Беларускі легпрам: больш за ўсё шыюць і ткуць у Віцебскай вобласці

© Sputnik / Ю.Иванов / Перайсці ў медыябанкІльняныя абрусы і посцілкі
Ільняныя абрусы і посцілкі
 - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2022
Падпісацца
У 2021 годзе больш як 20 працэнтаў усяго аб'ёму вырабаў лёгкай прамысловасці выпусцілі ў Віцебскай вобласці.
МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Вытворчасць тканін і тэкстылю (ручнікі, шторы і падобнае) - гэта 46,5% ад усяго аб'ёму прадукцыі беларускага легпрама, такія даныя размясціў на сваім сайце Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
На пашыў адзення прыпадае 40,4% усяго аб'ёму, які вырабляе айчынная лёгкая прамысловасць, 9,8% - гэта абутак. Футра, пальчатак і іншых вырабаў са скуры і меха - усяго 3,3% у прадукцыі легпрама.
А вось калі глядзець па абласцях, то больш за ўсіх вырабляе лёгкая прамысловасць у Віцебскай вобласці - 22,3%, наступны за ёй рэгіён - Брэстчына - моцна адстае: на яго прыпадае 16%. Менш за ўсё шыюць і ткуць на Гомельшчыне - усяго 9,3%.
Дарэчы, легпрам, хоць Беларусь і ведаюць па ім за мяжой, займае ўсяго 3% ад усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, якую выпускаюць у краіне.
Усяго, паводле звестак Белстата, лёгкая прамысловасць у 2021 годзе вырабіла прадукцыі на 4,6 мільярда рублёў, і аб'ём вырабленага вырас за год на 16,8% (інфляцыю ўлічылі).
У Беларусі, паводле звестак статыстыкі, ёсць 1941 прадпрыемства лёгкай прамысловасці, працуюць на іх 83 тысячы чалавек, 77% з якіх - жанчыны. Сярэдні ўзрост работніка легпрама - 42 гады, 42% працоўных галіны маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю.
Палічылі ў статыстычным ведамстве і колькасць тых, хто заняты ў галіне: 63,8% арганізацый легпрама - гэта мікра-прадпрыемствы, але працуюць на іх толькі 7,4% усіх, хто заняты ў лёгкай прамысловасці, і яны выпускаюць 5,4% ад усёй вытворчасці.
Буйных прадпрыемстваў легпрама ў краіне - 2,9% ад усёй колькасці, але на іх працуюць 54,5% грамадзян, і вырабляюць 64,1% усёй прадукцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0