Лаўроў: РФ будзе дабівацца дэмакратызацыі міжнародных адносін

© Sputnik / МИД РФКіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2022
Падпісацца
Міністр выказаў упэўненасць, што расійская дзяржава гэтага абавязкова даб’ецца.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Расія будзе дабівацца дэмакратызацыі міжнародных адносін на прынцыпах Статута ААН, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, курс на "адмену" любой дзяржавы, якая пярэчыць Захаду, ёсць даўно.
"Гэтыя разлікі асуджаны на правал. Мы будзем дабівацца дэмакратызацыі міжнародных адносін", - сказаў ён.
Лаўроў адзначыў, што гэта будзе рабіцца не на выдуманай аснове, не на правілах Захаду, а на прынцыпах міжнароднага права, перш за ўсё – Статута ААН. У ім запісана, што ААН грунтуецца на павазе да суверэннай роўнасці дзяржаў.
"Вось чаго мы дабіваемся. І я ўпэўнены, даб’ёмся", - сказаў міністр.
Па словах Лаўрова, заходнія краіны баяцца сумленнай гульні – гэта шмат каму вядома. Ён удакладніў, што адсюль ідзе забарона на вяшчанне тэлеканалаў, выдаленне з сацсетак непажаданых палітыкаў і іншыя крокі.
"Захад жыве не па праўдзе. І прэзідэнт Пуцін у адным са сваіх нядаўніх выступленняў назваў заходнюю супольнасць, калектыўны Захад – імперыяй хлусні. Гэта вельмі трапнае выказванне. Я з ім абсалютна згодны", - адзначыў міністр.

Харчовы крызіс

Лаўроў паведаміў, што ў сітуацыі з магчымым харчовым крызісам сумленне Масквы і Мінска чыстае.
"Нас гэта не павінна турбаваць, таму што наша сумленне чыстае. Крывадушнасць дэмагагічных "завыванняў" аб тым, што прадукты харчавання і ўдабрэнні не знаходзяцца пад санкцыямі, усім вядома", – сказаў ён.
Па словах міністра, сапраўды, харчаванне не пад рэстрыкцыямі, але неабходныя дзеянні, каб яно дайшло да пакупніка, - пад санкцыямі.
Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што ЗША апамяталіся і адмянілі абмежавальныя меры на ўдабрэнні, і нейкія таварныя патокі зараз ідуць. Еўрасаюз насуперак разумнаму сэнсу заняў іншую пазіцыю.
"Усё, што ад нас залежала, мы зрабілі. Прапаноўвалі і працягваем прапаноўваць сумленнае ўзаемадзеянне па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Яны гэтага не хочуць", - сказаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Вываз украінскага збожжа

Сяргей Лаўроў адзначыў, што самы просты шлях для вывазу ўкраінскага збожжа – праз Беларусь, а вось праз Румынію і Польшчу выходзіць даражэй.
Ён расказаў, што генеральны сакратар ААН спрабуе "прасоўваць нейкую ініцыятыву". Пры гэтым Уладзімір Пуцін заяўляў, што адкрыць шляхі экспарту збожжа праз Беларусь больш зручна.
"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падрабязна яму растлумачыў, што ёсць элементарны шлях, які цяпер без усялякіх перагавораў, мемарандумаў – шлях праз Беларусь. Для гэтага трэба толькі, як вы сказалі, забяспечыць усю лагістыку і фінансавыя ланцужкі", - сказаў Лаўроў.
"Ёсць і іншыя больш затратныя маршруты дастаўкі харчавання праз Румынію, Польшчу", - заявіў міністр.
Лаўроў падкрэсліў, што не Расія заблакіравала ўкраінскія парты, адказнасць – на Кіеве.
"Што датычыцца партоў, то яны заблакіраваны не намі. Нашы ўзброеныя сілы з сакавіка аб’яўляюць бяспечныя калідоры ад замініраваных тэрытарыяльных вод Украіны да праліва Басфор. Гатовы супрацоўнічаць з туркамі. Але для гэтага ўкраінцы павінны размініраваць порт. Яны гэтага рабіць не хочуць", - лічыць міністр.
Пры такой штодзённай аб’яве бяспечных калідораў Расіяй, генеральны сакратар ААН усё роўна працягвае шукаць альтэрнатыўныя маршруты для збожжа – і гэтыя зацягвае харчовы крызіс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў аб дыялогу з Захадам: трэба танга ўдваіх, а не брэйк-данс у адзіночку
Лаўроў адказаў украінскаму журналісту на абвінавачанне ў крадзяжы збожжа - відэа
Лаўроў пракаменціраваў рашэнне балканскіх краін не прапускаць яго самалёт
Стужка навiн
0