https://bel.sputnik.by/20220622/adkb-kalektyna-adkazha-na-lyubyya-vyklk--kryzsnyya-stuatsy--zas-1063954693.html
АДКБ калектыўна адкажа на любыя выклікі і крызісныя сітуацыі – Зась
АДКБ калектыўна адкажа на любыя выклікі і крызісныя сітуацыі – Зась
Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што тэматыка бяспекі вельмі актуальная для краін-членаў, асабліва ва ўмовах ціску з боку Захаду. 22.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-22T12:26+0300
2022-06-22T12:26+0300
2022-06-28T15:45+0300
адкб
станіслаў зась
беларусь
выстава
нацыянальная бяспека
захад
крызіс
грамадства
бяспека
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063947650_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_d7eec5005131307f2cb0cf8eb86bd10a.jpg
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) адкажа на любыя выклікі, заявіў генеральны сакратар Арганізацыі Станіслаў Зась на міжнароднай выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён адзначыў, што тэматычная накіраванасць выстаўкі своечасовая, "асабліва ва ўмовах нарастання выклікаў і пагроз бяспецы асобе, грамадству і дзяржаве, што працягваецца".Ён падкрэсліў, што АДКБ будзе і надалей стаяць на прынцыпах супрацоўніцтва, у тым ліку ваенна-тэхнічнага, паміж брацкімі народамі ў інтарэсах стабільнасці і калектыўнага адказу на любыя выклікі і крызісныя сітуацыі.Ён таксама выказаў упэўненасць, што гэта выстава надасць дадатковы імпульс развіццю ваенна-прамысловых комплексаў краін-удзельніц.Сумеснае супрацьдзеяннеРаней Зась заклікаў краіны АДКБ ва ўмовах выклікаў і пагроз узмацніць узаемадзеянне спецслужбаў, праваахоўных органаў.Паводле яго слоў, рэгіянальныя пагрозы і выклікі не толькі не сталі менш вострымі, але і абвастраюцца з-за агульнасусветнай нявызначанасці. Зась таксама падкрэсліў, што АДКБ прымае ўсе меры для ўмацавання міру і стабільнасці ў дзяржавах-членах арганізацыі, гатова абараняць іх інтарэсы.Нарастанне пагроз бяспецы краінам, якія ўваходзяць у арганізацыю, адбываецца адначасова ў некалькіх кірунках, мяркуе генеральны сакратар. На яго думку, для супрацьдзеяння пагрозам АДКБ трэба арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне спецслужбаў і праваахоўных органаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063947650_77:0:1214:853_1920x0_80_0_0_f0da344c2c95377380edb91ea811aebb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
адкб, станіслаў зась, беларусь, выстава, нацыянальная бяспека, захад, крызіс, грамадства, бяспека
адкб, станіслаў зась, беларусь, выстава, нацыянальная бяспека, захад, крызіс, грамадства, бяспека
АДКБ калектыўна адкажа на любыя выклікі і крызісныя сітуацыі – Зась
12:26 22.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што тэматыка бяспекі вельмі актуальная для краін-членаў, асабліва ва ўмовах ціску з боку Захаду.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) адкажа на любыя выклікі, заявіў генеральны сакратар Арганізацыі Станіслаў Зась на міжнароднай выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што тэматычная накіраванасць выстаўкі своечасовая, "асабліва ва ўмовах нарастання выклікаў і пагроз бяспецы асобе, грамадству і дзяржаве, што працягваецца".
"Навукова-тэхнічныя дасягненні і ўстойлівае развіццё абаронных галін прамысловасці дзяржаў-членаў АДКБ сёння становяцца аднымі з ключавых элементаў забеспячэння бяспекі дзяржавы і яе грамадзян і займаюць дастойнае месца ў развіцці сістэмы нацыянальнай і калектыўнай бяспекі", - сказаў Зась.
Ён падкрэсліў, што АДКБ будзе і надалей стаяць на прынцыпах супрацоўніцтва, у тым ліку ваенна-тэхнічнага, паміж брацкімі народамі ў інтарэсах стабільнасці і калектыўнага адказу на любыя выклікі і крызісныя сітуацыі.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што гэта выстава надасць дадатковы імпульс развіццю ваенна-прамысловых комплексаў краін-удзельніц.
Сумеснае супрацьдзеянне
Раней Зась заклікаў краіны АДКБ ва ўмовах выклікаў і пагроз узмацніць узаемадзеянне спецслужбаў, праваахоўных органаў.
Паводле яго слоў, рэгіянальныя пагрозы і выклікі не толькі не сталі менш вострымі, але і абвастраюцца з-за агульнасусветнай нявызначанасці. Зась таксама падкрэсліў, што АДКБ прымае ўсе меры для ўмацавання міру і стабільнасці ў дзяржавах-членах арганізацыі, гатова абараняць іх інтарэсы.
Нарастанне пагроз бяспецы краінам, якія ўваходзяць у арганізацыю, адбываецца адначасова ў некалькіх кірунках, мяркуе генеральны сакратар. На яго думку, для супрацьдзеяння пагрозам АДКБ трэба арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне спецслужбаў і праваахоўных органаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін сказаў, чым насамрэч займаюцца ЗША і НАТА, і
як адкажа АДКБ