https://bel.sputnik.by/20220621/victar-tzoj-naradziusya-55-gadou-tamu-1029409712.html
Віктар Цой нарадзіўся 60 гадоў таму
Віктар Цой нарадзіўся 60 гадоў таму
Sputnik Беларусь
Музыкант, спявак, акцёр, лідар групы "Кино", сімвал канца 80-х - пачатку 90-х нарадзіўся 21 чэрвеня 1962 года. 21.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-21T11:36+0300
2022-06-21T11:36+0300
2022-06-21T11:50+0300
падзеі і даты
у свеце
санкт-пецярбург
мінск
беларусь
віктар цой
жыццё знакамітых людзей
музыка
культура
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101802/08/1018020897_0:0:1360:765_1920x0_80_0_0_7631cddc10dda9e73620f09a9183a76c.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Пры жыцці Цоя папракалі ў музычным прымітывізме і адсутнасці глыбіні, пісалі разгромныя артыкулы, выганялі з мастацкага вучылішча. Ён быў больш чым рокерам – ён быў адзінай фігурай у рок-музыцы 1990-х, якая апелявала практычна да ўсёй моладзі.Цой нарадзіўся ў 1962 годзе і быў звычайным піцерскім хлопчыкам. У яго былі схільнасці да малявання і чытання, але ў пятым класе Віктару падарылі гітару, і праз тры гады ён арганізаваў сваю першую школьную групу "Палата №6".Летам 1981 года група змяніла склад і назву на "Гарин и гиперболоиды" і ўступіла ў ленінградскі рок-клуб, дзе музыканты пазнаёмілася з Барысам Грабеншчыковым, які і дапамог маладому калектыву партапіць на вялікую сцэну. Вясной 1982 года група змяніла назву на "Кино".За час свайго шляху да славы Цой перажыў многае – хранічнае безграшоўе, частую змену кватэр і работ, холад, бытавую неўладкаванасць. Ён доўгі час працаваў у кацельні, у знакамітай "Камчатке", размешчанай недалёка ад СК "Юбилейный" у Санкт-Пецярбургу.Цой спрабаваў сябе і ў якасці акцёра. У фільме "Игла" Рашыда Нугманава Цой сыграў галоўную ролю, за якую быў прызнаны лепшым акцёрам 1989-га года.Нягледзячы на тое, што Цой пастаянна знаходзіўся ў акружэнні людзей, ён быў маўклівы, і амаль у кожнай яго песні ёсць сумныя акорды, смутак і пачуццё безвыходнасці. Па апублікаваных у розных выданнях успамінах яго сяброў, гэта звязана з тым, што ён валодаў вельмі моцнай інтуіцыяй і ў многіх песнях адчуваў будучыя перамены.Апошнія гады свайго жыцця Цой любіў адпачываць у Латвіі. У ноч на 15 жніўня 1990 года музыка выехаў на рыбалку на новым аўтамабілі, вяртаўся дадому пасля поўдня. На 35-м кіламетры латвійскай трасы новы цёмна-сіні "Москвич 2141" – падарунак Цою ад прадзюсера – урэзаўся ў "Икарус". Смерць музыканта наступіла імгненна.За сваё кароткае жыццё Цой напісаў больш за 300 песень, хоць незадоўга да смерці адзначыў сваё 28-годдзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
санкт-пецярбург
мінск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101802/08/1018020897_0:0:1360:1021_1920x0_80_0_0_de50ef03f4ac63862a52fd296e2f0298.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар цой дзень нараджэння юбілей спявак музыкант песні виктор цой день рождения юбилей певец песни
віктар цой дзень нараджэння юбілей спявак музыкант песні виктор цой день рождения юбилей певец песни
Віктар Цой нарадзіўся 60 гадоў таму
11:36 21.06.2022 (абноўлена: 11:50 21.06.2022) Музыкант, спявак, акцёр, лідар групы "Кино", сімвал канца 80-х - пачатку 90-х нарадзіўся 21 чэрвеня 1962 года.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Пры жыцці Цоя папракалі ў музычным прымітывізме і адсутнасці глыбіні, пісалі разгромныя артыкулы, выганялі з мастацкага вучылішча. Ён быў больш чым рокерам – ён быў адзінай фігурай у рок-музыцы 1990-х, якая апелявала практычна да ўсёй моладзі.
Цой нарадзіўся ў 1962 годзе і быў звычайным піцерскім хлопчыкам. У яго былі схільнасці да малявання і чытання, але ў пятым класе Віктару падарылі гітару, і праз тры гады ён арганізаваў сваю першую школьную групу "Палата №6".
Летам 1981 года група змяніла склад і назву на "Гарин и гиперболоиды" і ўступіла ў ленінградскі рок-клуб, дзе музыканты пазнаёмілася з Барысам Грабеншчыковым, які і дапамог маладому калектыву партапіць на вялікую сцэну. Вясной 1982 года група змяніла назву на "Кино".
За час свайго шляху да славы Цой перажыў многае – хранічнае безграшоўе, частую змену кватэр і работ, холад, бытавую неўладкаванасць. Ён доўгі час працаваў у кацельні, у знакамітай "Камчатке", размешчанай недалёка ад СК "Юбилейный" у Санкт-Пецярбургу.
Цой спрабаваў сябе і ў якасці акцёра. У фільме "Игла" Рашыда Нугманава Цой сыграў галоўную ролю, за якую быў прызнаны лепшым акцёрам 1989-га года.
Нягледзячы на тое, што Цой пастаянна знаходзіўся ў акружэнні людзей, ён быў маўклівы, і амаль у кожнай яго песні ёсць сумныя акорды, смутак і пачуццё безвыходнасці. Па апублікаваных у розных выданнях успамінах яго сяброў, гэта звязана з тым, што ён валодаў вельмі моцнай інтуіцыяй і ў многіх песнях адчуваў будучыя перамены.
Апошнія гады свайго жыцця Цой любіў адпачываць у Латвіі. У ноч на 15 жніўня 1990 года музыка выехаў на рыбалку на новым аўтамабілі, вяртаўся дадому пасля поўдня. На 35-м кіламетры латвійскай трасы новы цёмна-сіні "Москвич 2141" – падарунак Цою ад прадзюсера – урэзаўся ў "Икарус". Смерць музыканта наступіла імгненна.
За сваё кароткае жыццё Цой напісаў больш за 300 песень, хоць незадоўга да смерці адзначыў сваё 28-годдзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь