УСУ атакавалі газавыя вышкі, пацярпеўшы няўдачу на востраве Змяіны – Мінабароны РФ
16:49 21.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022)
© Sputnik / Александр Полегенько
/ Падпісацца
Востраў мае важнае значэнне для забеспячэння кантролю над паўночна-заходняй часткай акваторыі Чорнага мора.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Украінскія вайскоўцы атакавалі расійскія буравыя платформы ў Чорным моры пасля таго, як у чарговы раз распачалі няўдалую спробу захапіць востраў Змяіны, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі ў аўторак.
Нагадаем, удары па буравых платформах "Черноморнефтегаза" былі нанесены УСУ раніцай напярэдадні, цэлямі сталі платформы БК-1, БК-2 і БК-3. Усяго на момант атакі на вышках знаходзіліся 109 чалавек. У выніку нападзення трое атрымалі апёкі і асколачныя раненні, сямёра чалавек прапалі без вестак.
"Няўдалае агнявое паражэнне, вымусіла саперніка адмовіцца ад высадкі дэсанта на востраў Змяіны. Пераканаўшыся ў правале спробы захопу вострава, кіеўскі рэжым пайшоў на новую авантуру ў дачыненні да аб’ектаў расійскай газаздабыўной інфраструктуры ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора", - гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ, распаўсюджанай у аўторак.
Там адзначаецца, што пасля васьмі раніцы панядзелка УСУ атакавалі газаздабыўныя платформы БК-1 і "Крым-1" супрацькарабельнымі ракетамі, таксама ў атацы быў задзейнічаны беспілотнік "Байрактар ТБ-2".
З-за ўдараў УСУ, нагадалі ў расійскім ваенным ведамстве, на платформе "БК-1" пачаўся моцны пажар. Акрамя таго, падкрэслілі там, гэта стварыла пагрозу экалагічнай катастрофы ў гэтым раёне Чорнага мора.
Ніводны з агнявых сродкаў не дасягнуў цэлі на Змяіным
Як паведамілі ў Мінабароны Расіі, спробу захопу вострава Змяіны УСУ распачалі каля пяці гадзін раніцы панядзелка.
Па востраве былі нанесены ракетныя і артылерыйскія ўдары. Акрамя таго, у яго раёне на вялікіх вышынях быў заўважаны стратэгічны разведвальны беспілотнік ВПС ЗША "Глобал Хок" RQ-4. Аднак, падкрэслілі ў міністэрстве, ніводны з агнявых сродкаў не дасягнуў цэлі на Змяіным.
"Дваццатага чэрвеня каля 5 гадзін раніцы кіеўскі рэжым распачаў чарговую вар’яцкую спробу авалодаць востравам Змяіны. Задумай аперацыі кіеўскага рэжыму прадугледжвалася нанясенне масіраваных паветраных і артылерыйскіх удараў па востраве Змяіны з наступнай высадкай дэсанта і яго захопам", - гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
Там удакладнілі, што ў паветраным налёце было задзейнічана больш за 15 украінскіх БПЛА ва ўдарным і разведвальным выкананні, іх навядзенне ажыццяўлялася двума беспілотнікамі "Байрактар ТБ-2".
Проціпаветранае прыкрыццё ўкраінскіх беспілотнікаў забяспечвалася зенітнымі ракетнымі сістэмамі С-300 з баявых пазіцый у раёне Тузлы і Ачакава, адзначылі ў расійскім абаронным ведамстве.
Паводле яго інфармацыі, удары па востраве Змяіны наносіліся ўкраінскімі балістычнымі ракетамі "Кропка-У", а таксама РСЗА "Ураган" і 155-мм гаўбіцамі М-777 з агнявых пазіцый на захад ад Адэсы і на востраве Кубанскі.
Усе сродкі паражэння, выпушчаныя па востраве Змяіны, былі знішчаны расійскімі сродкамі СПА – ЗРПК "Панцирь" і ЗРК "Тор", заявілі ў Мінабароны.
"Ні адзін з украінскіх агнявых сродкаў не дасягнуў цэлі на востраве Змяіны", – падкрэслілі там.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Авантура з востравам Змяіны скончылася для Кіева катастрофай – Мінабароны РФ
Расійскія войскі ўдарылі ракетамі "Оникс" па аэрадроме ў Адэскай вобласці
Расія выкарыстала ва Украіне новыя ракеты – "Изделие 305"
Ракетным ударам знішчана больш за 50 генералаў і афіцэраў арміі Украіны
Мінабароны Расіі назвала колькасць знішчанай украінскай тэхнікі