https://bel.sputnik.by/20220628/vaennaga-parada-ne-budze--mnsku-da-2024-goda-1064163242.html
Ваеннага парада не будзе ў Мінску да 2024 года
Ваеннага парада не будзе ў Мінску да 2024 года
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на адсутнасць галоўнай асаблівасці дзяржаўнага свята, кожны раён сталіцы падрыхтуе сваю культурную праграму. 28.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-28T15:23+0300
2022-06-28T15:23+0300
2022-06-28T15:23+0300
беларусь
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
парад 3 ліпеня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101599/36/1015993619_0:0:2501:1407_1920x0_80_0_0_3975ce226bc6ab1cf8d864cd8c05bea8.jpg
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Ваенны парад на Дзень Незалежнасці Беларусі, які адзначаецца 3 ліпеня, сёлета не адбудзецца, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Аляксей Ціцкі."Ваенны парад не прадугледжаны. Натуральна, калі б ён быў, загадзя вялася б падрыхтоўка", - адзначыў ён.Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкультуры Беларусі Іна Адамовіч падкрэсліла, што зараз ваенныя парады праходзяць толькі на юбілейныя даты."У мінулым ці пазамінулым годзе кіраўніцтвам краіны было прынята рашэнне праводзіць ваенныя парады толькі ў рамках юбілейных дат, прысвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Таму будзем чакаць чарговага юбілею для парада", - паведаміла яна.У гэтым годзе Беларусь адзначыць 78-годдзе вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам, бліжэйшы парад, мяркуючы па ўсім, пройдзе на 80-годдзе незалежнасці - у 2024 годзе.Парад у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе праводзяць у Мінску штогод. На юбілейныя даты, раз на пяць гадоў, ваенныя парады праводзяць 9 мая - у Дзень Перамогі.Упершыню парад з удзелам ваеннай тэхнікі, авіяцыі і пешых разлікаў прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года, тады яго правялі на плошчы Незалежнасці.Парада на галоўнае дзяржаўнае свята не было двойчы. У 1999 годзе мерапрыемства адмянілі з-за трагедыі на Нямізе, у якой загінулі 53 чалавекі. У 2021 годзе ваенны парад таксама не прайшоў - тады аб прычыне яго адмены не паведамлялася.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101599/36/1015993619_179:0:2212:1525_1920x0_80_0_0_a5516d1e26a552333d2232c7c7f322fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, парад 3 ліпеня
беларусь, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, парад 3 ліпеня
Ваеннага парада не будзе ў Мінску да 2024 года
Нягледзячы на адсутнасць галоўнай асаблівасці дзяржаўнага свята, кожны раён сталіцы падрыхтуе сваю культурную праграму.
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Ваенны парад на Дзень Незалежнасці Беларусі, які адзначаецца 3 ліпеня, сёлета не адбудзецца, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Аляксей Ціцкі.
"Ваенны парад не прадугледжаны. Натуральна, калі б ён быў, загадзя вялася б падрыхтоўка", - адзначыў ён.
Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкультуры Беларусі Іна Адамовіч падкрэсліла, што зараз ваенныя парады праходзяць толькі на юбілейныя даты.
"У мінулым ці пазамінулым годзе кіраўніцтвам краіны было прынята рашэнне праводзіць ваенныя парады толькі ў рамках юбілейных дат, прысвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Таму будзем чакаць чарговага юбілею для парада", - паведаміла яна.
У гэтым годзе Беларусь адзначыць 78-годдзе вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам, бліжэйшы парад, мяркуючы па ўсім, пройдзе на 80-годдзе незалежнасці - у 2024 годзе.
Парад у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе праводзяць у Мінску штогод. На юбілейныя даты, раз на пяць гадоў, ваенныя парады праводзяць 9 мая - у Дзень Перамогі.
Упершыню парад з удзелам ваеннай тэхнікі, авіяцыі і пешых разлікаў прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года, тады яго правялі на плошчы Незалежнасці.
Парада на галоўнае дзяржаўнае свята не было двойчы. У 1999 годзе мерапрыемства адмянілі з-за трагедыі на Нямізе, у якой загінулі 53 чалавекі. У 2021 годзе ваенны парад таксама не прайшоў - тады аб прычыне яго адмены не паведамлялася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь