Міністр ЕАЭС: дэфіцыту лекаў няма і не будзе

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкЛекі
Лекі - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2022
Падпісацца
Аб тым, як ідуць справы з імпартазамяшчэннем у краінах ЕАЭС, расказаў міністр саюза.
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Цяпер вельмі запатрабаваны вопыт, атрыманы фармацэўтамі ЕАЭС у час пандэміі, калі ва ўмовах цэйтноту прыйшлося аб'яднаць намаганні краін саюза, расказаў член калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка на ПМЭФ-2022.
"Быў прыняты шэраг кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на спрашчэнне рэгістрацыі лекавых сродкаў, былі створаны агульныя рэестры прэпаратаў, распрацаваны дакументы, абавязковыя да выканання для ўсіх краін - удзельніц саюза", - адзначыў субяседнік Sputnik.
Парушэнне лагістычных ланцужкоў падчас пандэміі, а затым увядзення антырасійскіх санкцый выявіла мноства праблем. Пытанні імпартазамяшчэння сёння ў прыярытэце, падкрэсліў Назаранка.
"Сёння мы маем беспрэцэдэнтны рост цікавасці вытворцаў краін еўразійскага саюза да стварэння пляцовак па вытворчасці лекавых прэпаратаў. Сёння ўсе разумеюць: у нейкай ступені спадзявацца можна на імпарт, але пры гэтым вельмі важна вырабляць у сябе, мець навуковыя распрацоўкі вучоных у нашых краінах", - адзначыў ён.
Ад імпартных лекаў краіны ЕАЭс залежаць усё менш. Дэфіцыту прэпаратаў няма. Па словах міністра, усё гэта адбываецца дзякуючы таму, што актыўна развіваецца агульны рынак фармакалогіі.
"Я думаю, што ўсплёск цікавасці да вытворчасці лекавых прэпаратаў дасць магчымасць умацавацца фармацэўтычнай прамысловасці. Ён дасць магчымасць краінам ЕАЭС быць самадастатковымі і самазабяспечанымі, прынамсі, асноўнымі, важнейшымі для нашага насельніцтва відамі лекавых прэпаратаў" - адзначыў Назаранка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь з-за санкцый пераарыентуе экспарт на 16 млрд долараў
Кісялёў ацаніў дыяпазон свабоды слова ў Расіі
Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі прымае новыя выклікі - Кісялёў
Стужка навiн
0