https://bel.sputnik.by/20220614/maldova-dumae-ab-vykhadze-z-snd-1063611372.html
Малдова думае аб выхадзе з СНД
Малдова думае аб выхадзе з СНД
Sputnik Беларусь
Міністр замежных справаў Малдовы сцвярджае, што краіна ўжо даўно не ўдзельнічае ў палітычных ініцыятывах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 14.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-14T11:42+0300
2022-06-14T11:42+0300
2022-06-14T11:42+0300
малдова
снд
садружнасць незалежных дзяржаў
у свеце
палітыка
выхад
міністр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060392517_0:239:2731:1775_1920x0_80_0_0_0ed5c0cd5d7781605e30480f42b5ece0.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Кішынёў яшчэ не гатоў выказацца аб выхадзе краіны з СНД, але гэтая тэма актыўна аналізуецца, заявіў міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску.Нагадаем, што малдаўскі лідар Майя Санду падпісала заяўку на ўступленне краіны ў ЕС 3 сакавіка. Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівер Вархелі 11 красавіка ў Люксембургу перадаў кіраўнікам МЗС Грузіі і Малдовы апытальнікі для пачатку працэдуры па ўступленні ў Еўрасаюз. Першую частку гэтага апытальніка прадстаўнікі Малдовы перадалі 22 красавіка, а другую – 12 мая.Папеску падкрэсліў, што цяпер еўраінтэграцыя ў прыярытэце ў Малдовы, менавіта таму і аналізуецца мэтазгоднасць членства рэспублікі ў складзе СНД.Больш за тое, паводле яго слоў, краіна ўжо даўнавата не ўдзельнічае ў палітычных ініцыятывах Садружнасці.Раней старшыня парламента Малдовы Ігар Гросу заявіў, што рашэнне аб выхадзе рэспублікі з СНД будзе прынята пасля заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060392517_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_65ee7ccf87a1153e5c71e7e676091fc3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, снд, садружнасць незалежных дзяржаў, у свеце, палітыка, выхад, міністр
малдова, снд, садружнасць незалежных дзяржаў, у свеце, палітыка, выхад, міністр
Малдова думае аб выхадзе з СНД
Міністр замежных справаў Малдовы сцвярджае, што краіна ўжо даўно не ўдзельнічае ў палітычных ініцыятывах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Кішынёў яшчэ не гатоў выказацца аб выхадзе краіны з СНД, але гэтая тэма актыўна аналізуецца, заявіў міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску.
Нагадаем, што малдаўскі лідар Майя Санду падпісала заяўку на ўступленне краіны ў ЕС 3 сакавіка. Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівер Вархелі 11 красавіка ў Люксембургу перадаў кіраўнікам МЗС Грузіі і Малдовы апытальнікі для пачатку працэдуры па ўступленні ў Еўрасаюз. Першую частку гэтага апытальніка прадстаўнікі Малдовы перадалі 22 красавіка, а другую – 12 мая.
Папеску падкрэсліў, што цяпер еўраінтэграцыя ў прыярытэце ў Малдовы, менавіта таму і аналізуецца мэтазгоднасць членства рэспублікі ў складзе СНД.
Больш за тое, паводле яго слоў, краіна ўжо даўнавата не ўдзельнічае ў палітычных ініцыятывах Садружнасці.
"А большая частка пагадненняў у рамках Садружнасці праходзіць "фільтр" іх адпаведнасці нашым еўрапейскім памкненням", - заявіў кіраўнік малдаўскага знешнепалітычнага ведамства.
Раней старшыня парламента Малдовы Ігар Гросу заявіў, што рашэнне аб выхадзе рэспублікі з СНД будзе прынята пасля заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Галоўчанка: краінам СНД будзе прасцей
пераадолець наступствы санкцый разамАкрамя Расіі: Беларусь істотна
зменшыла пастаўкі ў краіны СНД