Пад Віцебскам прайшоў фэст, прысвечаны аднаму з самых высокіх людзей у свеце

© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестываль вулічнага мастацтва Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Падпісацца
Мерапрыемства праходзіць у Віцебскім раёне на працягу некалькіх гадоў, але сёлета яно перайшло на абласны ўзровень.
ВІЦЕБСК, 19 чэр – Sputnik. У аграгарадку Кіраўская пад Віцебскам прайшоў фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння", прысвечаны аднаму з самых высокіх людзей у свеце Фёдару Махнову.
Наколькі папулярны фестываль, які стаў у гэтым годзе абласным, у жыхароў раёна, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022

Чым вядомы Махноў

Фёдар Махноў нарадзіўся 18 чэрвеня (па старым стылі) 1878 года недалёка ад вёскі Касцюкі Віцебскага павета. Ужо ў юнацтве яго рост быў два з паловай метры, даўжыня ступні складала 51 сантыметр, а даўжыня далоні – 31 сантыметр. Фізічна Махноў быў вельмі моцным чалавекам.
Шмат якія крыніцы ўказваюць, што беларус у выніку дарос да 285 сантыметраў і стаў самым высокім чалавекам у свеце, але дакументальных пацвярджэнняў дадзенай інфармацыі няма. Фёдар Махноў выступаў у цырку, ездзіў разам з трупай у Германію, Брытанію і ЗША, дзе сустракаўся з Тэадорам Рузвельтам.
Пасля заканчэння выступленняў Фёдар вярнуўся на радзіму, дзе разам з жонкай Еўфрасінняй Лебедзевай пасяліўся ў вёсцы Гарбачы (цяпер вёска Чырына ў Віцебскім раёне).
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Памёр Фёдар Андрэевіч Махноў у 34 гады - 10 верасня (па старым стылі) 1912 года ад хваробы лёгкіх, хоць вылучаліся здагадкі, што яго маглі атруціць.
Фёдар Махноў з’яўляецца адным з самых вядомых ураджэнцаў Віцебскай вобласці, памяць аб ім імкнуцца захоўваць – у год яго 140-годдзя ў абласным цэнтры адкрылі помнік гіганту на поўны рост, а таксама пачалі праводзіць раённы фестываль "Волаты Прыдзвiння".

На абласным узроўні

"Волаты Прыдзвiння" – фестываль вулічнага мастацтва, збіраючы выканаўцаў вулічных танцаў, цыркавых акцёраў, вулічных мастакоў і майстроў, "не забываецца" пра сваю галоўную тэму. Гасцям вымяраюць рост у пошуках самага высокага чалавека, расказваюць аб біяграфіі Фёдара Махнова, ёсць і спецыяльная алея, дзе выстаўлены гіганцкія арт-аб’екты, вырабленыя рознымі ўстановамі адукацыі, такія, як "Палка Фёдара Махнова", або яго чаравікі, цыліндр і напарстак.
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
"З кожным годам наш фестываль напаўняецца новымі ідэямі, конкурсамі, намінацыямі. Пастаянна прыходзяць новыя акцёры. Мы спадзяемся, што і далей фестываль будзе развівацца ў тым жа духу, паколькі ён ужо з’яўляецца візітнай карткай нашага Прыдзвіння", - паведамілі арганізатары мерапрыемства.
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Па іх словах, "Волаты Прыдзвiння" сёлета сабралі больш за 1 500 удзельнікаў. Акрамя таго, фестываль "выйшаў на абласны ўзровень" цяпер яго курыруе Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама.
Як адзначылі жыхары аграгарадка, такога маштабнага і вясёлага мерапрыемства яны ў сябе не бачылі. Увесь дзень гасцей і ўдзельнікаў фестывалю забаўлялі рознымі конкурсамі, выступленнямі артыстаў, атракцыёнамі і перфомансамі.
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
"Выдатнае свята. Прама з раніцы зарадзіла добрым настроем на цэлы дзень, а самае галоўнае, я даведалася аб вядомым земляку, які, аказваецца, нарадзіўся за некалькі кіламетраў ад нашага аграгарадка", – падзялілася ўражаннямі жыхарка аграгарадка Кіраўская Аляксандра.
© Sputnik / Павел ВурФестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
Фестиваль уличного искусства Волаты Прыдзвiння 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2022
Фестываль вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвiння" 2022
У наступным годзе спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Фёдара Махнова, да гэтай даты арганізатары абяцалі падрыхтаваць больш маштабнае, цікавае і незвычайнае мерапрыемства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0