https://bel.sputnik.by/20220701/laro-na-sustrechy-sa-studentam-budzem-rabts-us-kab-ne-zalezhyts-ad-zakhadu-1064301318.html
Лаўроў на сустрэчы са студэнтамі: будзем рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду
Лаўроў на сустрэчы са студэнтамі: будзем рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага МЗС наведваў вядучую беларускую ВНУ і выступаў з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў двойчы - у 2007 і 2016 гадах. Гэтым разам яму ўручылі... 01.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-01T15:44+0300
2022-07-01T15:44+0300
2022-07-01T15:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
сяргей лаўроў
палітыка
саюзная дзяржава
бду
знешняя палітыка
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/01/1064283425_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_cc54de70c855342dddc013c25334c1ab.jpg
МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Захад хоча спыніць гісторыю і ўтрымаць дамінаванне на планеце, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з беларускімі студэнтамі, перадае карэспандэнт Sputnik.Па ягоных словах, Расея і Беларусь будуць рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду. Аднак ад дыялогу з ЗША і ЕЗ краіны не будуць адмаўляцца."У нас ёсць з кім супрацоўнічаць, калі Захад будзе працягваць сваю цяперашнюю лінію. Пераважная частка дзяржў свету падзяляюць нашы думкі, хаця не ўсе маюць смеласць аб гэтым гаварыць і іх адстойваць публічна", - адзначыў Лаўроў.Праверка пандэміяй Дыпламат падкрэсліў, што Захад хоча ўтрымаць дамінуючыя пазіцыі ў свеце і спыніць гісторыю, пусціўшыся "ва ўсе цяжкія". Аднак розныя выклікі чалавецтву паказваюць, што гэта немагчыма."Тая ж пандэмія каранавіруса паказала, што краіны з такой расслабленай арганізацыяй горш спраўляюцца з рэальнымі пагрозамі, чым тыя краіны, якія яны (заходнія дзяржавы - Sputnik) называюць аўтакратыяй. Але на самой справе гаворка ідзе пра краіны, дзе добра арганізавана цэнтральная ўлада. Кітай, Індыя, Бразілія, ПАР, Іран, Аргенціна, Мексіка - можна доўга пералічваць краіны, якія за апошнія дзесяцігоддзі рэзка павысілі свой уплыў на сусветны гандаль. А з эканамічнай вагой прыходзіць і палітычны ўплыў. І з гэтым нельга не лічыцца", - сказаў расійскі міністр.Далейшы дыялог з ЗахадамЛаўроў заявіў, што нават у самыя крытычныя гістарычныя моманты Расея не перарывала адносіны з Захадам. У гэтым плане мяч заўсёды быў на баку ЗША і еўрапейскіх дзяржаў."Невялікі экскурс у 2008 год: Саакашвілі (тагачасны прэзідэнт Грузіі - Sputnik) аддае загад бамбіць мірны горад Цхінвал, бамбаваць пазіцыі расійскіх міратворцаў. Пасля гэтага мы прапанавалі сабраць Савет Расія - НАТА. Асабіста Кандаліза Райс (былая дзяржсакратар ЗША - Sputnik) заявіла, што з рускімі не будуць размаўляць", - нагадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу на новыя фарматы выбудоўвання адносін, але не з Захадам, а Усходам.“Калі казаць пра нейкія новыя фарматы, Расія стала паварочвацца на Усход. Захад выбудоўвае жалезную заслону, яны дрэнна разумеюць, чым гэта скончыцца. Па законах фізікі: калі ў цябе тут пуста, ты будзеш працаваць на іншым накірунку. У нас вялізная колькасць перспектыўных праектаў у высокатэхналагічных галінах - гэта космас, атамная энергетыка - з Кітаем, Індыяй і іншымі краінамі", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.Сустрэча ў БДУМіністр замежных спраў Расіі наведаў вядучае беларускае ВНУ трэці раз: з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў ён выступаў у 2007 і 2016 гадах. У гэтым годзе яму прысвоілі званне ганаровага прафесара БДУ.Гэты візіт Сяргея Лаўрова ў Мінск прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Расіі і Беларусі.
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
LIVE_Спутник: Встреча Сергея Лаврова со студентами и преподавателями БГУ
Sputnik Беларусь
LIVE_Спутник: Встреча Сергея Лаврова со студентами и преподавателями БГУ
2022-07-01T15:44+0300
true
PT58M49S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/01/1064283425_293:0:1733:1080_1920x0_80_0_0_3381773e9c00e63377d97e0260648194.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, палітыка, саюзная дзяржава, бду, знешняя палітыка, расія, видео, навіны
сяргей лаўроў, палітыка, саюзная дзяржава, бду, знешняя палітыка, расія, видео, навіны
Лаўроў на сустрэчы са студэнтамі: будзем рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду
Кіраўнік расійскага МЗС наведваў вядучую беларускую ВНУ і выступаў з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў двойчы - у 2007 і 2016 гадах. Гэтым разам яму ўручылі званне ганаровага прафесара БДУ.
МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Захад хоча спыніць гісторыю і ўтрымаць дамінаванне на планеце, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з беларускімі студэнтамі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па ягоных словах, Расея і Беларусь будуць рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду. Аднак ад дыялогу з ЗША і ЕЗ краіны не будуць адмаўляцца.
"У нас ёсць з кім супрацоўнічаць, калі Захад будзе працягваць сваю цяперашнюю лінію. Пераважная частка дзяржў свету падзяляюць нашы думкі, хаця не ўсе маюць смеласць аб гэтым гаварыць і іх адстойваць публічна", - адзначыў Лаўроў.
Дыпламат падкрэсліў, што Захад хоча ўтрымаць дамінуючыя пазіцыі ў свеце і спыніць гісторыю, пусціўшыся "ва ўсе цяжкія". Аднак розныя выклікі чалавецтву паказваюць, што гэта немагчыма.
"Тая ж пандэмія каранавіруса паказала, што краіны з такой расслабленай арганізацыяй горш спраўляюцца з рэальнымі пагрозамі, чым тыя краіны, якія яны (заходнія дзяржавы - Sputnik) называюць аўтакратыяй. Але на самой справе гаворка ідзе пра краіны, дзе добра арганізавана цэнтральная ўлада. Кітай, Індыя, Бразілія, ПАР, Іран, Аргенціна, Мексіка - можна доўга пералічваць краіны, якія за апошнія дзесяцігоддзі рэзка павысілі свой уплыў на сусветны гандаль. А з эканамічнай вагой прыходзіць і палітычны ўплыў. І з гэтым нельга не лічыцца", - сказаў расійскі міністр.
Лаўроў заявіў, што нават у самыя крытычныя гістарычныя моманты Расея не перарывала адносіны з Захадам. У гэтым плане мяч заўсёды быў на баку ЗША і еўрапейскіх дзяржаў.
"Невялікі экскурс у 2008 год: Саакашвілі (тагачасны прэзідэнт Грузіі - Sputnik) аддае загад бамбіць мірны горад Цхінвал, бамбаваць пазіцыі расійскіх міратворцаў. Пасля гэтага мы прапанавалі сабраць Савет Расія - НАТА. Асабіста Кандаліза Райс (былая дзяржсакратар ЗША - Sputnik) заявіла, што з рускімі не будуць размаўляць", - нагадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу на новыя фарматы выбудоўвання адносін, але не з Захадам, а Усходам.
“Калі казаць пра нейкія новыя фарматы, Расія стала паварочвацца на Усход. Захад выбудоўвае жалезную заслону, яны дрэнна разумеюць, чым гэта скончыцца. Па законах фізікі: калі ў цябе тут пуста, ты будзеш працаваць на іншым накірунку. У нас вялізная колькасць перспектыўных праектаў у высокатэхналагічных галінах - гэта космас, атамная энергетыка - з Кітаем, Індыяй і іншымі краінамі", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.
Міністр замежных спраў Расіі наведаў вядучае беларускае ВНУ трэці раз: з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў ён выступаў у 2007 і 2016 гадах. У гэтым годзе яму прысвоілі званне ганаровага прафесара БДУ.
Гэты візіт Сяргея Лаўрова ў Мінск прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Расіі і Беларусі.