https://bel.sputnik.by/20220616/turystychny-tsyagnk-upershynyu-adpravtstsa-z-maskvy--belarus-1063686582.html
Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь
Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Падарожжа будзе праходзіць у фармаце "атэль на колах": ноччу турысты будуць перамяшчацца на цягніку паміж гарадамі, а ўдзень аглядаць славутасці. 16.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-16T08:59+0300
2022-06-16T08:59+0300
2022-06-16T08:59+0300
цягнік
турызм
беларусь
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/19/1042561993_0:116:3072:1844_1920x0_80_0_0_a6636656b63b5a1573990f93c31fece9.jpg
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь, два маршруты арганізуе ў жніўні гэтага года РЧ, паведамляе прэс-служба кампаніі."Беларускі ваяж" адбудзецца два разы - 5 і 12 жніўня. Выязджаць турысты будуць у пятніцу, вяртацца ў расійскую сталіцу - у панядзелак.Маршруты будуць кругавыя, іх турыстам прапануюць на выбар: або Масква - Брэст - Мінск - Масква, або Масква - Гродна - Мінск - Масква. Падарожжа будзе арганізавана ў фармаце "атэль на колах", калі ўначы турысты адпачываюць у цягніку і перамяшчаюцца паміж гарадамі, а днём аглядаюць славутасці.Расіянам прапануюць паглядзець на замкі ў Міры і Нясвіжы (бліжэйшая чыгуначная станцыя "Гарадзея" па брэсцкім напрамку), наведаць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу ў Брэсце або Стары замак і Лютэранскую царкву Святога Іаана ў Гродна.Цягнік аснашчаны зручнымі купэйнымі вагонамі і вагонамі СВ з кандыцыянерамі, экалагічна чыстымі прыбіральнямі, душавымі і разеткамі. У дарозе таксама будзе працаваць вагон-рэстаран.Увесь турыстычны пакет з Масквы ў Брэст праз Мінск і назад у Маскву будзе каштаваць больш чым 30 тысяч расійскіх рублёў (амаль 1800 беларускіх рублёў). Маршрут у Гродна - ад 27 тысяч (каля 1600 беларускіх рублёў) Абодва туры разлічаны на чатыры дні і тры ночы. У пакет уваходзіць чыгуначны праезд, экскурсійная праграма з гідам, трансфер і харчаванне.Чыгуначная сувязь паміж Беларуссю і РасіяйПаміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў у дадзены момант курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх восем пар - БЧ, і шэсць пар - РЧ. Асноўныя напрамкі ў РФ - Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Анапа, Адлер.Таксама паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў "Ласточка".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/19/1042561993_275:0:3006:2048_1920x0_80_0_0_35e584b4a4911aa34e4752b8eef33a0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цягнік, турызм, беларусь, масква
цягнік, турызм, беларусь, масква
Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь
Падарожжа будзе праходзіць у фармаце "атэль на колах": ноччу турысты будуць перамяшчацца на цягніку паміж гарадамі, а ўдзень аглядаць славутасці.
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь, два маршруты арганізуе ў жніўні гэтага года РЧ, паведамляе прэс-служба кампаніі.
"Беларускі ваяж" адбудзецца два разы - 5 і 12 жніўня. Выязджаць турысты будуць у пятніцу, вяртацца ў расійскую сталіцу - у панядзелак.
Маршруты будуць кругавыя, іх турыстам прапануюць на выбар: або Масква - Брэст - Мінск - Масква, або Масква - Гродна - Мінск - Масква. Падарожжа будзе арганізавана ў фармаце "атэль на колах", калі ўначы турысты адпачываюць у цягніку і перамяшчаюцца паміж гарадамі, а днём аглядаюць славутасці.
Расіянам прапануюць паглядзець на замкі ў Міры і Нясвіжы (бліжэйшая чыгуначная станцыя "Гарадзея" па брэсцкім напрамку), наведаць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу ў Брэсце або Стары замак і Лютэранскую царкву Святога Іаана ў Гродна.
Цягнік аснашчаны зручнымі купэйнымі вагонамі і вагонамі СВ з кандыцыянерамі, экалагічна чыстымі прыбіральнямі, душавымі і разеткамі. У дарозе таксама будзе працаваць вагон-рэстаран.
Увесь турыстычны пакет з Масквы ў Брэст праз Мінск і назад у Маскву будзе каштаваць больш чым 30 тысяч расійскіх рублёў (амаль 1800 беларускіх рублёў). Маршрут у Гродна - ад 27 тысяч (каля 1600 беларускіх рублёў) Абодва туры разлічаны на чатыры дні і тры ночы. У пакет уваходзіць чыгуначны праезд, экскурсійная праграма з гідам, трансфер і харчаванне.
Чыгуначная сувязь паміж Беларуссю і Расіяй
Паміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў у дадзены момант курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх восем пар - БЧ, і шэсць пар - РЧ. Асноўныя напрамкі ў РФ - Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Анапа, Адлер.
Таксама паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў "Ласточка".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Рана ўзрадаваліся:
ПЦР усё ж патрэбен для палётаў з Беларусі ў Расію