Украінцам дазволяць збіраць дары прыроды ў "Альманскіх балотах"

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЗбор чарніцы ў лесе
Збор чарніцы ў лесе - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2022
Падпісацца
Дазвол на збор ягад, грыбоў і іншых дзікарослых раслін у ландшафтным заказніку "Альманскія балоты" ўкраінцы з прыгранічнай вобласці атрымлівалі штогод, гэты год не стане выключэннем.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Украінцам дазволена пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу для "ціхага палявання" ў спрошчаным парадку, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
"Улічваючы ўстояную практыку і прамую залежнасць узроўню жыцця многіх жыхароў прыгранічных рэгіёнаў суседняй краіны ад нарыхтоўкі і далейшай рэалізацыі дзікаросаў, сабраных на беларускай тэрыторыі, прынята станоўчае рашэнне аб аднаўленні пропуску жыхароў Сарненскага раёна Ровенскай вобласці ў рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Альманскія балоты", - гаворыцца паведамленні ведамства.
Удакладняецца, што дазвол на збор ягад, грыбоў і іншых дзікарослых раслін у ландшафтным заказніку "Альманскія балоты" украінцы з прыгранічнай вобласці атрымлівалі штогод. У гэтым годзе запыту аб прадастаўленні такога права ад Украіны не было, але практыку вырашылі не мяняць.
Пачнецца сезон збору ягад і грыбоў з 1 ліпеня, з гэтай даты і да 10 жніўня, а затым з 1 верасня па 15 лістапада, жыхары Украіны могуць патрапіць на тэрыторыю заказніка праз пункты пропуску "Мутвіца", "Хінічаў", "Селішча" (з украінскага боку вёскі Драздынь, Бярозавае і Познань) – пешшу або на веласіпедах.
Летам прыйсці па ягады і грыбы можна з 6 раніцы да 10 вечара, а восенню – з 7 раніцы да 8 вечара, аднак у пагранічным ведамстве папярэджваюць, што ў залежнасці ад надвор’я час працы пунктаў пропуску можа памяняцца.
Каб трапіць у Беларусь, жыхарам Сарненскага раёна Ровенскай вобласці патрэбны:
пашпарт – у ведамстве звяртаюць увагу, што пластыкавая карта для гэтых мэт не падыдзе,
даведка ад сельвыканкама з фота зборшчыка дароў прыроды і подпісам старшыні,
пропуск, аформлены пагранслужбай Беларусі, на права знаходзіцца ў пагранічнай паласе,
квітанцыя (імянная, звяртаюць увагу ў пагранведамстве) аб аплаце пошліны за наведванне заказніка "Альманскія балоты", памер дзяржпошліны – 10 базавых велічынь (на дадзены момант – 320 беларускіх рублёў).
Дзеці таксама могуць удзельнічаць у зборы дароў лесу, але на наступных умовах:
іх павінны суправаджаць законныя прадстаўнікі або іншыя паўналетнія асобы – пры наяўнасці натарыяльна заверанага хадайніцтва,
акрамя вышэйназваных дакументаў на дарослага, трэба ўзяць з сабой яшчэ такі ж пакет на дзіця (уключаючы імянную квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны), толькі замест пашпарта – пасведчанне аб нараджэнні.
Пропуск ад беларускіх пагранічнікаў можна атрымаць непасрэдна пры пераходзе мяжы, збор за яго выдачу адменены, для яго афармлення патрэбны заява і ксеракопіі старонак пашпарта са звесткамі пра чалавека і прапіскай, а для дзяцей – пасведчанні аб нараджэнні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0