Папа Рымскі лічыць, што была абвешчана трэцяя сусветная вайна

© AP / Alessandra TarantinoПапа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францыск - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2022
Падпісацца
Пантыфік нагадаў, што ў свеце шмат іншых гарачых кропак акрамя Украіны.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Трэцяя сусветная вайна пачалася, такое меркаванне выказаў Папа Рымскі Францыск.

"Некалькі гадоў таму мне прыйшло ў галаву сказаць, што мы пражываем трэцюю сусветную вайну па частках. Сёння, я лічу, была аб’яўлена трэцяя сусветная вайна", - заявіў Папа Рымскі Францыск у размове з кіраўнікамі еўрапейскіх езуіцкіх часопісаў, цытату прыводзіць газета La Stampa.

Пантыфік лічыць, што чалавецтва павінна задумацца, што гэта ўжо трэцяя сусветная вайна за апошнія сто гадоў.
"Гэта дрэнна для чалавецтва, гэта бедства", - перакананы пантыфік.
Кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы нагадаў, што акрамя Украіны ўзброеныя сутыкненні зараз ідуць у Нігерыі, Конга, М’янме, і паскардзіўся, што гэтыя канфлікты абыякавыя сусветнай супольнасці.
Пантыфік нагадаў і аб ваенных дзеяннях у Руандзе, якія былі 25 гадоў таму, а таксама аб М'янме і рохінджа. "Свет знаходзіцца ў стане вайны", - рэзюміраваў Францыск.
У пачатку мая ў інтэрв’ю італьянскай газеце Corriere della Sera пантыфік выказаў меркаванне, што да развязвання канфлікту прывёў "брэх НАТА каля дзвярэй Расіі". "Гнеў, не ведаю, ці быў справакаваны, але, магчыма, паспрыяў", - сказаў пантыфік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Папа Рымскі разлічвае на сустрэчу з патрыярхам Кірылам у Казахстане
Патрэбен дыялог: Папа Рымскі ў пасланні вернікам нагадаў пра Украіну
Лукашэнка хоча сустрэцца з Папам Рымскім Францыскам
Папа Рымскі назваў "вяртаннем у мінулае" будаўніцтва сцен на межах
Папа рымскі заклікаў Еўропу праявіць салідарнасць з мігрантамі
Стужка навiн
0