https://bel.sputnik.by/20220705/uzbraenne-yakoe-pastalyaetstsa-zakhadam-ukrane-traplyae-na-blzk-uskhod--shaygu-1064423275.html
Узбраенне, якое пастаўляецца Захадам Украіне, трапляе на Блізкі Усход – Шайгу
Узбраенне, якое пастаўляецца Захадам Украіне, трапляе на Блізкі Усход – Шайгу
Sputnik Беларусь
Краіны Захаду пастаўляюць Украіне з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі зброю, тэхніку, боепрыпасы і паліва. 05.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-05T14:59+0300
2022-07-05T14:59+0300
2022-07-05T15:00+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
сяргей шайгу
зброя
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651050_0:0:2800:1575_1920x0_80_0_0_50594663a05a151f633e59e53c27b286.jpg
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе ў аўторак у Маскве заявіў, што зброя, якая пастаўляе Захад на Украіну, трапляе на Блізкі Усход і чорны рынак.Міністр адзначыў, што Захад спадзяецца зацягнуць канфлікт ва Украіне і працягвае пастаўляць зброю Кіеву, ужо дастаўлена больш за 28 тысяч тон вайсковых грузаў."Паводле наяўных дадзеных, частка замежнага ўзбраення, якое пастаўляецца Захадам Украіне, распаўзаецца па Блізкаўсходняму рэгіёну, а таксама трапляе на чорны рынак", – сказаў Шайгу.Таксама ён праінфармаваў аб знішчэнні замежных наймітаў ва Украіне. Па дадзеных кіраўніка абароннага ведамства, за апошнія дзесяць дзён 170 наймітаў былі знішчаны, 99 адмовіліся ад удзелу ў баявых дзеяннях і з'ехалі з тэрыторыі Украіны.Сярод галоўных прыярытэтаў Шайгу назваў выключэнне пагрозы бяспецы грамадзянскага насельніцтва, захаванне жыцця і здароўя падпарадкаванага асабовага складу.Спецаперацыя працягваеццаАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у аўторак заявіў, што Расія выканае мэты спецаперацыі на Украіне, нягледзячы на пастаўкі Захадам зброі.Ён растлумачыў, што РФ вымушана пачала спецаперацыю, бо ва Украіне працавалі біялабараторыі, якія задзейнічаны ў ваенна-біялагічнай праграме ЗША, распаўсюджванне неанацызму, а таксама заяўленыя кіеўскімі ўладамі планы па стварэнні ядзернай зброі і ўступленні ў НАТА стваралі істотныя пагрозы бяспецы не толькі Расіі, але і ўсяго свету.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651050_197:0:2686:1867_1920x0_80_0_0_d545a0b9adba93a76a162b33535cc16c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей шайгу, зброя, украіна, расія
сяргей шайгу, зброя, украіна, расія
Узбраенне, якое пастаўляецца Захадам Украіне, трапляе на Блізкі Усход – Шайгу
14:59 05.07.2022 (абноўлена: 15:00 05.07.2022) Краіны Захаду пастаўляюць Украіне з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі зброю, тэхніку, боепрыпасы і паліва.
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе ў аўторак у Маскве заявіў, што зброя, якая пастаўляе Захад на Украіну, трапляе на Блізкі Усход і чорны рынак.
Міністр адзначыў, што Захад спадзяецца зацягнуць канфлікт ва Украіне і працягвае пастаўляць зброю Кіеву, ужо дастаўлена больш за 28 тысяч тон вайсковых грузаў.
"Паводле наяўных дадзеных, частка замежнага ўзбраення, якое пастаўляецца Захадам Украіне, распаўзаецца па Блізкаўсходняму рэгіёну, а таксама трапляе на чорны рынак", – сказаў Шайгу.
Таксама ён праінфармаваў аб знішчэнні замежных наймітаў ва Украіне. Па дадзеных кіраўніка абароннага ведамства, за апошнія дзесяць дзён 170 наймітаў былі знішчаны, 99 адмовіліся ад удзелу ў баявых дзеяннях і з'ехалі з тэрыторыі Украіны.
Сярод галоўных прыярытэтаў Шайгу назваў выключэнне пагрозы бяспецы грамадзянскага насельніцтва, захаванне жыцця і здароўя падпарадкаванага асабовага складу.
Спецаперацыя працягваецца
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.
Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у аўторак заявіў, што Расія выканае мэты спецаперацыі на Украіне, нягледзячы на пастаўкі Захадам зброі.
Ён растлумачыў, што РФ вымушана пачала спецаперацыю, бо ва Украіне працавалі біялабараторыі, якія задзейнічаны ў ваенна-біялагічнай праграме ЗША, распаўсюджванне неанацызму, а таксама заяўленыя кіеўскімі ўладамі планы па стварэнні ядзернай зброі і ўступленні ў НАТА стваралі істотныя пагрозы бяспецы не толькі Расіі, але і ўсяго свету.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мэты
спецаперацыі РФ на Украіне будуць дасягнуты - Патрушаў