Дзень Духа Святога: што трэба ведаць вернікам?

© Sputnik / Анна НефедоваШто азначае Духаў дзень? Гісторыя і традыцыі праваслаўнага свята
Што азначае Духаў дзень? Гісторыя і традыцыі праваслаўнага свята - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
Падпісацца
На наступны дзень пасля свята Пяцідзесятніцы (Сёмухі) Праваслаўная Царква ўстанавіла асобны дзень для асаблівага ўшанавання вернікамі сашэсця Святога Духа.
Дзень Святога Духа – адно з самых паважаных свят праваслаўнага календара.

Гісторыя з'яўлення свята

Гэты дзень ўстанавілі ў гонар Святога Духа – адной з выяў трыадзінага Бога. Хрысціяне лічаць, што Святы Дух і зараз дзейнічае ў Храме гэтак жа, як яшчэ ў часы апосталаў. Таксама важнае адрозненне ўспрымання Святога Духа ў праваслаўных і каталікоў: у першых ён – паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы, а у другіх зыходзіць з Айца і Сына.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкСвяты Дух у праваслаўных паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы
Икона Троица Ветхозаветная и бытие или хождение Троицы (на створках) - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Святы Дух у праваслаўных паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы
Згодна з Вучэннем, спасланне Святога Духа выглядала як з’яўленне полымя – агонь акружыў кожнага апостала – вучня Ісуса. Пасля гэтага апосталы і напоўніліся Святым Духам, а таксама атрымалі магчымасць размаўляць на мностве моў – гэта дапамагло ім у прасоўванні хрысціянскага вучэння. У вобразе агню Дух Святы сышоў і ў знак ачышчэння ад грахоў і сагравання душ.
Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу – дакладней, так яно стала вядома апосталам, а пасля – і ўсім вернікам. У гонар гэтых традыцый на наступны дзень пасля Сёмухі хрысціяне і святкуюць Духаў дзень.
© Sputnik / Вольга КараленкаМенавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу
Тураўскае евангелле - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу

Што трэба і чаго нельга рабіць?

Згодна з праваслаўнымі традыцыямі, на Духаў дзень абавязкова трэба пакінуць усе зямныя працы. Вядома, у Беларусі зрабіць гэта досыць цяжка: адзначаюць свята ў панядзелак, які з’яўляецца ў рэспубліцы працоўным днём.
Аднак у цэлым шэрагу краін Духаў дзень – выхадны: напрыклад, у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Украіне, Францыі і некаторых іншых краінах. Там вернікі могуць прытрымлівацца прадпісання – бо працаваць нельга на Духаў дзень не толькі ў праваслаўных, але і ў каталікоў.
© Photo : Альфред МикусПрацаваць на Духаў дзень нельга
Девочка в Троицкой церкви агрогородка Марково Молодеченского района на Пасху - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Працаваць на Духаў дзень нельга
Таксама лічыцца, што на Духаў дзень нельга займацца "зямнымі работамі" – напрыклад, араць.
На Духаў дзень прынята памінаць памерлых сваякоў і сяброў.
Акрамя таго, лічыцца, што ў гэты дзень варта хадзіць па траве басанож – каб зарадзіцца здароўем і сіламі на ўвесь год наперад. Раней лічылася, што сабраныя ў гэтае свята гаючыя травы валодаюць лепшымі ўласцівасцямі.
Казалі раней і тое, што на Духаў дзень можна літаральна "змыць свае грахі". Да гэтакага павер’я ў Царкве ставяцца не вельмі добра, бо забабоны звязаны з "русалчыным тыднем", які пачынаецца якраз пасля Сёмухі.
© Sputnik / Альфред Микус"Русалчын тыдзень" пачынаецца якраз пасля Сёмухі
Абрад Русалле на Любаншчыне - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
"Русалчын тыдзень" пачынаецца якраз пасля Сёмухі

Як святкаваць Духаў дзень?

Праваслаўныя храмы на Духаў дзень заўсёды здзяйсняюць асобнае богаслужэнне ў гонар Усясвятога, Жыватворчага і Усёмагутнага духа – так вернікі ўслаўляюць Святога Духа.
Вялікая вячэрня пачынаецца ў дзесяць гадзін дня з малітвы "Цару нябесны", пасля чаго чытаюць яшчэ шэсць малітваў.
І без асаблівых рытуалаў можна наведаць на Духаў дзень храмы – паставіць свечку або прыкласціся да іконы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЦарква на Духаў дзень заўсёды здзяйсняе асаблівае богаслужэнне
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси проводит богослужение в Свято-Духовом кафедральном соборе в честь прибытия икону с частицей Тернового венца Иисуса Христа. - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Царква на Духаў дзень заўсёды здзяйсняе асаблівае богаслужэнне
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Патрыярх Кірыл праводзіць службу ў Свята-Духавым кафедральным саборы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Патрыярх Маскоўскі Кірыл узначаліў богаслужэнне ў галоўным саборы Мінска
Стужка навiн
0