https://bel.sputnik.by/20220612/u-ras-adkrysya-rusk-mcdonalds-staroe-menyu-amal-novaya-nazva-1063557705.html
У Расіі адкрыўся "рускі" McDonald's: старое меню (амаль), новая назва
У Расіі адкрыўся "рускі" McDonald's: старое меню (амаль), новая назва
Sputnik Беларусь
Сёння ў Расіі вызначыліся з новай назвай пераемніка знакамітай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання. Ці атрымаецца там паспытаць стары добры чызбургер і бульбу... 12.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-12T14:44+0300
2022-06-12T14:44+0300
2022-06-12T14:44+0300
mcdonald's
расія
рэстараны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0c/1063555723_0:0:3111:1751_1920x0_80_0_0_0c744e6f1602a8e056024a3e71895295.jpg
МІНСК, 12 чэр - Sputnik. У Расіі вызначыліся з новай назвай для былога McDonald's: зараз сетка рэстаранаў фастфуду будзе называцца "Смачна і кропка".Рэстараны пасля змены ўладальніка і брэнда пачалі адчыняцца ў некаторых гарадах пасля трох месяцаў прастою: такога ажыятажу, як на адкрыцці першага McDonald's у Маскве ў 1990 году, не здарылася, але чарга ўсё ж сабралася. З прыемнага: наведвальнікам прыгатавалі сімвалічныя падарункі. А абноўлены пункт хуткай ежы на Пушкінскай плошчы наведаў мэр Масквы Сяргей Сабянін.Новае-старое менюПоўны рэбрэндынг які пайшоў з-за ваеннай спецаперацыі McDonald's - не адзінае, да чаго варта прывыкнуць аматарам хуткай ежы. У меню таксама ёсць змены: зніклі некаторыя пазіцыі."У нашым меню больш не будзе некаторых прадуктаў, напрыклад, "Біг Мак" і "МакФлуры". Гэта звязана з тым, што гэтыя назвы, гэтыя брэнды, іх знешні выгляд і тэхналогія вытворчасці маюць вельмі прамую асацыяцыю з брэндам McDonald's", – заявіў на адкрыцці аднаго з рэстаранаў гендырэктар сеткі "Смачна і кропка" Алег Пароеў.Праўда, ён паабяцаў дастойныя замены гэтым пазіцыям, якія павінны спадабацца наведвальнікам. Акрамя таго, не выключана, што на першым этапе працы "Смачна і кропка" будзе няпоўнае меню - гэта звязана са складанасцямі ў лагістыцы і ўпакоўкай.А яшчэ не будзе "санкцыйнай" Coca-cola і Pepsi. Па словах Пароева, ідзе тэндэр на выбар новага напою для сеткі хуткага харчавання, паколькі, хутчэй за ўсё, звыклыя напоі больш не будуць вырабляцца ў Расіі."Мы ўпэўнены, што яны, а таксама іх канкурэнты, гэта кампаніі "Пэпсі" і наша "Чарнагалоўка", ёсць і іншыя годныя вытворцы, зробяць выдатныя густы, якія падыдуць нашым наведвальнікам, і мы выберам лепшы і ён з'явіцца ў нашай сетцы", - лічыць Алег Пароёў.А яшчэ ён папярэдзіў, што хуткім часам кошты ў пераемніка "Макдоналдса" зменяцца, але ўсё роўна застануцца даступнымі. Алкаголю ў меню не з'явіцца, нават піва.Амбіцыйныя імпартазамяшчальныя планыУладальнік сеткі "Смачна і кропка" Аляксандр Говар заявіў, што ў найбліжэйшыя 5-6 гадоў у былога McDonald's у Расіі з'явіцца ад 850 да 1 тысячы рэстаранаў па ўсёй краіне. Першыя 15 адкрыліся ў Маскве і Падмаскоўі, у панядзелак - яшчэ 50, да канца чэрвеня з'явіцца каля 200 новых кропак."Упэўнены, што мы зможам заставацца лідэрам у сегменце", – лічыць Говар.Ён таксама паведаміў аб найбліжэйшых планах інвеставаць у сетку "Смачна і кропка" каля 6,5-7 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 1,2 млрд долараў).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0c/1063555723_380:0:3111:2048_1920x0_80_0_0_24d0e0ab5cf498930b83f6f153141636.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
mcdonald's, расія, рэстараны, грамадства
mcdonald's, расія, рэстараны, грамадства
У Расіі адкрыўся "рускі" McDonald's: старое меню (амаль), новая назва
Сёння ў Расіі вызначыліся з новай назвай пераемніка знакамітай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання. Ці атрымаецца там паспытаць стары добры чызбургер і бульбу фры?
МІНСК, 12 чэр - Sputnik. У Расіі вызначыліся з новай назвай для былога McDonald's: зараз сетка рэстаранаў фастфуду будзе называцца "Смачна і кропка".
Рэстараны пасля змены ўладальніка і брэнда пачалі адчыняцца ў некаторых гарадах пасля трох месяцаў прастою: такога ажыятажу, як на адкрыцці першага McDonald's у Маскве ў 1990 году, не здарылася, але чарга ўсё ж сабралася. З прыемнага: наведвальнікам прыгатавалі сімвалічныя падарункі. А абноўлены пункт хуткай ежы на Пушкінскай плошчы наведаў мэр Масквы Сяргей Сабянін.
Поўны рэбрэндынг які пайшоў з-за ваеннай спецаперацыі McDonald's - не адзінае, да чаго варта прывыкнуць аматарам хуткай ежы. У меню таксама ёсць змены: зніклі некаторыя пазіцыі.
"У нашым меню больш не будзе некаторых прадуктаў, напрыклад, "Біг Мак" і "МакФлуры". Гэта звязана з тым, што гэтыя назвы, гэтыя брэнды, іх знешні выгляд і тэхналогія вытворчасці маюць вельмі прамую асацыяцыю з брэндам McDonald's", – заявіў на адкрыцці аднаго з рэстаранаў гендырэктар сеткі "Смачна і кропка" Алег Пароеў.
Праўда, ён паабяцаў дастойныя замены гэтым пазіцыям, якія павінны спадабацца наведвальнікам. Акрамя таго, не выключана, што на першым этапе працы "Смачна і кропка" будзе няпоўнае меню - гэта звязана са складанасцямі ў лагістыцы і ўпакоўкай.
А яшчэ не будзе "санкцыйнай" Coca-cola і Pepsi. Па словах Пароева, ідзе тэндэр на выбар новага напою для сеткі хуткага харчавання, паколькі, хутчэй за ўсё, звыклыя напоі больш не будуць вырабляцца ў Расіі.
"Мы ўпэўнены, што яны, а таксама іх канкурэнты, гэта кампаніі "Пэпсі" і наша "Чарнагалоўка", ёсць і іншыя годныя вытворцы, зробяць выдатныя густы, якія падыдуць нашым наведвальнікам, і мы выберам лепшы і ён з'явіцца ў нашай сетцы", - лічыць Алег Пароёў.
А яшчэ ён папярэдзіў, што хуткім часам кошты ў пераемніка "Макдоналдса" зменяцца, але ўсё роўна застануцца даступнымі. Алкаголю ў меню не з'явіцца, нават піва.
Амбіцыйныя імпартазамяшчальныя планы
Уладальнік сеткі "Смачна і кропка" Аляксандр Говар заявіў, што ў найбліжэйшыя 5-6 гадоў у былога McDonald's у Расіі з'явіцца ад 850 да 1 тысячы рэстаранаў па ўсёй краіне. Першыя 15 адкрыліся ў Маскве і Падмаскоўі, у панядзелак - яшчэ 50, да канца чэрвеня з'явіцца каля 200 новых кропак.
"Упэўнены, што мы зможам заставацца лідэрам у сегменце", – лічыць Говар.
Ён таксама паведаміў аб найбліжэйшых планах інвеставаць у сетку "Смачна і кропка" каля 6,5-7 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 1,2 млрд долараў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь