https://bel.sputnik.by/20220615/kalya-30-sayuznykh-pragram-realzavany---gryzlo-1063653996.html
Каля 30% саюзных праграм рэалізаваны - Грызлоў
Каля 30% саюзных праграм рэалізаваны - Грызлоў
Sputnik Беларусь
Паводле слоў пасла, Расія і Беларусь - узор дружалюбных адносін на постсавецкай прасторы і надзейныя партнёры з адзінай пазіцыяй. 15.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-15T11:05+0300
2022-06-15T11:05+0300
2022-06-15T11:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
барыс грызлоў
саюзныя праграмы
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063653838_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_086d7d427e0559de820c54f1ac98d7b1.jpg
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Каля 30% саюзных праграм на сёння ўжо рэалізаваны, аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на адкрыцці выставы, прысвечанай 30-годдзю дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Беларуссю, перадае карэспандэнт Sputnik.Дыпламат нагадаў, што 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Былі прыняты 28 галіновых праграм, якія паспяхова рэалізуюцца цяпер."Гэтыя праграмы ў асноўным разлічаны на перыяд да канца 2023 года. Паводле ацэнкі кантралюючага органа, (гэта група вышэйшага ўзроўню) ужо прыкладна 30% тых задач, якія былі сфармуляваны ў гэтых праграмах, рэалізаваны на сёння", - паведаміў Барыс Грызлоў.Бліжэй народаў нямаЧас паказаў, што Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза, зазначыў пасол."У нас, безумоўна, адзіныя пазіцыі ва ўсіх міжнародных арганізацыях. Гэта я асабліва адзначаю, таму што не ўсе краіны СНД, на жаль, адрозніваюцца менавіта адзінай пазіцый, якая магла б умацоўваць моц СНД, моц АДКБ", - падкрэсліў Грызлоў.Ён нагадаў, што ў Расіі і Беларусі практычна тысячагадовы вопыт узаемадзеяння, агульная культура, агульная гісторыя, духоўныя і роднасныя сувязі."Бліжэй, чым Расія і Беларусь, напэўна, дзяржаў у свеце няма. І тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву, якая, напэўна, будзе ўзорам міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя, да якога, напэўна, будуць прыглядацца іншыя і стаяць у чарзе, каб да нас далучыцца . Гісторыя гэта пакажа", - упэўнены пасол.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063653838_75:0:1142:800_1920x0_80_0_0_bbf67ce45c734544215d90e412347fd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, саюзныя праграмы, эканоміка
барыс грызлоў, саюзныя праграмы, эканоміка
Каля 30% саюзных праграм рэалізаваны - Грызлоў
Паводле слоў пасла, Расія і Беларусь - узор дружалюбных адносін на постсавецкай прасторы і надзейныя партнёры з адзінай пазіцыяй.
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Каля 30% саюзных праграм на сёння ўжо рэалізаваны, аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на адкрыцці выставы, прысвечанай 30-годдзю дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Беларуссю, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дыпламат нагадаў, што 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Былі прыняты 28 галіновых праграм, якія паспяхова рэалізуюцца цяпер.
"Гэтыя праграмы ў асноўным разлічаны на перыяд да канца 2023 года. Паводле ацэнкі кантралюючага органа, (гэта група вышэйшага ўзроўню) ужо прыкладна 30% тых задач, якія былі сфармуляваны ў гэтых праграмах, рэалізаваны на сёння", - паведаміў Барыс Грызлоў.
Час паказаў, што Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза, зазначыў пасол.
"У нас, безумоўна, адзіныя пазіцыі ва ўсіх міжнародных арганізацыях. Гэта я асабліва адзначаю, таму што не ўсе краіны СНД, на жаль, адрозніваюцца менавіта адзінай пазіцый, якая магла б умацоўваць моц СНД, моц АДКБ", - падкрэсліў Грызлоў.
Ён нагадаў, што ў Расіі і Беларусі практычна тысячагадовы вопыт узаемадзеяння, агульная культура, агульная гісторыя, духоўныя і роднасныя сувязі.
"Бліжэй, чым Расія і Беларусь, напэўна, дзяржаў у свеце няма. І тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву, якая, напэўна, будзе ўзорам міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя, да якога, напэўна, будуць прыглядацца іншыя і стаяць у чарзе, каб да нас далучыцца . Гісторыя гэта пакажа", - упэўнены пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Грызлоў:
сіла Расіі і Беларусі - у адзінстве
Пуцін прысвоіў паслу Расіі ў Беларусі вышэйшы дыпламатычны ранг
Грызлоў: Саюзная дзяржава -
узор міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя