https://bel.sputnik.by/20230605/Shto-aznachae-Dukha-dzen-Gstoryya--tradytsy-pravaslanaga-svyata-1041608551.html
Дзень Духа Святога: што трэба ведаць вернікам?
Дзень Духа Святога: што трэба ведаць вернікам?
Sputnik Беларусь
На наступны дзень пасля свята Пяцідзесятніцы (Сёмухі) Праваслаўная Царква ўстанавіла асобны дзень для асаблівага ўшанавання вернікамі сашэсця Святога Духа. 05.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-05T09:05+0300
2023-06-05T09:05+0300
2023-06-05T09:05+0300
рэлігія
дзень святога духа
праваслаўе
культура
спадчына
беларусь
традыцыі
грамадства
царкоўнае свята
падзеі і даты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102482/29/1024822971_0:0:2000:1125_1920x0_80_0_0_772efb8ec8ec5ee8c7de93feb3bedb1d.jpg
Дзень Святога Духа – адно з самых паважаных свят праваслаўнага календара.Гісторыя з'яўлення святаГэты дзень ўстанавілі ў гонар Святога Духа – адной з выяў трыадзінага Бога. Хрысціяне лічаць, што Святы Дух і зараз дзейнічае ў Храме гэтак жа, як яшчэ ў часы апосталаў. Таксама важнае адрозненне ўспрымання Святога Духа ў праваслаўных і каталікоў: у першых ён – паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы, а у другіх зыходзіць з Айца і Сына.Згодна з Вучэннем, спасланне Святога Духа выглядала як з’яўленне полымя – агонь акружыў кожнага апостала – вучня Ісуса. Пасля гэтага апосталы і напоўніліся Святым Духам, а таксама атрымалі магчымасць размаўляць на мностве моў – гэта дапамагло ім у прасоўванні хрысціянскага вучэння. У вобразе агню Дух Святы сышоў і ў знак ачышчэння ад грахоў і сагравання душ.Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу – дакладней, так яно стала вядома апосталам, а пасля – і ўсім вернікам. У гонар гэтых традыцый на наступны дзень пасля Сёмухі хрысціяне і святкуюць Духаў дзень.Што трэба і чаго нельга рабіць?Згодна з праваслаўнымі традыцыямі, на Духаў дзень абавязкова трэба пакінуць усе зямныя працы. Вядома, у Беларусі зрабіць гэта досыць цяжка: адзначаюць свята ў панядзелак, які з’яўляецца ў рэспубліцы працоўным днём.Аднак у цэлым шэрагу краін Духаў дзень – выхадны: напрыклад, у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Украіне, Францыі і некаторых іншых краінах. Там вернікі могуць прытрымлівацца прадпісання – бо працаваць нельга на Духаў дзень не толькі ў праваслаўных, але і ў каталікоў.Таксама лічыцца, што на Духаў дзень нельга займацца "зямнымі работамі" – напрыклад, араць.На Духаў дзень прынята памінаць памерлых сваякоў і сяброў.Акрамя таго, лічыцца, што ў гэты дзень варта хадзіць па траве басанож – каб зарадзіцца здароўем і сіламі на ўвесь год наперад. Раней лічылася, што сабраныя ў гэтае свята гаючыя травы валодаюць лепшымі ўласцівасцямі.Казалі раней і тое, што на Духаў дзень можна літаральна "змыць свае грахі". Да гэтакага павер’я ў Царкве ставяцца не вельмі добра, бо забабоны звязаны з "русалчыным тыднем", які пачынаецца якраз пасля Сёмухі.Як святкаваць Духаў дзень?Праваслаўныя храмы на Духаў дзень заўсёды здзяйсняюць асобнае богаслужэнне ў гонар Усясвятога, Жыватворчага і Усёмагутнага духа – так вернікі ўслаўляюць Святога Духа.Вялікая вячэрня пачынаецца ў дзесяць гадзін дня з малітвы "Цару нябесны", пасля чаго чытаюць яшчэ шэсць малітваў.І без асаблівых рытуалаў можна наведаць на Духаў дзень храмы – паставіць свечку або прыкласціся да іконы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220604/patryyarkh-kryl-pravodzts-sluzhbu--svyata-dukhavym-kafedralnym-sabory-1063268258.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102482/29/1024822971_119:0:1896:1333_1920x0_80_0_0_930f77cad1b68c52433cd28b3f9f9c44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень святога духа рэлігія праваслаўнае свята духаў дзень рэлігійныя народныя традыцыі забароны культура спадчына беларусь духов день святого духа религия православный праздник религиозные народные традиции запреты наследие
дзень святога духа рэлігія праваслаўнае свята духаў дзень рэлігійныя народныя традыцыі забароны культура спадчына беларусь духов день святого духа религия православный праздник религиозные народные традиции запреты наследие
Дзень Духа Святога: што трэба ведаць вернікам?
На наступны дзень пасля свята Пяцідзесятніцы (Сёмухі) Праваслаўная Царква ўстанавіла асобны дзень для асаблівага ўшанавання вернікамі сашэсця Святога Духа.
Дзень Святога Духа – адно з самых паважаных свят праваслаўнага календара.
Гэты дзень ўстанавілі ў гонар Святога Духа – адной з выяў трыадзінага Бога. Хрысціяне лічаць, што Святы Дух і зараз дзейнічае ў Храме гэтак жа, як яшчэ ў часы апосталаў. Таксама важнае адрозненне ўспрымання Святога Духа ў праваслаўных і каталікоў: у першых ён – паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы, а у другіх зыходзіць з Айца і Сына.
Згодна з Вучэннем, спасланне Святога Духа выглядала як з’яўленне полымя – агонь акружыў кожнага апостала – вучня Ісуса. Пасля гэтага апосталы і напоўніліся Святым Духам, а таксама атрымалі магчымасць размаўляць на мностве моў – гэта дапамагло ім у прасоўванні хрысціянскага вучэння. У вобразе агню Дух Святы сышоў і ў знак ачышчэння ад грахоў і сагравання душ.
Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу – дакладней, так яно стала вядома апосталам, а пасля – і ўсім вернікам. У гонар гэтых традыцый на наступны дзень пасля Сёмухі хрысціяне і святкуюць Духаў дзень.
Што трэба і чаго нельга рабіць?
Згодна з праваслаўнымі традыцыямі, на Духаў дзень абавязкова трэба пакінуць усе зямныя працы. Вядома, у Беларусі зрабіць гэта досыць цяжка: адзначаюць свята ў панядзелак, які з’яўляецца ў рэспубліцы працоўным днём.
Аднак у цэлым шэрагу краін Духаў дзень – выхадны: напрыклад, у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Украіне, Францыі і некаторых іншых краінах. Там вернікі могуць прытрымлівацца прадпісання – бо працаваць нельга на Духаў дзень не толькі ў праваслаўных, але і ў каталікоў.
Таксама лічыцца, што на Духаў дзень нельга займацца "зямнымі работамі" – напрыклад, араць.
На Духаў дзень прынята памінаць памерлых сваякоў і сяброў.
Акрамя таго, лічыцца, што ў гэты дзень варта хадзіць па траве басанож – каб зарадзіцца здароўем і сіламі на ўвесь год наперад. Раней лічылася, што сабраныя ў гэтае свята гаючыя травы валодаюць лепшымі ўласцівасцямі.
Казалі раней і тое, што на Духаў дзень можна літаральна "змыць свае грахі". Да гэтакага павер’я ў Царкве ставяцца не вельмі добра, бо забабоны звязаны з "русалчыным тыднем", які пачынаецца якраз пасля Сёмухі.
Як святкаваць Духаў дзень?
Праваслаўныя храмы на Духаў дзень заўсёды здзяйсняюць асобнае богаслужэнне ў гонар Усясвятога, Жыватворчага і Усёмагутнага духа – так вернікі ўслаўляюць Святога Духа.
Вялікая вячэрня пачынаецца ў дзесяць гадзін дня з малітвы "Цару нябесны", пасля чаго чытаюць яшчэ шэсць малітваў.
І без асаблівых рытуалаў можна наведаць на Духаў дзень храмы – паставіць свечку або прыкласціся да іконы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"