https://bel.sputnik.by/20220627/makey-raspav-chym-budze-chastavats-larova--belarus--vdea-1064138483.html
Макей распавёў, чым будзе частаваць Лаўрова ў Беларусі – відэа
Макей распавёў, чым будзе частаваць Лаўрова ў Беларусі – відэа
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik Беларусь расказаў, чым будзе спрабаваць здзівіць расійскага калегу Сяргея... 27.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-27T17:20+0300
2022-06-27T17:20+0300
2022-07-01T15:06+0300
відэа
уладзімір макей
беларусь
сяргей лаўроў
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064136527_0:0:976:549_1920x0_80_0_0_e29ea1764da067f4968cf94e7dc588c3.jpg
Кіраўнік расійскага Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам 30 чэрвеня - 1 ліпеня.Макей падкрэсліў, што фармат сустрэч у міністраў традыцыйны."Звычайна ён прыязджае напярэдадні, ці я прыязджаю да яго напярэдадні. Мы неафіцыйна сустракаемся ў фармаце "адзін плюс два" і абмяркоўваем асноўныя праблемныя пытанні, якія могуць прысутнічаць у нашым парадку дня з тым, каб заўтра на сустрэчы ў фармаце "адзін плюс адзін" і перагаворах у пашыраным складзе ўжо свядома гаварыць аб тых ці іншых праблемных пытаннях", – сказаў Макей.Паводле яго слоў, праблем на гэтым этапе не вымалёўваецца, аднак ёсць рэчы, якія трэба абмеркаваць у вузкім коле. Пасля ідзе сустрэча сам-насам, сустрэча дэлегацый у пашыраным складзе.Таксама Макей удакладніў, што звычайна, калі прыяжджае Лаўроў, ён сустракаецца з прэзыдэнтам Беларусі. На гэты раз, з улікам важнасці гэтага візіту, прымеркаванага да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, арганізаваны яшчэ дадатковыя мерапрыемствы. У прыватнасці, выступленне перад студэнтамі БДУ з запрашэннем замежных студэнтаў.Датычна пачастункаў Макей сказаў, што заўсёды хочацца здзівіць госця нечым незвычайным."Я ведаю, што Сяргей Віктаравіч - прыхільнік або аматар такой традыцыйнай славянскай, беларускай кухні. Заўсёды павінны быць саленні, варэнні. Мы пастараемся гэта зрабіць. І яшчэ нейкія дэлікатэсы з Белавежскай пушчы будуць", - дадаў ён.Поўную версію інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем чытайце на Sputnik Беларусь>>
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064136527_120:0:852:549_1920x0_80_0_0_f9e43e0c4faca20ae0d3f41b377d23fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, беларусь, сяргей лаўроў, видео, расія
уладзімір макей, беларусь, сяргей лаўроў, видео, расія
Макей распавёў, чым будзе частаваць Лаўрова ў Беларусі – відэа
17:20 27.06.2022 (абноўлена: 15:06 01.07.2022) Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik Беларусь расказаў, чым будзе спрабаваць здзівіць расійскага калегу Сяргея Лаўрова падчас яго візіту ў Мінску.
Кіраўнік расійскага Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам 30 чэрвеня - 1 ліпеня.
Макей падкрэсліў, што фармат сустрэч у міністраў традыцыйны.
"Звычайна ён прыязджае напярэдадні, ці я прыязджаю да яго напярэдадні. Мы неафіцыйна сустракаемся ў фармаце "адзін плюс два" і абмяркоўваем асноўныя праблемныя пытанні, якія могуць прысутнічаць у нашым парадку дня з тым, каб заўтра на сустрэчы ў фармаце "адзін плюс адзін" і перагаворах у пашыраным складзе ўжо свядома гаварыць аб тых ці іншых праблемных пытаннях", – сказаў Макей.
Паводле яго слоў, праблем на гэтым этапе не вымалёўваецца, аднак ёсць рэчы, якія трэба абмеркаваць у вузкім коле. Пасля ідзе сустрэча сам-насам, сустрэча дэлегацый у пашыраным складзе.
Таксама Макей удакладніў, што звычайна, калі прыяжджае Лаўроў, ён сустракаецца з прэзыдэнтам Беларусі. На гэты раз, з улікам важнасці гэтага візіту, прымеркаванага да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, арганізаваны яшчэ дадатковыя мерапрыемствы. У прыватнасці, выступленне перад студэнтамі БДУ з запрашэннем замежных студэнтаў.
Датычна пачастункаў Макей сказаў, што заўсёды хочацца здзівіць госця нечым незвычайным.
"Я ведаю, што Сяргей Віктаравіч - прыхільнік або аматар такой традыцыйнай славянскай, беларускай кухні. Заўсёды павінны быць саленні, варэнні. Мы пастараемся гэта зрабіць. І яшчэ нейкія дэлікатэсы з Белавежскай пушчы будуць", - дадаў ён.
Поўную версію інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем чытайце на Sputnik Беларусь>>