https://bel.sputnik.by/20220629/sryya-vyrashyla-pryznats-nezalezhnasts--suverentet-dnr--lnr---mzs-1064220490.html
Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць і суверэнітэт ДНР і ЛНР - МЗС
Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць і суверэнітэт ДНР і ЛНР - МЗС
Sputnik Беларусь
На сёння ДНР і ЛНР прызнана адной дзяржавай-членам ААН - Расіяй (21 лютага 2022 года), а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. 29.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-29T17:53+0300
2022-06-29T17:53+0300
2022-06-29T17:53+0300
сірыя
днр
лнр
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102891/06/1028910630_0:274:3072:2002_1920x0_80_0_0_d61266440a2645c1fafad39d91bc933f.jpg
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць Данецкай і Луганскай народных рэспублік, вынікае з заявы міністэрства замежных спраў краіны."Сірыйская Арабская Рэспубліка вырашыла прызнаць незалежнасць і суверэнітэт Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў заяве МЗС Сірыі, якое апублікавала сірыйскае дзяржагенцтва САНА.На сёння ДНР і ЛНР прызнана адной дзяржавай-членам ААН - Расіяй (21 лютага 2022 года), а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.Прызнанне ЛНР і ДНР РасіяйУ чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.У ДНР і ЛНР была аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя, а таксама эвакуацыя мірных грамадзян. Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў у суботу, 19 лютага.У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтага нападу загінулі два мірныя жыхары ЛНР.У панядзелак, 20 лютага, Мінабароны РФ заявіла, што расейскія памежнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны. У ведамстве ўдакладнілі, што падчас перастрэлкі на расійскую тэрыторыю зайшлі дзве баявыя машыны ВСУ, каб эвакуіраваць дыверсантаў. Абедзве баявыя машыны ўдалося падбіць. Пяцёра чальцоў дыверсійнай групы знішчаныя, сярод вайскоўцаў РФ пацярпелых няма.Пасля гэтага ў панядзелак, 21 лютага, кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін звярнуўся ў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з просьбай прызнаць незалежнасць ДНР, следам за ім з аналагічнай просьбай да расійскага лідэра звярнуўся кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік.У той жа дзень Уладзімір Пуцін правёў пазачарговую нараду Савета бяспекі, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Данбасе.А ўвечары выступіў са зваротам, у якім заявіў аб прызнанні Луганскай і Данецкай народных рэспублік - адпаведныя ўказы ён падпісаў у той жа дзень.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
сірыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102891/06/1028910630_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_72c280b4cb48c32fc2cba2b26af68fd0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сірыя, днр, лнр
Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць і суверэнітэт ДНР і ЛНР - МЗС
На сёння ДНР і ЛНР прызнана адной дзяржавай-членам ААН - Расіяй (21 лютага 2022 года), а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць Данецкай і Луганскай народных рэспублік, вынікае з заявы міністэрства замежных спраў краіны.
"Сірыйская Арабская Рэспубліка вырашыла прызнаць незалежнасць і суверэнітэт Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў заяве МЗС Сірыі, якое апублікавала сірыйскае дзяржагенцтва САНА.
На сёння ДНР і ЛНР прызнана адной дзяржавай-членам ААН - Расіяй (21 лютага 2022 года), а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.
Прызнанне ЛНР і ДНР Расіяй
У чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР была аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя, а таксама эвакуацыя мірных грамадзян. Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў у суботу, 19 лютага.
У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтага нападу загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
У панядзелак, 20 лютага, Мінабароны РФ заявіла, што расейскія памежнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны. У ведамстве ўдакладнілі, што падчас перастрэлкі на расійскую тэрыторыю зайшлі дзве баявыя машыны ВСУ, каб эвакуіраваць дыверсантаў. Абедзве баявыя машыны ўдалося падбіць. Пяцёра чальцоў дыверсійнай групы знішчаныя, сярод вайскоўцаў РФ пацярпелых няма.
Пасля гэтага ў панядзелак, 21 лютага, кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін звярнуўся ў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з просьбай прызнаць незалежнасць ДНР, следам за ім з аналагічнай просьбай да расійскага лідэра звярнуўся кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік.
У той жа дзень Уладзімір Пуцін правёў пазачарговую нараду Савета бяспекі, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Данбасе.
А ўвечары выступіў са зваротам, у якім заявіў аб прызнанні Луганскай і Данецкай народных рэспублік - адпаведныя ўказы ён падпісаў у той жа дзень.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь