https://bel.sputnik.by/20220625/mzs-rf-adznachyla-kashtonasts-kaardynatsy-maskvy--mnska-1064080489.html
МЗС РФ адзначыла каштоўнасць каардынацыі Масквы і Мінска
МЗС РФ адзначыла каштоўнасць каардынацыі Масквы і Мінска
Масква і Мінск адзначаюць у суботу 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. 25.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-25T12:42+0300
2022-06-25T12:42+0300
2022-06-25T12:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
мзс рф
расія
беларусь
супрацоўніцтва
масква
мінск
дыпламатычныя адносіны
палітыка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/13/1061437432_0:21:3055:1739_1920x0_80_0_0_c53f05844de9bf6c781a12e718a9475c.jpg
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Расійскае МЗС адзначыла каштоўнасць знешнепалітычнай каардынацыі Масквы і Мінска для адстойвання нацыянальных інтарэсаў на сусветнай арэне, гаворыцца ў паведамленні ведамства.У Мінску 25 чэрвеня 1992 года быў падпісаны пратакол, які замацаваў намер Беларусі і Расіі ісці па шляху ўмацавання палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей.У МЗС РФ падкрэслілі, што за мінулыя гады Мінск і Масква планамерна развівалі двухбаковыя кантакты ва ўсіх сферах узаемадзеяння і актыўна рухаліся шляхам інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Паміж Расіяй і Беларуссю наладжаны інтэнсіўны палітычны дыялог, бакі ўзаемадзейнічаюць па шырокім коле напрамкаў.Расійскае МЗС РФ павіншавала брацкія народы РФ і Беларусі з агульным святам.Раней прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін з нагоды 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі абмяняліся віншаваннямі.Гісторыя ўзаемаадносінРэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны 25 чэрвеня 1992 года. Яшчэ праз тры гады, 21 лютага 1995 года, быў падпісаны Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве.Наступным этапам у развіцці саюзніцкіх адносін яшчэ праз год стала падпісанне такога знакавага дакумента, як Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі.У 1997 годзе быў ужо падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, а ў 1999-м – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які стаў фундаментам для развіцця інтэграцыі паміж дзвюма краінамі.Чарговым знакавым этапам ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва і саюзнага будаўніцтва стала зацвярджэнне 4 лістапада 2021 года Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы "Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады" і 28 саюзных праграм.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
масква
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/13/1061437432_315:0:3046:2048_1920x0_80_0_0_7e0cebd7d924c5b3f64ad81ba9b49779.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, мзс рф, расія, беларусь, супрацоўніцтва, масква, мінск, дыпламатычныя адносіны, палітыка
саюзная дзяржава, мзс рф, расія, беларусь, супрацоўніцтва, масква, мінск, дыпламатычныя адносіны, палітыка
МЗС РФ адзначыла каштоўнасць каардынацыі Масквы і Мінска
Масква і Мінск адзначаюць у суботу 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Расійскае МЗС адзначыла каштоўнасць знешнепалітычнай каардынацыі Масквы і Мінска для адстойвання нацыянальных інтарэсаў на сусветнай арэне, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Мінску 25 чэрвеня 1992 года быў падпісаны пратакол, які замацаваў намер Беларусі і Расіі ісці па шляху ўмацавання палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей.
У МЗС РФ падкрэслілі, што за мінулыя гады Мінск і Масква планамерна развівалі двухбаковыя кантакты ва ўсіх сферах узаемадзеяння і актыўна рухаліся шляхам інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Паміж Расіяй і Беларуссю наладжаны інтэнсіўны палітычны дыялог, бакі ўзаемадзейнічаюць па шырокім коле напрамкаў.
"Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай абстаноўкі асабліва каштоўна знешнепалітычная каардынацыя Масквы і Мінска з мэтай адстойвання нацыянальных інтарэсаў на сусветнай арэне, супрацьстаяння агульным выклікам і пагрозам. Нашы краіны традыцыйна выступаюць з адзіных або блізкіх пазіцый па многіх міжнародных праблемах", - гаворыцца ў паведамленні.
Расійскае МЗС РФ павіншавала брацкія народы РФ і Беларусі з агульным святам.
Раней прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін з нагоды 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі абмяняліся віншаваннямі.
Гісторыя ўзаемаадносін
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны 25 чэрвеня 1992 года. Яшчэ праз тры гады, 21 лютага 1995 года, быў падпісаны Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве.
Наступным этапам у развіцці саюзніцкіх адносін яшчэ праз год стала падпісанне такога знакавага дакумента, як Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі.
У 1997 годзе быў ужо падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, а ў 1999-м – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які стаў фундаментам для развіцця інтэграцыі паміж дзвюма краінамі.
Чарговым знакавым этапам ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва і саюзнага будаўніцтва стала зацвярджэнне 4 лістапада 2021 года Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы "Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады" і 28 саюзных праграм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь 30-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі: гістарычныя кадры
Макей і Лаўроў абмеркавалі інтэграцыю і графік кантактаў на вышэйшым узроўні