"Цяпер важна быць згуртаванымі": Уладзімір Пуцін павіншаваў расіян з Днём Расіі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ У. Пуцін уручыў Дзяржаўныя прэміі і залатыя медалі Героя Працы
Прэзідэнт РФ У. Пуцін уручыў Дзяржаўныя прэміі і залатыя медалі Героя Працы
 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2022
Падпісацца
У нядзелю ў Крамлі праходзіць цырымонія ўручэння дзяржаўных прэмій і медаляў Героя Працы.
МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Уладзімір Пуцін павіншаваў расіян з Днём Расіі.
Ён адзначыў, што гэта дзяржаўнае свята "прысвечана нашай роднай краіне, напоўнена гонарам за яе гісторыю, верай у яе будучыню". Пры гэтым расійскі лідэр звярнуў увагу на тое, што "сёння мы асабліва востра разумеем, як важна быць згуртаванымі".
"Такое адзінства, адданасць Радзіме, адказнасць за яе завяшчалі нам нашы продкі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін у сваім звароце.
"Мы ганарымся здзяйсненнямі і ратнымі перамогамі нашых продкаў, усімі, хто імкнуўся і ўмеў ісці наперад, адкрываць новае, дабівацца прагрэсіўнага развіцця айчыны, абараняць Радзіму ў бітвах і зацвярджаць дастойную для яе ролю ў свеце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Па традыцыі 12 чэрвеня ў Крамлі праходзіць цырымонія ўручэння дзяржаўных прэмій і медалёў Героя Працы.
Раней у нядзелю віншаванні з нагоды Дня Расіі прэзідэнту РФ накіравалі беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. А напярэдадні ўрачыстасці з нагоды Дня Расіі прайшлі ў Мінску.

Дзень Расіі

У гэты дзень у 1990 годзе на першым з'ездзе народных дэпутатаў Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Праз два гады 12 чэрвеня стала святочнай датай як "Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі". А ў 1998 годзе першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын у тэлезвароце прапанаваў перайменаваць свята ў Дзень Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Міру і згоды: Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі
Грызлоў: сіла Расіі і Беларусі - у адзінстве
Мінск святкуе Дзень Расіі - фота
Стужка навiн
0