнулі вышынь у тавараабароце, але мы бачым прыстойны прырост. Калі папярэдні год глядзець, працэнтаў на 22 мы дадалі. Нюанс адзін: у нас адмоўнае сальда, але мы гатовы нівеліраваць гэты недахоп. Галоўнае – ёсць чым", - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Курская вобласць – вельмі важны гандлёва-эканамічны партнёр для Беларусі. Абодвум бакам трэба засяродзіцца на перспектыўных кірунках – будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, АПК.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусі і Курскай вобласці трэба пераходзіць ад простага гандлю да сумесных вытворчасцей. Перспектыўным уяўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў.
"Можа, пачынаючы са зборкі нейкай тэхнікі, якая патрэбна будзе ў вашым рэгіёне", - растлумачыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае практычны вопыт рэалізацыі кааперацыйных праектаў па выпуску практычна ўсёй тэхнікі – трактароў, камбайнаў і іншай сельгастэхнікі, аўтамабільнай і гэтак далей.
Эканамічныя сувязі Беларусі і Курскай вобласці
Тавараабарот Беларусі і Курскай вобласці ў студзені-красавіку 2022 года склаў 88,2 млн долараў – амаль у два разы больш, чым за той жа перыяд у 2021-м. Рэспубліка імпартуе з рэгіёна свініну, пшаніцу, соевыя бабы, тлушч свіны і свойскай птушкі, тару з кардону, пліты, а таксама лісты і плёнку з пластмас.
Аснову паставак у Курскую вобласць складаюць інсектыцыды і гербіцыды, ніткі комплексныя сінтэтычныя, пліты, лісты і плёнка з пластмас, а таксама спецыфічныя тавары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь і Ленінградская вобласць разлічваюць
павялічыць тавараабарот на 30%