https://bel.sputnik.by/20220622/samy-vyalk--svetse-stsyag-peramog-peradal--brestskuyu-krepasts-1063941731.html
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
Sputnik Беларусь
Сцяг быў разгорнуты на Паклоннай гары ў Маскве, пасля чаго ў рамках праекта "Непокоренные" пераадолеў больш за 1500 кіламетраў. 22.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-22T09:29+0300
2022-06-22T09:29+0300
2022-06-22T09:31+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
сцяг
перамога
брэсцкая крэпасць
масква
саюзная дзяржава
вялікая айчынная вайна
гісторыя
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063936980_0:106:1200:781_1920x0_80_0_0_c9191d28b154863ff68f1e1f85c41d16.png
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. У Брэсцкую крэпасць прывезлі самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі, пра гэта паведаміў мэр Брэста Аляксандр Рагачук.Перадача прайшла ў рамках праекта "Непокоренные". Раней яго ўдзельнікі разгарнулі самую вялікую ў свеце копію Сцяга Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве.За 10 дзён разам з удзельнікамі праекта палотнішча прайшло больш за 1500 кіламетраў і пабывала ў 11 гарадах вайсковай славы.Па словах Рагачука, палатно з’яўляецца самым вялікім у свеце. Яго вага – 250 кілаграмаў, а плошча – 2022 квадратных метра.Беларускі бок у сваю чаргу ўручыў кіраўніку праекта "Непокоренные" Уладзіміру Скрыпнічэнку капсулу з зямлёй Брэсцкай крэпасці.Праект "Непокоренные"Міжнародны праект "Непокоренные" накіраваны на развіццё грамадскай дыпламатыі і міжнацыянальнага супрацоўніцтва сярод моладзі краін СНД.У гэтым годзе ён праводзіцца з 11 па 23 чэрвеня і праходзіць па маршруце Расія – Беларусь. Стартаваў ён у горад-героі Маскве, затым былі: горад воінскай славы Валакаламск, Нелідава, горад воінскай славы Ржэў, горад воінскай славы Вязьма, горад-герой Смаленск, Барысаў, Хатынь, горад-герой Мінск, Баранавічы, Брэст і, урэшце, Брэсцкая крэпасць-герой.Удзел у ім бяруць 100 актывістаў маладзёжных, грамадскіх і валанцёрскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў.У рамках праекта праводзяцца лекцыі ад вядучых экспертаў па міжнародных адносінах, накіраваныя на развіццё маладзёжнай дыпламатыі ў Расіі і краінах СНД праз аб’яднанне моладзі тэмамі брацтва, адзінства народаў і агульнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Сярод тых, хто прайшоў адбор, - прадстаўнікі моладзі з Беларусі, Кыргызстана, Абхазіі, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана, Прыднястроўя, Малдовы, ЛНР і ДНР, Венгрыі, Сербіі і КНР.Пасля вяртання дадому ўдзельнікі перададуць назапашаныя веды і методыкі правядзення праектаў па захаванні гістарычнай памяці сваім равеснікам і малодшым таварышам у школах і ВНУ.Міжнародны праект "Непокоренные" рэалізуе Міжнародны Ламаносаўскі Клуб пры падтрымцы Фонду Прэзідэнцкіх Грантаў, Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцей, МЗС Расіі і Мінадукнавукі Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
масква
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063936980_95:0:1200:829_1920x0_80_0_0_4b17fd172f7d98d5f6fed1a5e7e0dcad.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сцяг, перамога, брэсцкая крэпасць, масква, саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, беларусь, расія
сцяг, перамога, брэсцкая крэпасць, масква, саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, беларусь, расія
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
09:29 22.06.2022 (абноўлена: 09:31 22.06.2022) Сцяг быў разгорнуты на Паклоннай гары ў Маскве, пасля чаго ў рамках праекта "Непокоренные" пераадолеў больш за 1500 кіламетраў.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. У Брэсцкую крэпасць прывезлі самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі, пра гэта паведаміў мэр Брэста Аляксандр Рагачук.
"Завяршылася ўрачыстая цырымонія перадачы копіі Сцяга Перамогі на плошчы Цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", - паведаміў Рагачук у сваім Telegram-канале.
Перадача прайшла ў рамках праекта "Непокоренные". Раней яго ўдзельнікі разгарнулі самую вялікую ў свеце копію Сцяга Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве.
За 10 дзён разам з удзельнікамі праекта палотнішча прайшло больш за 1500 кіламетраў і пабывала ў 11 гарадах вайсковай славы.
Па словах Рагачука, палатно з’яўляецца самым вялікім у свеце. Яго вага – 250 кілаграмаў, а плошча – 2022 квадратных метра.
Беларускі бок у сваю чаргу ўручыў кіраўніку праекта "Непокоренные" Уладзіміру Скрыпнічэнку капсулу з зямлёй Брэсцкай крэпасці.
Міжнародны праект "Непокоренные" накіраваны на развіццё грамадскай дыпламатыі і міжнацыянальнага супрацоўніцтва сярод моладзі краін СНД.
У гэтым годзе ён праводзіцца з 11 па 23 чэрвеня і праходзіць па маршруце Расія – Беларусь. Стартаваў ён у горад-героі Маскве, затым былі: горад воінскай славы Валакаламск, Нелідава, горад воінскай славы Ржэў, горад воінскай славы Вязьма, горад-герой Смаленск, Барысаў, Хатынь, горад-герой Мінск, Баранавічы, Брэст і, урэшце, Брэсцкая крэпасць-герой.
Удзел у ім бяруць 100 актывістаў маладзёжных, грамадскіх і валанцёрскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў.
У рамках праекта праводзяцца лекцыі ад вядучых экспертаў па міжнародных адносінах, накіраваныя на развіццё маладзёжнай дыпламатыі ў Расіі і краінах СНД праз аб’яднанне моладзі тэмамі брацтва, адзінства народаў і агульнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сярод тых, хто прайшоў адбор, - прадстаўнікі моладзі з Беларусі, Кыргызстана, Абхазіі, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана, Прыднястроўя, Малдовы, ЛНР і ДНР, Венгрыі, Сербіі і КНР.
Пасля вяртання дадому ўдзельнікі перададуць назапашаныя веды і методыкі правядзення праектаў па захаванні гістарычнай памяці сваім равеснікам і малодшым таварышам у школах і ВНУ.
Міжнародны праект "Непокоренные" рэалізуе Міжнародны Ламаносаўскі Клуб пры падтрымцы Фонду Прэзідэнцкіх Грантаў, Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцей, МЗС Расіі і Мінадукнавукі Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Цягнік Памяці" аб’яднае Беларусь і Расію – відэа