https://bel.sputnik.by/20220616/rasyskaya-ekanomka-ne-budze-raneyshay---nabulna-1063713461.html
Расійская эканоміка не будзе ранейшай - Набіуліна
Расійская эканоміка не будзе ранейшай - Набіуліна
Sputnik Беларусь
Супраць Расіі ў гэтым годзе ўведзена ўжо шэсць пакетаў санкцый, па самым песімістычным прагнозе ЦБ чакаецца падзенне ВУП на 8-10%. 16.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-16T14:33+0300
2022-06-16T14:33+0300
2022-06-16T14:33+0300
расія
эканоміка
санкцыі
банк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104159/02/1041590296_0:32:3169:1815_1920x0_80_0_0_0f25140983a1ca25d3b6f0c85f69cc85.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Цяпер Расіі важна быць гнуткай і аператыўна адклікацца на перамены эканамічных умоў за яе межамі, такую пазіцыю выказала кіраўнік Банка Расіі Эльвіра Набіуліна.Супраць Расіі заходнія краіны ўвялі ўжо шэсць пакетаў санкцый. З-за гэтых абмежаванняў фінансавы рэгулятара Расіі чакае зніжэння аб'ёмаў ВУП у 2022 годзе.У красавіку Цэнтральны банк прагназаваў падзенне эканомікі на 8-10%, але ў пачатку чэрвеня ў ведамстве адзначылі, што прагноз могуць змяніць у ліпені, таму што ў красавіку-маі актыўнасць у эканоміцы ўпала менш, чым меркавалі.Іншае расійскае ведамства, Мінэканамразвіцця, прагназуе памяншэнне ВУП Расіі па выніках 2022 года на 7,8%. Самае невялікае зніжэнне прадуктыўнасці эканомікі прадказваў памочнік расійскага прэзідэнта Максім Арэшкін, паводле яго прагнозу ВУП не ўпадзе больш, чым на 5%."Мне здаецца, усім відавочна, што па-ранейшаму не будзе. (…) Вонкавыя ўмовы змяніліся надоўга, калі не назаўжды, і значна змяніліся. Мы як краіна на дадзены момант губляем ад удзелу ў міжнародным падзеле працы, таму што экспарт у нас з дысконтам, а імпарт - з прэміяй", - адзначыла кіраўнік ЦБ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104159/02/1041590296_311:0:3042:2048_1920x0_80_0_0_d1ea144aff4b7b0709d41f62d2fec679.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, эканоміка, санкцыі, банк
расія, эканоміка, санкцыі, банк
Расійская эканоміка не будзе ранейшай - Набіуліна
Супраць Расіі ў гэтым годзе ўведзена ўжо шэсць пакетаў санкцый, па самым песімістычным прагнозе ЦБ чакаецца падзенне ВУП на 8-10%.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Цяпер Расіі важна быць гнуткай і аператыўна адклікацца на перамены эканамічных умоў за яе межамі, такую пазіцыю выказала кіраўнік Банка Расіі Эльвіра Набіуліна.
"Зразумела, што сітуацыя складаная. Тут важна не гаварыць, хто там памыліўся ў прагнозах, а праяўляць гнуткасць. Сітуацыя хутка мяняецца, трэба мець магчымасць і ўменне хутка на яе рэагаваць. Гэта, на мой погляд, галоўнае", - сказала Набіуліна журналістам у кулуарах ПМЭФ.
Супраць Расіі заходнія краіны ўвялі ўжо шэсць пакетаў санкцый. З-за гэтых абмежаванняў фінансавы рэгулятара Расіі чакае зніжэння аб'ёмаў ВУП у 2022 годзе.
У красавіку Цэнтральны банк прагназаваў падзенне эканомікі на 8-10%, але ў пачатку чэрвеня ў ведамстве адзначылі, што прагноз могуць змяніць у ліпені, таму што ў красавіку-маі актыўнасць у эканоміцы ўпала менш, чым меркавалі.
Іншае расійскае ведамства, Мінэканамразвіцця, прагназуе памяншэнне ВУП Расіі па выніках 2022 года на 7,8%. Самае невялікае зніжэнне прадуктыўнасці эканомікі прадказваў памочнік расійскага прэзідэнта Максім Арэшкін, паводле яго прагнозу ВУП не ўпадзе больш, чым на 5%.
"Мне здаецца, усім відавочна, што па-ранейшаму не будзе. (…) Вонкавыя ўмовы змяніліся надоўга, калі не назаўжды, і значна змяніліся. Мы як краіна на дадзены момант губляем ад удзелу ў міжнародным падзеле працы, таму што экспарт у нас з дысконтам, а імпарт - з прэміяй", - адзначыла кіраўнік ЦБ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь