https://bel.sputnik.by/20220627/krank-mzs-belarus-raskry-detal-peragavora-ras--ukrany-1064132971.html
Кіраўнік МЗС Беларусі раскрыў дэталі перагавораў Расіі і Украіны
Кіраўнік МЗС Беларусі раскрыў дэталі перагавораў Расіі і Украіны
Sputnik Беларусь
Першы раўнд перамоваў адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. 27.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-27T16:20+0300
2022-06-27T16:20+0300
2022-06-27T16:28+0300
уладзімір макей
палітыка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060919075_0:96:3470:2048_1920x0_80_0_0_acd24f0a1d4e66aeb8299f2b74db7356.jpg
МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па даручэнні Лукашэнкі асабіста забяспечваў правядзенне перагавораў Расіі і Украіны, аб гэтым ён расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik.Міністр нагадаў, што Беларусь у свой час унесла свой уклад у пачатак перагаворнага працэсу паміж Расіяй і Украінай пасля 24 лютага, калі пачалася расійская спецаперацыя ў Данбасе. Тры раунды перагавораў адбыліся на тэрыторыі Беларусі."Больш за тое, яны пачаліся пасля вырашальнага званка прэзідэнта Лукашэнкі прэзідэнту Зяленскаму, які не хацеў пасылаць сваю дэлегацыю. А расійская дэлегацыя ў гэты час суткі ўжо чакала, калі прыбудзе ўкраінская дэлегацыя", - расказаў Макей."Я па даручэнні прэзідэнта непасрэдна забяспечыў правядзенне гэтых перагавораў, і хачу сказаць, што назіраўся вельмі дакладны прагрэс з кожным раундам перагавораў. Калі раней - на першым раундзе - дэлегацыі вылучылі адзін аднаму нейкія непрымальныя патрабаванні, расставаліся яны ўжо з разуменнем таго, што падчас наступнай сустрэчы трэба абмяркоўваць канкрэтныя пытанні па канкрэтных кірунках", - падзяліўся дэталямі міністр.Што да сустрэчы ў Белавежскай пушчы, то там ужо абмяркоўваўся канкрэтны дакумент. "І, развітваючыся пасля трэцяга раунда перагавораў, абедзве дэлегацыі запэўнілі, што праз пару дзён вернуцца і будуць ужо дакладна дамаўляцца, з разуменнем таго, што трэба будзе падпісваць канкрэтны дакумент, які дапаможа нейтралізаваць вось гэту сітуацыю", - расказаў ён.Але штораз, калі ўкраінская дэлегацыя вярталася да сябе дадому з пазітыўным настроем, праз некаторы час паступала нейкая негатыўная інфармацыя, што пазіцыя змянілася, дадаў Макей. "Відаць, там пэўныя дарадцы раілі іншае, чым тое, што абмяркоўвалася падчас гэтых перамоваў. У канчатковым выніку, на жаль, пасля трох паспяховых раундаў перамоваў, праведзеных на тэрыторыі Беларусі, было прынята рашэнне абмяркоўваць пытанні ў анлайн-фармаце. Ну а пасля вядомай сустрэчы ў Турцыі гэтыя перамовы сышлі на нішто", - панаракаў міністр дыпламатычнага ведамства.У чым можа быць прычына?Макей мяркуе, што ва ўкраінскіх уладаў адсутнічае палітычная воля, паколькі іх запэўніваюць у тым, што краіне будзе аказана ўсялякая падтрымка - і ваенная тэхніка, і палітычная падтрымка, і прыём у Еўрасаюз."Усё гэта стымулюе ваенную актыўнасць Украіны і не дапамагае перамоўнаму працэсу. Але рана ці позна, гэта класіка дыпламатыі, усё роўна давядзецца садзіцца за стол перамоваў. Пытанне толькі ў тым, хто з якім багажом падыдзе да гэтага стала перамоваў. Як сказаў прэзідэнт Лукашэнка, трэба садзіцца за стол перамоваў, інакш давядзецца падпісваць акт аб капітуляцыі. Я лічу, што, сапраўды, чым раней пачнецца перамоўны працэс, тым лепш. Лепш для ўсіх бакоў", - заявіў ён."Але сёння, вяртаючыся да таго, што будзе далей, ніхто не можа сказаць. Але ўсе разумеюць: так, як раней, у будучым ужо не будзе", - падсумаваў Макей.Перамовы Расіі і УкраіныНагадаем, у першы ж дзень расейскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы.Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 траўня Уладзімір Пуцін заявіў, што перамовы з Украінай фактычна прыпыненыя.Уладзімір Зяленскі неаднаразова казаў пра тое, што хоча прамых перамоваў з расейскім лідэрам. Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні застаецца нязменнай: сустрэча двух прэзідэнтаў не мае сэнсу, пакуль не будзе выпрацаваны дакумент для падпісання.Паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі Кіева на мірных перамовах з Расіяй Давіда Арахаміі, нягледзячы на тое, што мірныя перамовы паміж дзвюма краінамі фактычна замарожаныя, іх прадстаўнікі ўсё роўна адзін ці два разы на тыдзень размаўляюць па тэлефоне.Поўную версію інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем чытайце на Sputnik Беларусь>>
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060919075_389:0:3120:2048_1920x0_80_0_0_1de91fb4bb4ef237049fab873143f6b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, палітыка, беларусь
уладзімір макей, палітыка, беларусь
Кіраўнік МЗС Беларусі раскрыў дэталі перагавораў Расіі і Украіны
16:20 27.06.2022 (абноўлена: 16:28 27.06.2022) Першы раўнд перамоваў адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па даручэнні Лукашэнкі асабіста забяспечваў правядзенне перагавораў Расіі і Украіны, аб гэтым ён расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik.
Міністр нагадаў, што Беларусь у свой час унесла свой уклад у пачатак перагаворнага працэсу паміж Расіяй і Украінай пасля 24 лютага, калі пачалася расійская спецаперацыя ў Данбасе. Тры раунды перагавораў адбыліся на тэрыторыі Беларусі.
"Больш за тое, яны пачаліся пасля вырашальнага званка прэзідэнта Лукашэнкі прэзідэнту Зяленскаму, які не хацеў пасылаць сваю дэлегацыю. А расійская дэлегацыя ў гэты час суткі ўжо чакала, калі прыбудзе ўкраінская дэлегацыя", - расказаў Макей.
"Я па даручэнні прэзідэнта непасрэдна забяспечыў правядзенне гэтых перагавораў, і хачу сказаць, што назіраўся вельмі дакладны прагрэс з кожным раундам перагавораў. Калі раней - на першым раундзе - дэлегацыі вылучылі адзін аднаму нейкія непрымальныя патрабаванні, расставаліся яны ўжо з разуменнем таго, што падчас наступнай сустрэчы трэба абмяркоўваць канкрэтныя пытанні па канкрэтных кірунках", - падзяліўся дэталямі міністр.
Што да сустрэчы ў Белавежскай пушчы, то там ужо абмяркоўваўся канкрэтны дакумент. "І, развітваючыся пасля трэцяга раунда перагавораў, абедзве дэлегацыі запэўнілі, што праз пару дзён вернуцца і будуць ужо дакладна дамаўляцца, з разуменнем таго, што трэба будзе падпісваць канкрэтны дакумент, які дапаможа нейтралізаваць вось гэту сітуацыю", - расказаў ён.
Але штораз, калі ўкраінская дэлегацыя вярталася да сябе дадому з пазітыўным настроем, праз некаторы час паступала нейкая негатыўная інфармацыя, што пазіцыя змянілася, дадаў Макей. "Відаць, там пэўныя дарадцы раілі іншае, чым тое, што абмяркоўвалася падчас гэтых перамоваў. У канчатковым выніку, на жаль, пасля трох паспяховых раундаў перамоваў, праведзеных на тэрыторыі Беларусі, было прынята рашэнне абмяркоўваць пытанні ў анлайн-фармаце. Ну а пасля вядомай сустрэчы ў Турцыі гэтыя перамовы сышлі на нішто", - панаракаў міністр дыпламатычнага ведамства.
Макей мяркуе, што ва ўкраінскіх уладаў адсутнічае палітычная воля, паколькі іх запэўніваюць у тым, што краіне будзе аказана ўсялякая падтрымка - і ваенная тэхніка, і палітычная падтрымка, і прыём у Еўрасаюз.
"Усё гэта стымулюе ваенную актыўнасць Украіны і не дапамагае перамоўнаму працэсу. Але рана ці позна, гэта класіка дыпламатыі, усё роўна давядзецца садзіцца за стол перамоваў. Пытанне толькі ў тым, хто з якім багажом падыдзе да гэтага стала перамоваў. Як сказаў прэзідэнт Лукашэнка, трэба садзіцца за стол перамоваў, інакш давядзецца падпісваць акт аб капітуляцыі. Я лічу, што, сапраўды, чым раней пачнецца перамоўны працэс, тым лепш. Лепш для ўсіх бакоў", - заявіў ён.
"Але сёння, вяртаючыся да таго, што будзе далей, ніхто не можа сказаць. Але ўсе разумеюць: так, як раней, у будучым ужо не будзе", - падсумаваў Макей.
Нагадаем, у першы ж дзень расейскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы.
Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 траўня Уладзімір Пуцін заявіў, што перамовы з Украінай фактычна прыпыненыя.
Уладзімір Зяленскі неаднаразова казаў пра тое, што хоча прамых перамоваў з расейскім лідэрам. Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні застаецца нязменнай: сустрэча двух прэзідэнтаў не мае сэнсу, пакуль не будзе выпрацаваны дакумент для падпісання.
Паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі Кіева на мірных перамовах з Расіяй Давіда Арахаміі, нягледзячы на тое, што мірныя перамовы паміж дзвюма краінамі фактычна замарожаныя, іх прадстаўнікі ўсё роўна адзін ці два разы на тыдзень размаўляюць па тэлефоне.
Поўную версію інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем чытайце на Sputnik Беларусь>>