Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны РФ паведаміла аб знішчэнні 4 украінскіх узводаў з амерыканскімі гаўбіцамі

© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкРасійскія артылерысты знішчаюць пазіцыі УСУ агнём з САУ "Акация"
Расійскія артылерысты знішчаюць пазіцыі УСУ агнём з САУ Акация - Sputnik Беларусь, 1920, 18.06.2022
Падпісацца
За суткі знішчаны 12 агнявых пазіцый артылерыйскіх і мінамётных падраздзяленняў УСУ, у тым ліку чатыры ўзводы рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" і чатыры ўзводы 155-мм гаўбіц М777.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Расійскія войскі высокадакладнымі ракетамі вялікай далёкасці за суткі знішчылі чатыры ўкраінскія ўзводы з амерыканскімі гаўбіцамі M777 і чатыры ўзводы РСЗА "Град", паведаміў у суботу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-лейтэнант Ігар Канашэнкаў.
"Высокадакладнымі ракетамі паветранага базіравання паразілі 12 агнявых пазіцый артылерыйскіх і мінамётных падраздзяленняў УСУ, у тым ліку чатыры ўзводы рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" у раёнах Аўдзееўкі, Керамік, Жаланнага і чатыры ўзводы 155-мм гаўбіц М777 у раёнах Ластаўчына, Чараціна, Вадзянага, Жаданага Данецкай Народнай Рэспублікі", - паведаміў ён.
Канашэнкаў таксама паведаміў, што аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыяй за апошнія суткі знішчаны 62 раёны засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ: знішчана 160 ваеннаслужачых УСУ і зенітны ракетны комплекс "Бук-М1" у раёне населенага пункта Камышаваха ЛНР.
"Ракетнымі войскамі і артылерыяй за суткі паражоныя: 180 раёнаў засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі, 16 пунктаў кіравання, а таксама 32 агнявыя пазіцыі артылерыйскіх і мінамётных падраздзяленняў УСУ. У выніку ўдараў знішчана больш за 310 нацыяналістаў, 10 танкаў і іншых баявых браніраваных машын, тры баявыя машыны рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Град", дзевяць гармат палявой артылерыі і 14 спецыяльных аўтамабіляў", - паведаміў генерал-лейтэнант падчас брыфінгу.
Прадстаўнік Мінабароны Расіі таксама аб'явіў аб знішчэнні пяці баявых машын рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Град", шасці танкаў і іншых баявых браніраваных машын, васьмі гармат палявой артылерыі, шасці спецыяльных аўтамабіляў і трох складоў боепрыпасаў у раёнах Цапаўкі Харкаўскай вобласці і Лісічанска ў ЛНР.
"Высокадакладнай зброяй паветранага і наземнага базіравання ў раёнах Крамянчуга і Лісічанска знішчаны тэхналагічныя магутнасці па перапрацоўцы нафты і сховішча паліва, якое прызначалася для забеспячэння ўкраінскай ваеннай тэхнікі на Данбасе", - паведаміў Канашэнкаў у суботу.
Акрамя таго, расійскія комплексы СПА за мінулыя суткі збілі ўкраінскі штурмавік у раёне Камышавахі, верталёт Мі-24 паветраных сіл Украіны каля Архангельскага, восем беспілотнікаў у Херсонскай, Харкаўскай, Запарожскай абласцях, а таксама чатыры ракеты "Кропка-У" і 24 ракеты рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Ураган".
Па заяве Мінабароны РФ, Узброеныя сілы наносяць удары толькі па ваеннай інфраструктуры і ўкраінскіх войсках. Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінабароны Расіі назвала колькасць знішчанай украінскай тэхнікі
Расійская авіяцыя знішчыла самалёты УСУ на аэрадроме Днепр
Расійскія войскі знішчылі навучальны цэнтр УСУ пад Жытомірам
Расія выкарыстала ва Украіне чатыры Су-57, аб’яднаныя ў сетку
Авіяцыя Расіі ўдарыла ракетамі па бранятанкавым заводзе ў Харкаве
Стужка навiн
0