https://bel.sputnik.by/20220630/makey-sayuz-belarus--rf---geta-aryentsr-dlya-nshykh-abyadnannya-1064264228.html
Макей: Саюз Беларусі і РФ - гэта арыенцір для іншых аб'яднанняў
Макей: Саюз Беларусі і РФ - гэта арыенцір для іншых аб'яднанняў
Sputnik Беларусь
Узровень супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку і МЗС, дазваляе Беларусі і Расіі ў анлайн-рэжыме вырашаць няпростыя пытанні бягучага парадку дня, адзначыў... 30.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-30T18:05+0300
2022-06-30T18:05+0300
2022-06-30T18:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір макей
сяргей лаўроў
беларусь
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064255242_0:0:3003:1690_1920x0_80_0_0_d3e3675247b026312526d9f465aa3c7b.jpg
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Узровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы можа служыць арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, сустракаючыся ў чацвер у Мінску з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым."На наш погляд, Саюзная дзяржава - сёння арыенцір для іншых інтэграцыйных структур і аб'яднанняў", - сказаў Макей.У сувязі з гэтым ён адзначыў, што канструктыўнае ўзаемадзеянне, у тым ліку і на ўзроўні міністэрстваў, дае магчымасць Беларусі і Расіі практычна ў анлайн-рэжыме звяраць часці па самых важных пытаннях бягучага парадку дня.Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта датычыцца, у тым ліку, і сённяшняй яго сустрэчы з расійскім калегам, "якая ва ўмовах беспрэцэдэнтнай эскалацыі набывае асаблівую актуальнасць".Двум краінам, працягнуў ён, цяпер даводзіцца вытрымліваць "велізарны знешні націск", і ад поспеху гэтай абароны залежыць іх будучыня.Кантакты актывізаваліся і канструктыўныяПаводле слоў беларускага міністра, кантакты паміж Масквой і Мінскам актывізаваліся ва ўсіх сферах і маюць канструктыўны характар. І вынікі гэтага не прымусяць сябе доўга чакаць, упэўнены Уладзімір Макей.Ён адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць крокі знешнепалітычнай службы РФ на фоне няпростых умоў і "па-саюзніцку гатовы падставіць плячо". Такія ж адносіны Мінск адчувае і з боку расійскіх калег, дадаў Уладзімір Макей.Адзіная пазіцыя на міжнароднай арэнеНагадаўшы аб тым, што Беларусь і Расія з'яўляюцца аўтарамі многіх канструктыўных ініцыятыў у сферы глабальнай бяспекі, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што абедзве краіны і ў далейшым будуць адстойваць базавыя прынцыпы справядлівага светаўладкавання, закладзеныя ў статуце ААН.Ён таксама заявіў, што калектыўны Захад адмаўляецца разумець відавочныя рэаліі часу і "упарта прасоўвае заходнецэнтрычную сістэму светаўладкавання, якая дазваляе гэтым краінам дамінаваць за чужы кошт".А ЗША, каб захаваць ролю сусветнага гегемона, прадоўжаць выкарыстоўваць усе існуючыя сродкі, "цынічна зневажаючы не толькі прынцыпы міжнароднага права, але і нормы элементарнай маралі", дадаў міністр.Следствам такой палітыкі, паводле слоў Уладзіміра Макея, стане абвастрэнне стану спраў у сферы бяспекі, у тым ліку харчовай, міграцыі, клімату, у галіне правоў чалавека."На наш погляд, глабальныя працэсы пачаліся ўжо, і ўсё большая колькасць краін - хтосьці адкрыта, хтосьці пакуль негалосна - не гатовы мірыцца з такім становішчам рэчаў", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносінВізіт Лаўрова ў Мінск прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі. У мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце, прымуць удзел міністры замежных спраў дзвюх краін. Sputnik падрыхтаваў да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі фотавыставу, якую сёння адкрылі міністры.Пад старшынствам Лаўрова ў Мінску пройдзе выязное пасяджэнне камісіі генеральнага савета партыі "Адзіная Расія" па міжнародным супрацоўніцтве і падтрымцы суайчыннікаў за мяжой. Тэмай паседжання стане грамадска-палітычная падтрымка Саюзнай дзяржавы і еўразійскай інтэграцыі.Таксама Лаўроў мае намер выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064255242_124:0:2855:2048_1920x0_80_0_0_0b75462910e700faff003141b49c1e17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, сяргей лаўроў, беларусь, палітыка
уладзімір макей, сяргей лаўроў, беларусь, палітыка
Макей: Саюз Беларусі і РФ - гэта арыенцір для іншых аб'яднанняў
18:05 30.06.2022 (абноўлена: 18:06 30.06.2022) Узровень супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку і МЗС, дазваляе Беларусі і Расіі ў анлайн-рэжыме вырашаць няпростыя пытанні бягучага парадку дня, адзначыў беларускі міністр.
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Узровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы можа служыць арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, сустракаючыся ў чацвер у Мінску з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.
"На наш погляд, Саюзная дзяржава - сёння арыенцір для іншых інтэграцыйных структур і аб'яднанняў", - сказаў Макей.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што канструктыўнае ўзаемадзеянне, у тым ліку і на ўзроўні міністэрстваў, дае магчымасць Беларусі і Расіі практычна ў анлайн-рэжыме звяраць часці па самых важных пытаннях бягучага парадку дня.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта датычыцца, у тым ліку, і сённяшняй яго сустрэчы з расійскім калегам, "якая ва ўмовах беспрэцэдэнтнай эскалацыі набывае асаблівую актуальнасць".
Двум краінам, працягнуў ён, цяпер даводзіцца вытрымліваць "велізарны знешні націск", і ад поспеху гэтай абароны залежыць іх будучыня.
Кантакты актывізаваліся і канструктыўныя
Паводле слоў беларускага міністра, кантакты паміж Масквой і Мінскам актывізаваліся ва ўсіх сферах і маюць канструктыўны характар. І вынікі гэтага не прымусяць сябе доўга чакаць, упэўнены Уладзімір Макей.
Ён адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць крокі знешнепалітычнай службы РФ на фоне няпростых умоў і "па-саюзніцку гатовы падставіць плячо". Такія ж адносіны Мінск адчувае і з боку расійскіх калег, дадаў Уладзімір Макей.
Адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне
Нагадаўшы аб тым, што Беларусь і Расія з'яўляюцца аўтарамі многіх канструктыўных ініцыятыў у сферы глабальнай бяспекі, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што абедзве краіны і ў далейшым будуць адстойваць базавыя прынцыпы справядлівага светаўладкавання, закладзеныя ў статуце ААН.
Ён таксама заявіў, што калектыўны Захад адмаўляецца разумець відавочныя рэаліі часу і "упарта прасоўвае заходнецэнтрычную сістэму светаўладкавання, якая дазваляе гэтым краінам дамінаваць за чужы кошт".
А ЗША, каб захаваць ролю сусветнага гегемона, прадоўжаць выкарыстоўваць усе існуючыя сродкі, "цынічна зневажаючы не толькі прынцыпы міжнароднага права, але і нормы элементарнай маралі", дадаў міністр.
Следствам такой палітыкі, паводле слоў Уладзіміра Макея, стане абвастрэнне стану спраў у сферы бяспекі, у тым ліку харчовай, міграцыі, клімату, у галіне правоў чалавека.
"На наш погляд, глабальныя працэсы пачаліся ўжо, і ўсё большая колькасць краін - хтосьці адкрыта, хтосьці пакуль негалосна - не гатовы мірыцца з такім становішчам рэчаў", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.
30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін
Візіт Лаўрова ў Мінск прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі. У мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце, прымуць удзел міністры замежных спраў дзвюх краін. Sputnik падрыхтаваў да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі фотавыставу, якую сёння адкрылі міністры.
Пад старшынствам Лаўрова ў Мінску пройдзе выязное пасяджэнне камісіі генеральнага савета партыі "Адзіная Расія" па міжнародным супрацоўніцтве і падтрымцы суайчыннікаў за мяжой. Тэмай паседжання стане грамадска-палітычная падтрымка Саюзнай дзяржавы і еўразійскай інтэграцыі.
Таксама Лаўроў мае намер выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Макей аб адносінах з Расіяй: ніхто з нас не здрадзіў адзін аднаму
Лукашэнка распавёў, пра што ён
дамовіўся з Пуціным