https://bel.sputnik.by/20220614/ukranskya-vayskotsy-rasstralyal-tavarysha-pa-sluzhbe-yakya-sprabaval-zdatstsa--palon-1063635333.html
Украінскія вайскоўцы расстралялі таварышаў па службе, якія спрабавалі здацца ў палон
Украінскія вайскоўцы расстралялі таварышаў па службе, якія спрабавалі здацца ў палон
Sputnik Беларусь
Больш за 30 украінскіх вайскоўцаў прынялі калектыўнае рашэнне скласці зброю і звярнуліся па радыёсувязі да расійскага камандавання. 14.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-14T17:08+0300
2022-06-14T17:08+0300
2022-06-28T15:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
вайскоўцы
служба
зброя
расія
украіна
у свеце
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101910/15/1019101521_0:160:3075:1890_1920x0_80_0_0_747d3f8abc059ef4c6fa08da9df74c8b.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Украінскія баевікі расстралялі сваіх калег падчас таго, як яны з белымі сцягамі выйшлі да расійскіх вайскоўцаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.Інцыдэнт адбыўся ў раёне сяла Новаміхайлаўка ў ДНР. Больш за 30 вайскоўцаў 25-га батальёна 54-й механізаванай брыгады УСУ вырашылі скласці зброю "пасля агнявой падрыхтоўкі наступлення расійскіх войск".Украінскія вайскоўцы звярнуліся да расійскага камандавання па радыёсувязі, папрасіўшы спыніць агонь і арганізаваць калідор для здачы ў палон, канстатаваў афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расіі Ігар Канашэнкаў падчас брыфінгу ў аўторак.Ваеннаслужачыя УСУ з белымі флагамі пачалі рухацца ў бок расійскіх пазіцый, у гэты час да апорнага пункта на бронеаўтамабілях пад’ехалі іншыя ўкраінскія ваенныя. Нацыяналісты адкрылі па калегах крыжаваны агонь у спіну.Знішчаная ўкраінская тэхнікаПадчас аўторкавага брыфінгу генерал-лейтэнант таксама расказаў, што з пачатку правядзення спецаперацыі (з 24 лютага) ужо знішчана:Спецаперацыя Расіі ў ДанбасеАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага – праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.Раней у Мінабароны РФ адзначылі, што па стане на 25 сакавіка ўзброеныя сілы выканалі асноўныя задачы першага этапу – істотна знізілі баявы патэнцыял Украіны.Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса. Апроч шматлікіх гарадоў ДНР і ЛНР, вайскоўцы вызвалілі Херсонскую вобласць і прыазоўскую частку Запарожскай вобласці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101910/15/1019101521_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_a49e7f69bf589ee6d32b17e47ae4cefe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, вайскоўцы, служба, зброя, расія, украіна, у свеце, міністэрства абароны рф, баевікі, бяспека
спецаперацыя, данбас, вайскоўцы, служба, зброя, расія, украіна, у свеце, міністэрства абароны рф, баевікі, бяспека
Украінскія вайскоўцы расстралялі таварышаў па службе, якія спрабавалі здацца ў палон
17:08 14.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Больш за 30 украінскіх вайскоўцаў прынялі калектыўнае рашэнне скласці зброю і звярнуліся па радыёсувязі да расійскага камандавання.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Украінскія баевікі расстралялі сваіх калег падчас таго, як яны з белымі сцягамі выйшлі да расійскіх вайскоўцаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне сяла Новаміхайлаўка ў ДНР. Больш за 30 вайскоўцаў 25-га батальёна 54-й механізаванай брыгады УСУ вырашылі скласці зброю "пасля агнявой падрыхтоўкі наступлення расійскіх войск".
Украінскія вайскоўцы звярнуліся да расійскага камандавання па радыёсувязі, папрасіўшы спыніць агонь і арганізаваць калідор для здачы ў палон, канстатаваў афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расіі Ігар Канашэнкаў падчас брыфінгу ў аўторак.
Ваеннаслужачыя УСУ з белымі флагамі пачалі рухацца ў бок расійскіх пазіцый, у гэты час да апорнага пункта на бронеаўтамабілях пад’ехалі іншыя ўкраінскія ваенныя. Нацыяналісты адкрылі па калегах крыжаваны агонь у спіну.
"У выніку гэтага расстрэлу атрымалі смяротныя раненні і загінулі 32 украінскія вайскоўцы", - паведаміў Канашэнкаў.
Знішчаная ўкраінская тэхніка
Падчас аўторкавага брыфінгу генерал-лейтэнант таксама расказаў, што з пачатку правядзення спецаперацыі (з 24 лютага) ужо знішчана:
1 947 гармат палявой артылерыі і мінамётаў,
3 548 танкаў і іншых бронемашын,
3 605 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі.
Спецаперацыя Расіі ў Данбасе
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага – праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Раней у Мінабароны РФ адзначылі, што па стане на 25 сакавіка ўзброеныя сілы выканалі асноўныя задачы першага этапу – істотна знізілі баявы патэнцыял Украіны.
Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса. Апроч шматлікіх гарадоў ДНР і ЛНР, вайскоўцы вызвалілі Херсонскую вобласць і прыазоўскую частку Запарожскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Украінскія вайскоўцы збеглі са Святагорска, кінуўшы тэхніку
УСУ штодзённа губляюць да сотні забітымі і сотні параненымі – Мінабароны Украіны
Рынак у цэнтры Данецка
трапіў пад абстрэл - ёсць загінулыя
Украінскія спецслужбы
перайшлі да тактыкі тэрору ў Запарожскай вобласці