https://bel.sputnik.by/20220609/navedvanne-lyaso-abmezhavana-amal-va-skh-ablastsyakh-belarus-1063458812.html
Наведванне лясоў абмежавана амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Наведванне лясоў абмежавана амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Sputnik Беларусь
У чацвер у Беларусі слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +32°С, такія высокія тэмпературы, павышаюць рызыкі ўзнікнення прыродных пажараў. 09.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-09T12:46+0300
2022-06-09T12:46+0300
2022-06-09T12:46+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
грамадства
лес
беларусь
наведванне
абмежаванне
пажар
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102407/95/1024079552_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_b1223edc616f42990d87c097a78b2bbd.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Абмежаванні на наведванне лясоў у Беларусі дзейнічаюць у пяці рэгіёнах, выключэнне пакуль складае толькі Віцебская вобласць, аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.У краіне ўсталявалася па-сапраўднаму летняе надвор’е з дзённай тэмпературай паветра вышэй за +30°С, а такая спякота здольна нанесці ўрон не толькі людзям, але і прыродзе. У сувязі з гэтым абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ў 78 раёнах краіны: у дваццаці ў Мінскай вобласці, у шаснаццаці ў Гомельскай, у дванаццаці на Брэстчыне, таксама ў сямнаццаці на Гродзеншчыне і ў трынаццаці раёнах Магілёўскай вобласці.У Гомельскай вобласці ёсць раёны з самым высокім – "чырвоным" узроўнем небяспекі. Ён дзейнічае ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах.Падчас "чырвонага" узроўню нельга наведваць лясныя ўгоддзі, выбірацца туды на пікнікі, таксама забаронена збіраць ягады і грыбы.Жоўты колер на карце ў сваю чаргу азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.У Мінлясгасе адзначаюць, што сітуацыя можа аператыўна мяняцца ў залежнасці ад пажаранебяспечнай абстаноўкі, якая складваецца, і рэкамендуюць сачыць за інтэрактыўнай картай абмежаванняў на сайце ведамства.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102407/95/1024079552_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7963a638520151f45d2f03b51da69b30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, грамадства, лес, беларусь, наведванне, абмежаванне, пажар, прырода
надвор'е, прагноз надвор'я, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, грамадства, лес, беларусь, наведванне, абмежаванне, пажар, прырода
Наведванне лясоў абмежавана амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
У чацвер у Беларусі слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +32°С, такія высокія тэмпературы, павышаюць рызыкі ўзнікнення прыродных пажараў.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Абмежаванні на наведванне лясоў у Беларусі дзейнічаюць у пяці рэгіёнах, выключэнне пакуль складае толькі Віцебская вобласць, аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.
У краіне ўсталявалася па-сапраўднаму летняе надвор’е з дзённай тэмпературай паветра вышэй за +30°С, а такая спякота здольна нанесці ўрон не толькі людзям, але і прыродзе. У сувязі з гэтым абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ў 78 раёнах краіны: у дваццаці ў Мінскай вобласці, у шаснаццаці ў Гомельскай, у дванаццаці на Брэстчыне, таксама ў сямнаццаці на Гродзеншчыне і ў трынаццаці раёнах Магілёўскай вобласці.
У Гомельскай вобласці ёсць раёны з самым высокім – "чырвоным" узроўнем небяспекі. Ён дзейнічае ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах.
Падчас "чырвонага" узроўню нельга наведваць лясныя ўгоддзі, выбірацца туды на пікнікі, таксама забаронена збіраць ягады і грыбы.
Жоўты колер на карце ў сваю чаргу азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.
Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.
У Мінлясгасе адзначаюць, што сітуацыя можа аператыўна мяняцца ў залежнасці ад пажаранебяспечнай абстаноўкі, якая складваецца, і рэкамендуюць сачыць за інтэрактыўнай картай абмежаванняў на сайце ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Спёка ў Беларусі:
якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС
Тое самае лета? Сіноптыкі расказалі
пра надвор’е на тыдзень 6-12 чэрвеня